Мінскі гарадскі аркестр
Мінскі гарадскі аркестр |
---|
Мі́нскі гарадскі́ арке́стр — аркестр, які снаваў у 1803—1917 гадах (з перапынкамі) у Мінску. Напачатку іграў па нядзелях і на святы ў кафедральным саборы, летам — і ў Губернатарскім садзе; ці суправаджаў тэатральныя паказы. У 1820—1860-я гг. пры ім існавала музычная школа, якая рыхтавала для яго музыкантаў.
У розны час аркестр узначальвалі Д. Стафановіч (1820—1837) В. Стафановіч (1837—1862 і 1869), Л. Скрабецкі, Р. Пілеман (з 1880), Г. Мерц (з 1886), Л. Ступель (1890—1896), H. Рубінштэйн (з 1909; наладжваў сімфанічныя канцэрты, арганізоўваў цыклы агульнадаступных гіст. канцэртаў). З аркестрам выступалі мясцовыя музыканты і гастралёры, у т.л. скрыпачы і піяністы К. Ліпінскі , Апалінарый і Антоні Концкія , М. Ельскі, В. Пшыбора[1], Я. Чыжэўскі[2], I. Гянко, Г. Бах, Л. фон Зіберштэйн, М. Палякін , спявачка А. Мейчык .
У рэпертуары былі творы І. Гайдна, Л. Бетховена, В. А. Моцарта, Дж. Расіні, Ф. Абера, Ф. Мендэльсона, Ф. Шуберта, Р. Вагнера, М. Глінкі, А. Барадзіна, П. Чайкоўскага і інш.
З 1880-х гг. дзейнасць Мінскага гарадскога аркестра звязана з музычна-грамадскімі арганізацыямі горада, у т. л. музычным таварыствам, музычным гуртком, таварыствамі аматараў прыгожых мастацтваў і сяброў музыкі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).