Перайсці да зместу

Антон Андрэевіч Смольскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6: Радок 6:
|Клуб = СК УС РБ
|Клуб = СК УС РБ
|Рост_Вага = 177 см / 71 кг
|Рост_Вага = 177 см / 71 кг
|Адукацыя = [[аўтатрактарны факультэт БНТУ]] ([[2019]])
|Сезон = [[Кубак свету па біятлоне 2021—2022|2021/22]]
|Стоячы = 92 %
|Стоячы = 92 %
|Лежачы = 86 %
|Лежачы = 86 %
Радок 15: Радок 17:
|Медалі =
|Медалі =
{{турнір|[[Зімовыя Алімпійскія гульні|Алімпійскія гульні]]}}
{{турнір|[[Зімовыя Алімпійскія гульні|Алімпійскія гульні]]}}
{{медаль|Срэбра|[[Зімовыя Алімпійскія гульні 2022|Пекін 2022]]|[[Біятлон на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 - Індывідуальная гонка, мужчыны|індывідуальная гонка 20 км]]}}
{{медаль|Срэбра|[[Зімовыя Алімпійскія гульні 2022|Пекін 2022]]|індывідуальная гонка 20 км}}
{{турнір|[[Чэмпіянат свету па біятлоне сярод юніёраў]]}}
{{турнір|[[Чэмпіянат свету па біятлоне сярод юніёраў]]}}
{{медаль|Бронза|[[Чэмпіянат свету па біятлоне сярод юніёраў 2017|Осрблье 2017]]|праследаванне 12,5 км}}
{{медаль|Бронза| 2017| 12,5 км}}
}}
}}
{{цёзкі2|Смольскі}}
{{цёзкі2|Смольскі}}

Версія ад 22:31, 25 лютага 2022

Біятлон
Антон Смольскі
Поўнае імя Антон Андрэевіч Смольскі
Нарадзіўся 16 снежня 1996(1996-12-16)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Пражыванне Мінск, Беларусь
Клуб СК УС РБ
Рост/Вага 177 см / 71 кг
Адукацыя аўтатрактарны факультэт БНТУ (2019)
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2021/22
Агульная трапнасць 89 %
Лежачы 86 %
Стоячы 92 %
Кар’ера (Кубак свету)
Гонак 58
Асабістых подыумаў 3 ( x 0 + x 1 + x 3)
Подыумаў у эстафетах 2 ( x 0 + x 1 + x 1)
Алімпійскія гульні
Срэбра Пекін 2022 індывідуальная гонка 20 км
Чэмпіянат свету па біятлоне сярод юніёраў
Бронза Брэзна 2017 пераследаванне 12,5 км

Анто́н Андрэ́евіч Смо́льскі (нар. 16 снежня 1996 г., Пясочнае[2], Капыльскі раён) — беларускі біятланіст, удзельнік кубку свету па біятлоне, член нацыянальнай зборнай Беларусі.

Біяграфія

Біятлонам займаецца з 12 гадоў. Выхаванец Капыльскай СДЮШАР, першы трэнер — Анатоль Сянюк. Неаднаразова станавіўся прызёрам дзіцячых і юнацкіх рэспубліканскіх спаборніцтваў. Скончыў сярэднюю школу № 2 імя Ц. Гартнага г. Капыля і аўтатрактарны факультэт БНТУ завочна (2019)[3][4].

У 2014 годзе трапіў у юніёрскую каманду Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы»[4]. Член нацыянальнай зборнай Беларусі па біятлоне з 2017 года. Спартсмен-інструктар Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з 2018 года.

Разведзены, мае дачку ад першага шлюба.

Спартыўная кар’ера

З 2015 года ўдзельнічаў у міжнародных спаборніцтвах сярод юніёраў. У лютым 2017 года заваяваў бронзавы медаль на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Брэзна-Осрблі. У пагоні на дыстанцыі 12,5 км з чатырма агнявымі рубяжамі пяць разоў даў пудла, але дзякуючы добрай хуткасці змог утрымацца ў тройцы прызёраў[5]. У тым жа годзе на летнім чэмпіянаце свету сярод юніёраў заваяваў бронзу ў змяшанай эстафеце. Станавіўся прызёрам этапа юніёрскага Кубка IBU ў эстафеце.

У сезоне 2016/17 дэбютаваў у спаборніцтвах сярод дарослых на Кубку IBU. Лепшы вынік па стане на сакавік 2020 года — 14-е месца ў гонцы пераследу. Прымаў удзел у Чэмпіянаце Еўропы 2018 года, заняў 57-е месца ў спрынце. На Кубку свету дэбютаваў у лістападзе 2017 года на этапе ў Эстэрсундзе ў змешанай эстафеце, заняў са сваёй зборнай 11-е месца. Першую асабістую гонку правёў у снежні 2017 года на этапе ў Ансі, заняў 90-е месца ў спрынце.

Увайшоў у склад беларускай зборнай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года, да таго часу правёў толькі дзве асабістыя гонкі Кубка свету і не набіраў у іх ачкоў. На Алімпіядзе заняў 35-е месца ў спрынце, 33-е — у гонцы пераследу і восьмае — у эстафеце[6].

На Чэмпіянаце свету 2020 года найлепшым ягоным вынікам стала 15-е месца ў спрынце.

