Ерней Копітар
Ерней Копітар | |
---|---|
славенск.: Jernej Bartol Kopitar | |
Дата нараджэння | 23 жніўня 1780[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 жніўня 1844[3][4][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, бібліятэкар, пісьменнік, перакладчык, славіст, філолаг, censor |
Навуковая сфера | лінгвістыка, славістыка |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ерней (Варфаламей) Копітар (славен. Jernej Bartol Kopitar; 21 жніўня 1780, Рэпне — 11 жніўня 1844, Вена) — славенскі лінгвіст, адзін з заснавальнікаў славістыкі.
Біяграфія
Скончыўшы гімназію ў Любляне, Копітар стаў гувернёрам у доме Зігмунда Цойза, а ў 1808 годзе пераехаў у Вену, дзе заняўся вывучэннем юрыспрудэнцыі, а таксама славянскіх моў. Працаваў у Венскай прыдворнай бібліятэцы бібліятэкарам, а пасля дырэктарам і цэнзарам па выданнях на новагрэчаскай і славянскіх мовах.
У 1808 году Копітар апублікаваў першую граматыку славенскай мовы, Slovnica slovanskega jezika na Kranjskem, Koroškem in Štajerskem («Граматыка славянскай мовы Краіны, Карынціі і Штырыі»). Ён таксама выдаў зборнік Glagolita Clozianus (1836), у які ўвайшлі так званыя «Брыжынскія (Фрэйзінгенскія) урыўкі» (славен. Brižinski spomeniki), найстаражытны вядомы тэкст на славенскай і першы тэкст, напісаны на славянскай мове лацінкай, з перакладам і каментарыямі. Высунуў тэорыю аб паннонскім паходжанні царкоўнаславянскай мовы, пасля адхіленая навуковай супольнасцю. Займаўся лексікаграфіяй, рэфармаваннем алфавіту, складаннем падручнікаў, зборам фальклору і асветніцкай дзейнасцю. Дзякуючы яго намаганням у 1817 годзе ў люблянскім ліцэі адкрылася кафедра славенскай мовы. Копітар падтрымліваў сяброўскія адносіны з Вукам Караджычам і дапамагаў яму ў працы над стварэннем літаратурнай сербскай мовы, нягледзячы на тое, што ў бытнасць цэнзарам Венскай бібліятэкі адмовіўся прапусціць кнігу Караджыча аб паразе Першага Сербскага паўстання. Копітар таксама ўпершыню адзначыў падабенства паміж няроднаснымі мовамі Балканаў.
Зноскі
- ↑ https://de.wikisource.org/wiki/BLK%C3%96:Kopitar,_Bartholom%C3%A4us
- ↑ https://commons.wikimedia.org/wiki/File:Grave_of_Jernej_Kopitar_at_Navje_park_in_Ljubljana,_Slovenia.jpg
- ↑ а б Dr. Constant v. Wurzbach Kopitar, Bartholomäus // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 12. — S. 437.
- ↑ а б в г http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/kopitar-jernej/ Праверана 30 жніўня 2022.
- ↑ Slovenska biografija — Znanstvenoraziskovalni center Slovenske akademije znanosti in umetnosti. — ISSN 2350-5370
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.413
Спасылкі
- Профіль Варфаламея (Барталамеуса) Копітара на афіцыйным сайце РАН
- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў 1780 годзе
- Нарадзіліся ў Славеніі
- Памерлі 11 жніўня
- Памерлі ў 1844 годзе
- Памерлі ў Вене
- Пахаваныя ў Славеніі
- Члены РАН
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Кракаўскага навуковага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 21 жніўня
- Славісты
- Мовазнаўцы Славеніі
- Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук