Перайсці да зместу

Трэці пераходны перыяд (Егіпет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:24, 1 красавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)

Трэці пераходны перыяд, ці Трэцяя пераходная эпоха — смутны час у гісторыі Старажытнага Егіпта паміж 11—7 стст. да н.э., час праўлення XXI—XXV дынастый.

Пад канец праўлення XX дынастыі улада фараона аслабла, узрасло значэнне арміі і павялічылася эканамічная незалежнасць вышэйшых саноўнікаў і храмаў. Гэта прывяло ў часы панавання Рамсеса XI да грамадзянскай вайны і адхілення фараона ад улады арміяй, а таксама абвяшчэння надзвычайнага становішча. У Егіпце ўзніклі два цэнтры ўлады: Таніс (цары XXI дынастыі, 11—10 ст. да н.э.) і Фівы (т.зв. дзяржава Амона пад кіраўніцтвам жрэчаскай дынастыі).

У 10 ст. да н.э. значны ўплыў у аслабленай дзяржаве мелі лівійскія пасяленцы, якія з часоў лівійскіх войнаў Мернептаха і Рамсеса III жылі ў шматлікіх калоніях, асабліва ў Ніжнім Егіпце.

Лівійскі правадыр Шэшонк легальна ўзяў уладу ў 945 да н.э. і заснаваў XXII дынастыю.

Палітычная і эканамічная сітуацыя ў краіне была нестабільная. Барацьбу за ўладу паміж лівійскімі правадырамі выкарысталі заваёўнікі з поўдня (Куш) і завалодалі Егіптам (XXV дынастыя, т.зв. эфіопская).

У 671 да н.э. паўночны Егіпет часова трапіў пад уладу асірыйцаў. Выкарыстаўшы канфлікты паміж асірыйскімі і кушыцкімі заваёўнікамі, уладары Саіса Неха І і Псаметых І захапілі ўладу ў краіне.

Літаратура