Минское русское слово
«Минское русское слово» | |
---|---|
Тып | газета |
Рэдактар | Леў Мікалаевіч Цвяткоў |
Заснавана | 17 (30) чэрвеня 1912 |
Спыненне публікацый | 28 лютага (13 сакавіка) 1913 |
Палітычная прыналежнасць | заходнерусізм |
Мова | руская |
Галоўны офіс |
«Минское русское слово» — штодзённая грамадска-палітычная газета вялікадзяржаўнага шавіністычнага кірунку, якая выходзіла ў Мінску з 17(30) чэрвеня 1912 па 28 лютага (13 сакавіка) 1913 на рускай мове. Газета з’яўлялася органам Усерасіскага нацыянальнага саюза, рэдактар Л. Цвяткоў.
Абвяшчала сябе органам «правага рускага друку», «незалежнай палітычнай, літаратурнай і эканамічнай газетай», якая грунтавалася на прынцыпах «самадзяржаўя, праваслаўя і народнасці». Працягвала праграму газет «Минское слово» і «Минские ежедневные ведомости». Падтрымлівала палітыку ўрада Расіі, царскую ўладу. Друкавала самадзейныя гімны, прысвечаныя цару, напісаныя Л. Цвятковым і мясцовымі чыноўнікамі. Адмаўляла нацыянальную і культурную самастойнасць беларускага народа, рабіла нападкі на газету «Наша Ніва», беларускіх пісьменнікаў і беларускую мову (3 і 11.8.1912, 8.11.1912). Узводзіла паклёп на беларускі народ (13.1.1913). Выступала за забарону беларускага друку.
У апошнім нумары перадала сваю праграму газеце «Северо-Западная жизнь».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Конан, У. М. «Минское русское слово» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 203. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.