Сарыкамышская катлавіна
Выгляд
Сарыкамышская катлавіна | |
---|---|
туркм.: Sarygamyş çöketligi, узб.: Sariqamish botig`i | |
Каардынаты: 42°00′ пн. ш. 57°30′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Туркменістан, Узбекістан |
Вышыня над узроўнем мора | -30 м |
Азёры | Сарыкамышскае возера |
Сарыкамы́шская катлавіна[1], Сарыкамышская ўпадзіна[1] (туркм.: Sarygamyş çöketligi, узб.: Sariqamish botig`i) — упадзіна на поўначы Туркменістана, з’яўляецца паўночнай мяжой пустыні Каракумы.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ўпадзіны каля 150 км, шырыня каля 90 км. Абсалютная вышыня адносна ўзроўню сусветнага акіяна — мінус 38 метраў. Уяўляе сабой плоскую чару авальнай формы, пакрытую саланчакамі і перавеяннымі пяскамі. У цэнтральнай частцы размяшчаецца Сарыкамышскае возера. У напрамку на поўдзень ад катлавіны знаходзіцца самая глыбокая ў Туркменістане бяссцёкавая ўпадзіна Акчакая.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сарыкамышская катлавіна, Сарыкамышская ўпадзіна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 186. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).