Перайсці да зместу

Вадаскід

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:20, 24 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Скід вады на Краснаярскай ГЭС. Адкрыты толькі адзін затвор вадаскіднай плаціны

Вадаскід, вадазліў — гідратэхнічнае збудаванне, прызначанае для скіду залішняй (паводкавай) вады з вадасховішча, а таксама для карысных пропускаў вады ў ніжні бьеф[1]. Скід вады ажыццяўляецца ў выпадку пагрозы перапаўнення вадасховішча з-за паводкі, моцных дажджоў і г.д. Выключэнне — вадазліўная плаціна, на якой сліў вады ажыццяўляецца пастаянна.

Класіфікацыя вадаскідаў

[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваюць 2 тыпы вадаскідаў — кантраліруемыя і некантраліруемыя.

  • вадаскід з засаўкай — прапускная здольнасць вадаскіда рэгулюецца спецыяльнымі затворными механізмамі.
  • вадаскід аўтаматычнага дзеяння — прапускная здольнасць вадаскіда не рэгулюецца і залежыць толькі ад ўзроўню вады ў вадасховішчы. Скід вады праз гэты тып збудаванняў аўтаматычна пачынаецца пры перавышэнні ўзроўню вады ў вадасховішчы над вусцем вадаскіда.

Зноскі

  1. Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)