Святлана Леанідаўна Багінская: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
У 2005 годзе Багінская была ўключана ў Міжнародны Зала Славы гімнастыкі. |
У 2005 годзе Багінская была ўключана ў Міжнародны Зала Славы гімнастыкі. |
||
== Літаратура == |
|||
* БЭ ў 18 тамах, Т.2, Мн., 1997, С.207 |
|||
{{DEFAULTSORT:Багінская}} |
{{DEFAULTSORT:Багінская}} |
||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
[[Катэгорыя:Асобы]] |
Версія ад 18:22, 26 кастрычніка 2011
Святлана Леанідаўна Багінская (нар. 9 лютага 1973 г., Мінск) — і беларуская спартсменка (спартыўная гімнастыка), мянушка "Беларуская лебедзь". Трохразовая алімпійская чэмпіёнка, пяціразовая чэмпіёнка свету, шматразовая чэмпіёнка Еўропы. Заслужаны майстар спорту СССР (1988).
Адна з васьмі гімнастак ў гісторыі гэтага віду спорту, якія выступалі на трох Алімпійскіх гульнях і адзіная, хто пры гэтым выступаў за тры розныя зборныя. Гімнастычны стыль спартсменкі адрозніваўся выдатнай грацыяй і артыстызмам.
Біяграфія
Святлана Багінская нарадзілася ў Мінску. У дзяцінстве займалася фігурным катаннем, але затым перайшла ў секцыю спартыўнай гімнастыкі. У 1987 годзе яна выйграла першую ўзнагароду на буйным дарослым спаборніцтве - ёю стала бронза сусветнага першынства ў Ратэрдаме. У наступным годзе 15-гадовая спартсменка была ўключаная ў алімпійскую зборную СССР на Алімпіядзе ў Сеуле. Алімпіяда прынесла Святлане 4 медалі - залатыя ў камандным турніры і апорным скачку, сярэбраны у вольных практыкаваннях і бронзу ў абсалютным першынстве, у якім юная дэбютантка саступіла толькі двум прызнаным фаварыткам, сваёй сяброўцы па камандзе Алене Шушуновай і румынцы Даніэле Сіліваш.
У 1989 годзе Багінская выйграла тры золата на чэмпіянаце свету ў Штутгарце і тройчы перамагала на еўрапейскім першынстве ў Бруселі. У наступным годзе на еўрапейскім чэмпіянаце ў Афінах Багінская ўстанавіла выбітнае дасягненне, перамогшы ва ўсіх індывідуальных дысцыплінах першынства. Да яе такое ўдавалася толькі Веры Часлаўскай і Людміле Турышчавай.
У 1991 годзе на першынстве свету ў Атланце Багінская не ўдалося адстаяць тытул чэмпіёнкі свету ў абсалютным першынстве, яна саступіла амерыканцы Кім Змескал пры вельмі спрэчным судзействе. Зрэшты Святлана двойчы стала чэмпіёнкай у камандным першынстве і практыкаваннях на бервяне.
На Алімпійскіх гульнях у 1992 года ў Барселоне Святлана выступала ўжо ў складзе Аб'яднанай каманды, якая выйграла каманднае золата. У асабістых спаборніцтвах выступ Багінская быў менш паспяховым - яна стала пятай у абсалютным першынстве, чацвёртай у апорным скачку і пятай на бервяне.
Пасля барселонскай Алімпіяды Багінская сышла са спорту, аднак аднавіла кар'еру ў 1995 годзе, выступаючы пры гэтым ужо за Беларусь. У 1996 годзе 23-гадовая спартсменка (ветэранскі, па мерках гімнастыкі, узрост) стала другой у абсалютным першынстве на чэмпіянаце Еўропы ў Бірмінгеме.
Трэцяя Алімпіяда ў жыцці Багінская - Гульні 1996 года ў Атланце не прынесла Святлане медалёў, яна здолела прабіцца ў фінал толькі ў апорным скачку, дзе заняла 5 месца, а таксама заняла 6 месца ў камандных стартах у складзе зборнай Беларусі.
У 2005 годзе Багінская была ўключана ў Міжнародны Зала Славы гімнастыкі.
Літаратура
- БЭ ў 18 тамах, Т.2, Мн., 1997, С.207