Перайсьці да зьместу

Саўт-Рывэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Саўт-Рывэр
анг. South River
Краіна: ЗША
Штат: Нью-Джэрзі
Кіраўнік: Q131606576?[1]
Плошча:
Вышыня: 8 м н. у. м.
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 08882
Геаграфічныя каардынаты: 40°26′44.5″ пн. ш. 74°22′42.6″ з. д. / 40.445694° пн. ш. 74.3785° з. д. / 40.445694; -74.3785Каардынаты: 40°26′44.5″ пн. ш. 74°22′42.6″ з. д. / 40.445694° пн. ш. 74.3785° з. д. / 40.445694; -74.3785
Саўт-Рывэр на мапе ЗША
Саўт-Рывэр
Саўт-Рывэр
Саўт-Рывэр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.southrivernj.org/

Саўт-Ры́вэр (па-ангельску: South River) — раён у штаце Нью-Джэрзі (ЗША) з насельніцтвам каля 15 300 чалавек.

Беларусы ў Саўт-Рывэры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік у Саўт-Рывэры

Саўт-Рывэр зьяўляецца адным з цэнтраў беларускай эміграцыі ў ЗША. Беларусы сталі перасяляцца сюды ў канцы ХІХ ст. У пачатку ХХ ст. славянскія выхадцы зь Беларусі складалі ў Саўт-Рывэры да траціны насельніцтва, засяліўшы пераважна паўднёвую частку гораду. Менавіта эмігранты з ваколіц Маладэчна і Вялейкі пабудавалі царкву сьвятых Пятра і Паўла, тады ў юрысдыкцыі Расейскай праваслаўнай царквы.

Зьбеларусізаваўся Саўт-Рывэр у пачатку 1950-х зь перасяленьнем у яго некалькіх дзясяткаў беларускіх эмігрантаў зь лягероў для перамешчаных асобаў у Нямеччыне. Беларусы заснавалі прыход сьв. Эўфрасіньні Полацкай у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, збудавалі царкву, Беларуска-амэрыканскі культурны цэнтар. У Саўт-Рывэры дзейнічалі і дзейнічаюць некалькі грамадзкіх і сацыяльных арганізацыяў, выдаваліся газэты і часопісы, часопіс «Беларуская думка» выходзіць і па сёньня. У рысе гораду знаходзяцца асобныя беларускія могілкі. Штогод арганізуецца Беларуска-амэрыканскі фэстываль у Саўт-Рывэры.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]