Перайсці да зместу

Балотная чарапаха еўрапейская: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленне перасылак
арфаграфія
 
Радок 31: Радок 31:


== Распаўсюджанне ==
== Распаўсюджанне ==
Арэал чарапахі балотнай ахоплівае Паўднёвую і Цэнтральную Еўропу, Пярэднюю Азію і паўночны захад [[Афрыка|Афрыкі]]. Даходзіць да [[Літва|Літвы]], [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласці]], вярхоўяў [[Дон|Дона]], Сярэдняй [[Волга|Волгі]] і левабярэжжа ракі [[Урал (рака)|Урал]]. Трапляецца балотная чарапаха ў [[Крым]]е, на [[Каўказ]]е, у Прыураллі, ізаляваныя папуляцыі вядомы ў нізоўях [[Сырдар’я|Сырдар’і]] і ў далінах рэк на захадзе [[Туркменістан]]а.
Арэал чарапахі балотнай ахоплівае Паўднёвую і Цэнтральную Еўропу, Пярэднюю Азію і паўночны захад [[Афрыка|Афрыкі]]. Даходзіць да [[Літва|Літвы]], [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласці]], вярхоўяў [[Дон]], Сярэдняй [[Волга|Волгі]] і левабярэжжа ракі [[Урал (рака)|Урал]]. Трапляецца балотная чарапаха ў [[Крым]]е, на [[Каўказ]]е, у Прыураллі, ізаляваныя папуляцыі вядомы ў нізоўях [[Сырдар’я|Сырдар’і]] і ў далінах рэк на захадзе [[Туркменістан]]а.


[[File:2003. Stamp of Belarus 0499.jpg|thumb|left|Балотная чарапаха на паштовай марцы Беларусі, 2003]]
[[:2003. Stamp of Belarus 0499.jpg|thumb|left|Балотная чарапаха на паштовай марцы Беларусі, 2003]]
Меркаваная сучасная паўночная мяжа пашырэння балотнай чарапахі на Беларусі праходзіць на поўдзень ад лініі [[Гродна]]-[[Стоўбцы]]-[[Чэрыкаў]]. Ёсць падставы меркаваць, што гэта мяжа за апошнія 3-4 дзесяцігоддзі адсунулася на поўдзень. Дакладныя дадзеныя аб колькасці скрытнай і цяпер дастаткова рэдкай рэптыліі адсутнічаюць. Раней даволі вялікая колькасць чарапах назіралася ў вярхоўях ракі [[Прыпяць]], аднак [[урбанізацыя]] і асушальная [[меліярацыя]] прывялі да зніжэння колькасці азначанага віда.
Меркаваная сучасная паўночная мяжа пашырэння балотнай чарапахі на Беларусі праходзіць на поўдзень ад лініі [[Гродна]]-[[Стоўбцы]]-[[Чэрыкаў]]. Ёсць падставы меркаваць, што гэта мяжа за апошнія 3-4 дзесяцігоддзі адсунулася на поўдзень. Дакладныя дадзеныя аб колькасці скрытнай і цяпер дастаткова рэдкай рэптыліі адсутнічаюць. Раней даволі вялікая колькасць чарапах назіралася ў вярхоўях ракі [[Прыпяць]], аднак [[урбанізацыя]] і асушальная [[меліярацыя]] прывялі да зніжэння колькасці азначанага віда.


Радок 42: Радок 42:


== Асаблівасці біялогіі ==
== Асаблівасці біялогіі ==
Спосаб жыцця водна-наземны. Корміцца ў асноўным днём у вадзе [[насякомыя|насякомымі]] і іх лічынкамі, ракападобнымі, малюскамі, галавасцікамі, дробнымі жабкамі, трытонамі, снулай рыбай, расліннасцю; на сушы — зрэдку [[кіўсякі|кіўсякамі]], [[макрыцы|макрыцамі]], жукамі і інш. Для дыхання ў вадзе служаць багатыя крывяноснымі капілярамі вырасты глоткі і анальныя пузыры.
Спосаб жыцця водна-наземны. Корміцца ў асноўным днём у вадзе [[насякомыя|насякомымі]] і іх лічынкамі, ракападобнымі, малюскамі, галавасцікамі, дробнымі жабкамі, трытонамі, снулай рыбай, расліннасцю; на сушы— зрэдку [[кіўсякі|кіўсякамі]], [[макрыцы|макрыцамі]], жукамі і інш. Для дыхання ў вадзе служаць багатыя крывяноснымі капілярамі вырасты глоткі і анальныя пузыры.


