Перайсці да зместу

Сем цудаў Партугаліі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 19:14, 9 сакавіка 2013, аўтар Legobot (размовы | уклад) (Bot: Migrating 6 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2659528 (translate me))
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Сем цудаў Партугаліі (парт.: Sete Maravilhas de Portugal) — спіс культурных аб'ектаў Партугаліі, адабраных у 2007 годзе ў выніку конкурсу, абвешчанага міністэрствам культуры Партугаліі і праведзенага кампаніямі Y&R Brands S.A. і Realizar S.A.

Першапачаткова на конкурс былі інстытутам IGESPAR (Партугальскі Інстытут Архітэктурнай Спадчыны) высунуты 793 Нацыянальных манумента Партугаліі. У першым туры камісія экспертаў адабрала 77 з іх. Затым быў адабраны 21 фіналіст у чатырох розных катэгорыях.

7 снежня 2006 года пачаліся выбары, якія працягваліся шэсць месяцаў. Насельніцтва магло галасаваць у інтэрнэце, па тэлефоне і пасродкам адпраўкі смс-паведамленняў. 7 ліпеня 2007 года на стадыёне Да Луж у Лісабоне былі абвешчаны вынікі выбараў, адначасова з вынікамі праекта Новыя сем цудаў свету.

Сем цудаў Партугаліі

[правіць | правіць зыходнік]
Нумар Назва Размяшчэнне Фатаграфія
1 Замак Гімарайнш, X-XIII стст. Гімарайнш, Брага
2 Замак Обідуш, 1195 Обідуш, Лейрыя
3 Манастыр Баталья, 1385 Баталья, Лейрыя
4 Манастыр Алкабаса, 1153 Алкабаса, Лейрыя
5 Манастыр іеранімітаў, 1502 Санта-Марыя-дэ-Белены, Лісабон
6 Палац Пена, 1838 Сінтра
7 Вежа Белен, 1521 Санта-Марыя-дэ-Белен, Лісабон