Перайсці да зместу

Плошча Парыжскай Камуны (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:14, 27 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Плошча Парыжскай камуны
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Мінск
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча Парыжскай Камуны — плошча ў цэнтры Мінска. Плошча размешчана ў Цэнтральным раёне паміж вуліцамі Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Куйбышава і Пашкевіч.

На плошчы размешчаны Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Астатнюю частку плошчы займае сквер Траецкая гара, на бакавой алеі якога ўстаноўлены помнік беларускаму паэту Максіму Багдановічу. Па перыметры плошчы размешчаны, будынка гарадской клінічнай бальніцы № 2, Траецкага прадмесця, Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, а таксама павільён Нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа» да яго зносу. З боку вуліцы Куйбышава да плошчы прымыкае Піянерскі парк, у якім стаіць помнік піянеру-герою Марату Казею.

У другой палове XVI ст. на гэтым месцы паўстаў Траецкі базар, які стаў адным з найбуйнейшых у Мінску. Плошча, занятая кірмашом, стала называцца Траецкай плошчай. У 1919 г. плошча была перайменаваная ў памяць аб Парыжскай камуне 1871 г. Рынак існаваў да 1933 г., калі пачалося ўзвядзенне Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР па праекце архітэктара І. Р. Лангбарда. Тэатр адкрыўся ў 1938 г. Падчас вайны будынак тэатра не быў разбураны. У 1950 г. на плошчы быў разбіты дэкаратыўны сад. У 1981 г. быў адкрыты помнік Максіму Багдановічу ў гонар 90-годдзя з дня яго нараджэння.