Станіслаў Іванавіч Траццяк
Станіслаў Іванавіч Траццяк | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 снежня 1950[1] (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хірург, выкладчык, навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1996) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Станіслаў Іванавіч Траццяк (нар. 7 снежня 1950, Калінінград, СССР) — беларускі вучоны ў галіне агульнай хірургіі, клетачных біятэхналогій і транспланталогіі. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (1998). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2014)[2], акадэмік НАН Беларусі (2021)[3].
Біяграфія
Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1974). З 1974 года ў Беларускім медыцынскім інстытуце (з 1990 года — дацэнт, з 1995 года — загадчык кафедры).
Асноўныя навуковыя працы прысвечаны распрацоўцы новых падыходаў да алатрасплантацыі «свежых» алагенных клапанаў сэрца, вывучэнню магчымасці працяглага захавання ў прасвеце сасудаў і сэрца алагенных і ксенагенных тканін без імунасупрэсіўнай тэрапіі, абгрунтаванню раней нявывучаных заканамернасцяў у транспланталогіі, распрацоўцы прынцыпова новых падыходаў да хірургічнага лячэння інсулінзалежнага цукровага дыябету, гіпатэрыёзу, гіпапаратэрыёзу з выкарыстаннем клеткавых тэхналогій, распрацоўцы і ўкараненню ў практыку сучасных методык пры лячэнні ачаговых паражэнняў печані, дыягностыцы і лячэнні запаленчых захворванняў падстраўнікавай залозы, распрацоўцы метаду лячэння трафічных язваў з выкарыстаннем аўталагічных ствалавых клетак[2].
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 15 патэнтаў[2].
Узнагароды і прэміі
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве) — за працу «Новы метад хірургічнага лячэння інсулінзалежнага цукровага дыябета шляхам ксенатрансплантацыі астраўковых клетак у сасудзістае рэчышча рэцыпіента (эксперыментальна-клінічнае даследаванне)»[2].
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2001)[2], ордэнам Пашаны (2021)[4]. Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (1999). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2008)[2].
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 523. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б в г д е Станіслаў Іванавіч Траццяк на сайце НАН Беларусі
- ↑ 17 декабря 2021 года решением Общего собрания Национальной академии наук Беларуси избраны...
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 19 кастрычніка 2021 г. № 410 «Аб узнагароджанні»
Літаратура
- Траццяк Станіслаў Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 523. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Нарадзіліся 7 снежня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Калінінградзе
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выпускнікі БДМУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Хірургі Беларусі
- Трансплантолагі Беларусі