[[Файл:Emys orbicularis.jpg|thumb|left|Балотныя чарапахі ў час спароўвання]]
[[Файл:Emys orbicularis.jpg|thumb|left|Балотныя чарапахі ў час спароўвання]]
Полавая спеласць наступае ва ўзросце 6-8 гадоў пры даўжыні панцыра 9-12 см. У час спароўвання ў вадзе самец балотнай чарапахі моцна чапляецца кіпцюрамі пярэдніх і задніх канечнасцей за краі і няроўнасці карапакса самкі, Г-падобна выгнуўшы шыю, пускае бурбалкі, рэзка матае галавой, а іншы раз раз’юшана кусае галаву і шыю самкі, прымушаючы яе схавацца пад панцыр. Хвост самца, нібы маятнік, увесь час слізгаецца па карапаксе самкі. Капуляцыя адбываецца ў вадзе і працягваецца да некалькіх гадзін, іншы раз паўтараецца на працягу некалькіх дзён. Асобіны, якія спароўваюцца, нярэдка перамяшчаюцца па вадаёме. З вады відаць толькі дзве галавы і невялікі авальны «пятачок» карапакса самца. На час шлюбнага перыяду самец пасяляецца побач з самкай і не выпускае яе з-пад увагі ні на хвіліну. Пасля спароўвання з адной самкай самец нярэдка пачынае шукаць іншую. Самкі, за выключэннем некаторых перыядаў — адкладання яек, кармавых міграцый і іншых, вядуць аселы спосаб жыцця. Іх пастаянна можна бачыць на адных і тых жа пляцоўках у час прыёму сонечных ваннаў.
Полавая спеласць наступае ва ўзросце 6-8 гадоў пры даўжыні панцыра 9-12см. У час спароўвання ў вадзе самец балотнай чарапахі моцна чапляецца кіпцюрамі пярэдніх і задніх канечнасцей за краі і няроўнасці карапакса самкі, Г-падобна выгнуўшы шыю, пускае бурбалкі, рэзка матае галавой, а іншы раз раз’юшана кусае галаву і шыю самкі, прымушаючы яе схавацца пад панцыр. Хвост самца, нібы маятнік, увесь час слізгаецца па карапаксе самкі. Капуляцыя адбываецца ў вадзе і працягваецца да некалькіх гадзін, іншы раз паўтараецца на працягу некалькіх дзён. Асобіны, якія спароўваюцца, нярэдка перамяшчаюцца па вадаёме. З вады відаць толькі дзве галавы і невялікі авальны «пятачок» карапакса самца. На час шлюбнага перыяду самец пасяляецца побач з самкай і не выпускае яе з-пад увагі ні на хвіліну. Пасля спароўвання з адной самкай самец нярэдка пачынае шукаць іншую. Самкі, за выключэннем некаторых перыядаў— адкладання , кармавых міграцый і іншых, вядуць аселы спосаб жыцця. Іх пастаянна можна бачыць на адных і тых жа пляцоўках у час прыёму сонечных ваннаў.