Вынікі выступленняў

Спаборніцтва Індывідуальная гонка Спрынт Гонка пераследвання Мас-старт Эстафета Змяшаная эстафета Агульны залік
Ачкі Месца Ачкі Месца Ачкі Месца Ачкі Месца Ачкі Месца Ачкі Месца Ачкі Месца
Зімовыя Алімпійскія гульні
Пхёнчхан 2018 не ўдзельнічаў x 34 x 33 не ўдзельнічаў x 8 не ўдзельнічаў
Пекін 2022 x 2 x 10 x 14 x 17 x 8 x 6 x x
Чэмпіянаты свету па біятлоне
Эстэрсунд 2019 x 58 x 77 не ўдзельнічаў x 10 x 13 x x
Разун-Антэрсельва 2020 x 34 x 15 x 38 не ўдзельнічаў x 9 x 12 x x
Паклюка 2021 x 29 x 33 x 34 не ўдзельнічаў x 9 x 14 x x
Вынікі выступленняў на Кубку свету
2021/2022
Вынікі
Сцяг ШвецыіЭстэрсунд Сцяг ШвецыіЭстэрсунд Сцяг АўстрыіГохфільцэн Сцяг ФранцыіАнсі Сцяг ГерманііОбергоф Сцяг ГерманііРупольдынг Сцяг ІталііРазун-Антэрсельва Сцяг КітаяАГ Пекін (*) Сцяг ФінляндыіКонтыялахты Сцяг ЭстонііОтэпя Сцяг НарвегііОсла
Ачкоў Месца Інд Спр Спр Эст Пер Спр Пер Эст Спр Пер МС Спр Зм Азм Пер Спр Эст Пер Інд МС Эст Зм Інд Спр Пер Эст МС Эст Спр Пер Спр МС Зм Асм Спр Пер МС
405 10 19 19 45 6 26 3 6 6 6 4 11 46 2 34 3 3 3 19 18 12 6 2 10 14 8 17
2020/2021
Вынікі
Сцяг ФінляндыіКонтыялахты Сцяг ФінляндыіКонтыялахты Сцяг АўстрыіГохфільцэн Сцяг АўстрыіГохфільцэн Сцяг ГерманііОбергоф Сцяг ГерманііОбергоф Сцяг ІталііАнтгольц Сцяг СлавенііПаклюка Сцяг ЧэхііНове-Места Сцяг ЧэхііНове-Места Сцяг ШвецыіЭстэрсунд
Ачкоў Месца Інд Спр Спр Эст Пер Спр Пер Эст Спр Пер МС Спр Зм Азм Пер Спр Эст Пер Інд МС Эст Зм Інд Спр Пер Эст МС Эст Спр Пер Спр МС Зм Асм Спр Пер МС Эст
264 26 19 34 35 11 36 24 11 29 26 33 34 26 4 42 16 28 13 14 33 34 29 9 8 22 43 18 55 10 17 19 19
2019/2020
Вынікі
Сцяг ШвецыіЭстэрсунд Сцяг АўстрыіГохфільцэн Сцяг ФранцыіАнсі Сцяг ГерманііОбергоф Сцяг ГерманііРупольдынг Сцяг СлавенііПаклюка Сцяг ІталііЧС Антгольц Сцяг ЧэхііНове-Места Сцяг ФінляндыіКонтыялахты Сцяг НарвегііХолменколен
Ачкоў Месцы Сузм Зм Спр Інд Эст Спр Пер Эст Спр Пер МС Спр МС Эст Пер Спр Пер Эст Сузм Зм Інд МС Зм Спр Пер Інд Сузм Эст МС Спр Эст МС Спр Пер Сузм Зм Спр Пер
133 36 16 81 35 14 92 7 25 5 48 41 6 8 81 12 15 38 34 9 18 7 16 14
2018/2019
Вынікі
Сцяг СлавенііПаклюка Сцяг АўстрыіГохфільцэн Сцяг ЧэхііНове-Места Сцяг ГерманііОбергоф Сцяг ГерманііРупольдынг Сцяг ІталііАнтгольц Сцяг КанадыКанмар Сцяг ЗША Солт-Лейк-Сіці Сцяг ШвецыіЧС Эстэрсунд Сцяг НарвегііХолменколен
Ачкоў Месца Сузм Зм Інд Спр Пер Спр Пер Эст Спр Пер МС Спр Пер Эст Спр Эст МС Спр Пер МС Інд Эст Спр Пер Сузм Зм Зм Спр Пер Інд Сузм МС Эст Спр Пер МС
15 87 12 55 50 55 91 17 81 26 41 13 52 10 54 50 13 77 58 10 54 50

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння апазіцыйных пратэстаў у 2020 годзе[7].

Зноскі

  1. а б Anton Smolski // BiathlonResults.com Праверана 22 лютага 2022.
  2. «Прессбол» № 011 (4130) 9 лютага 2018, С. 2
  3. Антон Смольский. Ничего страшного, если споришь с Рыженковым // Прессбол, 20 красавіка 2020 (руск.)
  4. а б Биатлонист Антон Смольский: Природные физические данные имеют не самое большое значение // Звязда, 13 чэрвеня 2019. (руск.)
  5. Беларус Антон Смольскі заваяваў бронзу на юніёрскім чэмпіянаце свету па біятлоне, Еўрарадыё. 20-02-2017
  6. Биатлонист Антон Смольский: на новую гонку – с лучшей динамикой // Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі, 12 лютага 2018 (руск.)
  7. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.