Перайсці да зместу

Сцяг Ульянаўскай вобласці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:29, 1 красавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Сцяг Ульянаўскай вобласці

Сцяг Ульянаўскай вобласці — сімвал Ульянаўскай вобласці. Прыняты 3 сакавіка 2004 года.

Сцяг Ульянаўскай вобласці ўяўляе сабой прамавугольнае палатно белага колеру з суадносінамі даўжыні сцяга да яго шырыні 3:2. У верхняй частцы сцяга знаходзіцца белае поле, якое займае 2/3 яго шырыні. На белым полі ў цэнтры намаляваны герб Ульянаўскай вобласці. У ніжняй частцы сцяга па ўсёй даўжыні размешчаныя падвойная блакітная хвалістая паласа і чырвоная паласа, адасобленая ад блакітнай вузкай белай паласой.