[[Файл:Emys-Baby.jpg|thumb|Маладая чарапашка]]
[[Файл:Emys-Baby.jpg|thumb|Маладая чарапашка]]
Перыяд спароўвання ў чарапахі вельмі расцягнуты. Шлюбныя кантакты ў гэтага віду працягваюцца з траўня да ліпеня. Магчыма, спароўванне балотных чарапах адбываецца і пасля адкладання яек самкай, бо сперма ў палавых шляхах самак, як паказваюць даследаванні, можа захоўвацца жыццяздольнай да года і больш. За сезон самка робіць 1-3 кладкі па 5-10 яек у кожнай (у траўні, чэрвені, ліпені). Ёсць меркаванні, што першая кладка складаецца з яек, аплодненых у мінулым годзе. Яйкі белага колеру велічынёй 28-33 x 18-20 мм, масай 7-8 г, адкладваюцца на беразе (на ўзвышэнні, якое не затапляецца) вадаёма ў ямку глыбінёй каля 10 см, якую самка рые заднімі нагамі і старанна засыпае пасля адкладкі яек. Інкубацыйны перыяд працягваецца 2-3 месяцы ў залежнасці ад надвор’я. Маладыя чарапашкі (даўжыня 22-25 мм) пасля выхаду з яек застаюцца ў ямцы да вясны. Жывуць за кошт пажыўных рэчываў жаўтковага мяшка.
Перы��д спароўвання ў чарапахі вельмі расцягнуты. Шлюбныя кантакты ў гэтага віду працягваюцца з траўня да ліпеня. Магчыма, спароўванне балотных чарапах адбываецца і пасля адкладання самкай, бо сперма ў палавых шляхах самак, як паказваюць даследаванні, можа захоўвацца жыццяздольнай да года і больш. За сезон самка робіць 1-3 кладкі па 5-10 у кожнай (у траўні, чэрвені, ліпені). Ёсць меркаванні, што першая кладка складаецца з , аплодненых у мінулым годзе. Яйкі белага колеру велічынёй 28-33 x 18-20мм, масай 7-8 г, адкладваюцца на беразе (на ўзвышэнні, якое не затапляецца) вадаёма ў ямку глыбінёй каля 10см, якую самка рые заднімі нагамі і старанна засыпае пасля адкладкі . Інкубацыйны перыяд працягваецца 2-3 месяцы ў залежнасці ад надвор’я. Маладыя чарапашкі (даўжыня 22-25 мм) пасля выхаду з застаюцца ў ямцы да вясны. Жывуць за кошт пажыўных рэчываў жаўтковага мяшка.


== Ахова ==
== Ахова ==
[[File:Mid-Pripyat (silver) rv.gif|thumb|left|Балотная чарапаха на памятнай манеце Нацбанка Беларусі, 2010]]
[[:Mid-Pripyat (silver) rv.gif|thumb|left|Балотная чарапаха на памятнай манеце Нацбанка Беларусі, 2010]]
Балотная чарапаха ўключана ў Чырвоны спіс МСАП (LR/nt, версия 2.3, 1994), занесена ў [[Чырвоная кніга Беларусі|Чырвоную кнігу Беларусі]] (ІІІ катэгорыя аховы), Чырвоныя кнігі Літвы і Латвіі.
Балотная чарапаха ўключана ў Чырвоны спіс МСАП (LR/nt, версия 2.3, 1994), занесена ў [[Чырвоная кніга Беларусі|Чырвоную кнігу Беларусі]] (ІІІ катэгорыя аховы), Чырвоныя кнігі Літвы і Латвіі.


== Утрыманне ў няволі ==
== Утрыманне ў няволі ==
Утрымліваюцца ў тэрарыумах.
Утрымліваюцца ў тэрарыумах.


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
* Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік.— Мн: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
* Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
* Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін.— Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
{{Чырвоная кніга Беларусі|жывёла|92|III}}
* [http://slounik.org/149666.html Артыкул на Slounik.org]
* [http://slounik.org/149666.html Артыкул на Slounik.org]
* [http://redbook.minpriroda.by/animalsinfo.html?id=92 Чырвоная кніга Беларусі] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20110901122247/http://redbook.minpriroda.by/animalsinfo.html?id=92 |date=1 верасня 2011 }} {{ref-ru}}
* [http://redbook.minpriroda.by/animalsinfo.html?id=92 Чырвоная кніга Беларусі] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20110901122247/http://redbook.minpriroda.by/animalsinfo.html?id=92 |date=1 верасня 2011 }} {{ref-ru}}
{{Чырвоная кніга Беларусі|жывёла|92|III}}
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Чарапахі]]
[[Катэгорыя:Чарапахі]]

Актуальная версія на 09:14, 18 снежня 2024

Балотная чарапаха еўрапейская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Emys orbicularis Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  551943
NCBI  82168
EOL  1056912
FW  94332

Балотная чарапаха еўрапейская (Emys orbicularis) — від паўзуноў сямейства прэснаводных чарапах. Адзіны ў Беларусі прадстаўнік атрада чарапах.

Даўжыня панцыра 16-18 (да 22) см, шырыня каля 15 см, вышыня 6-8 см, маса цела 400—600 (часам да 1500) г. Хвост крыху меншы за палову даўжыні панцыра. Спінны і брушны шчыты панцыра злучаны паміж сабой рухомай сухажыльнай звязкай. Зверху панцыр гладкі і афарбаваны ў цёмна-аліўкавыя, жоўта-карычневыя або цёмна-шэрыя (да чорнага) тоны. На гэтым цёмным фоне рассыпаны дробныя светла-жоўтыя плямкі або рысачкі. Знізу панцыр мае афарбоўку ад жаўтаватай да цёмна-бурай. Галава, шыя і канечнасці таксама пакрыты дробнымі жаўтаватымі плямкамі на цёмным фоне.

Палавыя адрозненні ў чарапах даволі выразныя. У самца на ніжнім панцыры добра відаць глыбокая ўвагнутасць; у самкі пластрон зусім роўны. Самцы звычайна крыху драбнейшыя за самак такога ж узросту. Аб узросце чарапах можна меркаваць па колькасці «гадавых кольцаў» (як на пнях дрэў). Яны звычайна прыкметны на шчытках карапакса і пластрона. Аднак гэты метад прымальны толькі для чарапах сярэдняга ўзросту (8-12 гадоў). У больш старых асобін гадавыя кольцы зліваюцца і слаба адрозніваюцца, што не дазваляе дакладна вызначыць узрост.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Арэал чарапахі балотнай ахоплівае Паўднёвую і Цэнтральную Еўропу, Пярэднюю Азію і паўночны захад Афрыкі. Даходзіць да Літвы, Смаленскай вобласці, вярхоўяў Дона, Сярэдняй Волгі і левабярэжжа ракі Урал. Трапляецца балотная чарапаха ў Крыме, на Каўказе, у Прыураллі, ізаляваныя папуляцыі вядомы ў нізоўях Сырдар’і і ў далінах рэк на захадзе Туркменістана.

Балотная чарапаха на паштовай марцы Беларусі, 2003

Меркаваная сучасная паўночная мяжа пашырэння балотнай чарапахі на Беларусі праходзіць на поўдзень ад лініі Гродна-Стоўбцы-Чэрыкаў. Ёсць падставы меркаваць, што гэта мяжа за апошнія 3-4 дзесяцігоддзі адсунулася на поўдзень. Дакладныя дадзеныя аб колькасці скрытнай і цяпер дастаткова рэдкай рэптыліі адсутнічаюць. Раней даволі вялікая колькасць чарапах назіралася ў вярхоўях ракі Прыпяць, аднак урбанізацыя і асушальная меліярацыя прывялі да зніжэння колькасці азначанага віда.

Балотная чарапаха насяляе неглыбокія спакойныя вадаёмы, забалочаныя старыцы рэк, ціхія рачныя затокі. У апошні час ёй даводзіцца асвойваць і шэраг штучных вадаёмаў: меліярацыйныя каналы і рыбаводныя сажалкі. Іншы раз яны селяцца ў вадаёмах побач з люднымі месцамі.

Звычайна балотная чарапаха займае ўчасткі вадаёмаў са спадзістымі берагамі або берагамі з купінамі, адкуль лёгка выбрацца з вады і пагрэцца на сонцы. Ад вадаёма чарапаха далёка не адыходзіць і пры небяспецы нырае ў ваду, зарываецца ў іл або хаваецца сярод воднай расліннасці. Ноччу звычайна спіць на дне вадаёма, а днём актыўна палюе не толькі ў вадзе, але і на беразе.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Спосаб жыцця водна-наземны. Корміцца ў асноўным днём у вадзе насякомымі і іх лічынкамі, ракападобнымі, малюскамі, галавасцікамі, дробнымі жабкамі, трытонамі, снулай рыбай, расліннасцю; на сушы — зрэдку кіўсякамі, макрыцамі, жукамі і інш. Для дыхання ў вадзе служаць багатыя крывяноснымі капілярамі вырасты глоткі і анальныя пузыры.

Балотныя чарапахі ў час спароўвання

Полавая спеласць наступае ва ўзросце 6-8 гадоў пры даўжыні панцыра 9-12 см. У час спароўвання ў вадзе самец балотнай чарапахі моцна чапляецца кіпцюрамі пярэдніх і задніх канечнасцей за краі і няроўнасці карапакса самкі, Г-падобна выгнуўшы шыю, пускае бурбалкі, рэзка матае галавой, а іншы раз раз’юшана кусае галаву і шыю самкі, прымушаючы яе схавацца пад панцыр. Хвост самца, нібы маятнік, увесь час слізгаецца па карапаксе самкі. Капуляцыя адбываецца ў вадзе і працягваецца да некалькіх гадзін, іншы раз паўтараецца на працягу некалькіх дзён. Асобіны, якія спароўваюцца, нярэдка перамяшчаюцца па вадаёме. З вады відаць толькі дзве галавы і невялікі авальны «пятачок» карапакса самца. На час шлюбнага перыяду самец пасяляецца побач з самкай і не выпускае яе з-пад увагі ні на хвіліну. Пасля спароўвання з адной самкай самец нярэдка пачынае шукаць іншую. Самкі, за выключэннем некаторых перыядаў — адкладання яец, кармавых міграцый і іншых, вядуць аселы спосаб жыцця. Іх пастаянна можна бачыць на адных і тых жа пляцоўках у час прыёму сонечных ваннаў.

Маладая чарапашка

Перыяд спароўвання ў чарапахі вельмі расцягнуты. Шлюбныя кантакты ў гэтага віду працягваюцца з траўня да ліпеня. Магчыма, спароўванне балотных чарапах адбываецца і пасля адкладання яец самкай, бо сперма ў палавых шляхах самак, як паказваюць даследаванні, можа захоўвацца жыццяздольнай да года і больш. За сезон самка робіць 1-3 кладкі па 5-10 яец у кожнай (у траўні, чэрвені, ліпені). Ёсць меркаванні, што першая кладка складаецца з яец, аплодненых у мінулым годзе. Яйкі белага колеру велічынёй 28-33 x 18-20 мм, масай 7-8 г, адкладваюцца на беразе (на ўзвышэнні, якое не затапляецца) вадаёма ў ямку глыбінёй каля 10 см, якую самка рые заднімі нагамі і старанна засыпае пасля адкладкі яец. Інкубацыйны перыяд працягваецца 2-3 месяцы ў залежнасці ад надвор’я. Маладыя чарапашкі (даўжыня 22-25 мм) пасля выхаду з яец застаюцца ў ямцы да вясны. Жывуць за кошт пажыўных рэчываў жаўтковага мяшка.

Балотная чарапаха на памятнай манеце Нацбанка Беларусі, 2010

Балотная чарапаха ўключана ў Чырвоны спіс МСАП (LR/nt, версия 2.3, 1994), занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі (ІІІ катэгорыя аховы), Чырвоныя кнігі Літвы і Латвіі.

Утрыманне ў няволі

[правіць | правіць зыходнік]

Утрымліваюцца ў тэрарыумах.

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)