Рагнедзінскі раён
Рагнедзінскі раён | |
---|---|
Рогнединский район | |
Краіна | Расія |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Бранскую вобласць |
Адміністрацыйны цэнтр | Рагнедзіна |
Дата ўтварэння | 1929 |
Насельніцтва | 8 300 |
Плошча | 1 060 км² |
Часавы пояс | UTC+3 |
Тэлефонны код | +7 48331 |
Код аўтам. нумароў | 32 |
Афіцыйны сайт (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рагнедзінскі раён (руск.: Рогнединский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Рагнедзіна.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча раёна — 1060 км².
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рагнедзінскі раён быў утвораны ў 1929 годзе з часткі сумежных тэрыторый Бежыцкага павета Бранскай губерні і Рослаўскага павета Смаленскай губерні. Ад пачатку раён уваходзіў у склад Рослаўльскай акругі Заходняй вобласці.
У 1937 годзе была ўтворана Арлоўская вобласць, у якую разам з іншымі раёнамі цяперашняй Бранскай вобласці ўвайшоў і Рагнедзінскі раён.
5 ліпеня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Рагнедзінскі раён. З 1963 па 1972 год раён быў часова скасаваны, а яго тэрыторыя ўваходзіла ў Дубраўскі раён.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва раёна складае 8,3 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 3,2 тыс. Усяго налічваецца 107 населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 1 гарадское і 5 сельскіх паселішчаў:
Гарадское паселішча:
Сельскія паселішчы:
- Воранаўскае сельскае паселішча
- Селілавіцкае сельскае паселішча
- Цюнінскае сельскае паселішча
- Фёдараўскае сельскае паселішча
- Шаровіцкое сельскае паселішча
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рагнедзінскі раён
- Рагнедзінскі раён на Radzima.org