Алег Вераціла
Алег Вераціла | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 ліпеня 1988[1][2][3] (36 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 77 кг[4] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Іслач | |
Нумар | 20 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2015 | Дынама Менск | 231 (5) |
2016 | Падбэскідзе | 10 (0) |
2016—2017 | Менск | 28 (1) |
2017—2020 | Дынама Берасьце | 87 (0) |
2021 | Ліепая | 13 (0) |
2022 | Віцебск | 23 (1) |
2023— | Іслач | 46 (0) |
Зборныя | ||
2005—2006 | Беларусь (да 19)[d] | 8 (0) |
2008—2011 | Беларусь (да 21) | 29 (1) |
2011—2019 | Беларусь | 20 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Алег Вераціла (нарадзіўся 10 ліпеня 1988 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Іслач» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец ваўкавыскай ДЮСШ, з 2005 году выступаў за менскае «Дынама», пры гэтым з 2007 году знаходзіўся ў асноўным складзе. У клюбе гуляў на пазыцыі правага абаронцы. Доўгі час быў трывалым гульцом першай адзінаццаткі, а ў сэзоне 2013 году стаў капітанам каманды. Але пазьней, пры галоўным трэнэры Робэрту Маасканту, капітанства перайшло да Дзьмітра Молаша.
Сэзон 2014 году распачынаў правым абаронцам, але пазьней на гэтае ��азыцыі стаў часам гуляць Сяргей Карповіч, таму Вераціла быў пераведзены на левы флянг. У сэзоне 2015 году вярнуўся на правы флянг, у другой палове сэзону, пасьля зьяўленьня ў камандзе Рамана Бегунова, зноў стаў часам зьяўляцца зьлева. У сьнежні 2015 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Дынама»[5].
З студзеня 2016 году падтрымліваў форму ў складзе «Менску», шукаючы варыянты працягу кар’еры. У лютым 2016 году падпісаў кантракт з польскім клюбам «Падбэскідзе» да ліпеня 2016 году[6]. Паводле вынікаў сэзону 2015—2016 гадоў польскі клюб страціў месца ў Экстраклясы, і Алег пакінуў клуб. У жніўні 2016 году перайшоў у клюб «Менск»[7], дзе замацаваўся ў якасьці асноўнага правага абаронцы.
У пачатку 2017 году не трэнаваўся зь «Менскам», шукаючы магчымасьць перайсьці ў іншы клюб, аднак у лютым склаў новую дамову зь «мяшчанамі»[8]. У першай палове 2017 году заставаўся асноўным правым абаронцам менчукоў. У чэрвені 2017 году стала вядома аб пераходзе Верацілы ў берасьцейскае «Дынама», да якога ён далучыўся па заканчэньні першай паловы чэмпіянату[9]. У складзе берасьцейскай каманды стаў асноўным гульцом, выступаючы на пазыцыі левага або правага абаронцы, таксама гуляў у якасьці правага паўабаронцы. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з «Дынама» на сэзон 2020 году[10]. У сэзоне 2020 году быў капітанам берасьцейскае каманды.
У студзені 2021 году папоўніў склад латвійскага клюбу «Ліепая»[11]. Пакінуў клюб па заканчэньні кантракту ў сьнежні 2021 году[12]. У студзені 2022 году стаў гульцом «Віцебску»[13], дзе замаваўся ў стартавым складзе. Паводле вынікаў сэзону 2022 году «Віцебск» выбыў у Першую лігу, і абаронца пакінуў клюб[14]. У чэрвені 2023 году падпісаў кантракт зь «Іслаччу» да канца сэзону[15]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[16]. 23 чэрвеня 2024 году абаронца згуляў свой 400-ы матч у Найвышэйшай лізе, стаўшы, такім чынам, 14-м футбалістам, які здолеў дасягнуць такога паказьніку[17].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў. 12 кастрычніка 2010 году ў матчы плэй-оф за права гуляць на моладзевым чэмпіянаце Эўропы ў Даніі ўжо ў дадатковы час улучыў вырашальны гол у браму італьянскай зборнай, тым самым прасунуўшы сваю зборную на гэты турнір. Дэбютаваў у зборнай 7 кастрычніка 2011 году ў адборачным матчы да чэмпіянту Эўропы 2012 году супраць зборнай Румыніі. З 2014 году перастаў выклікацца, аднак у сакавіку 2018 году зноў трапіў у нацыянальную каманду.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Беларусі: 2019
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2008, 2009, 2014, 2015
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2018
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2018, 2019, 2020
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2019
- Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 21 | 0 |
Менск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 13 | 1 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 15 | 0 | |
Дынама Берасьце | 13 | 0 | ||
2018 | Найвышэйшая ліга | 25 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Oleg Veretilo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Aleh Veratsila // FBref (мн.)
- ^ а б в Oleg Veretilo // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/oleg_veretilo/
- ^ Някша, Веретило и Едигарян покинули минское "Динамо"
- ^ «Подбескидзе» объявило о подписании контракта с Олегом Веретило (рас.)
- ^ «Минск» заключил контракт с Олегом Веретило (рас.)
- ^ Олег Веретило подписал новый контракт с «Минском»
- ^ Веретило вновь стал динамовцем
- ^ Веретило и Быков на сезон продлили контракты с брестским "Динамо"
- ^ Веретило представлен в качестве игрока "Лиепаи"
- ^ Квартет белорусов покинул "Лиепаю"
- ^ Олег Веретило - игрок "Витебска"
- ^ Вот как зимуют все три неудачника элиты — "Арсенал", "Витебск" и "Днепр" (рас.) Праверана 2023-04-01 г.
- ^ Олег Веретило подписал контракт с "Ислочью" (рас.) Праверана 2023-06-05 г.
- ^ "Ислочь" объявила о продлении контрактов с тремя футболистами (рас.)
- ^ Олег Веретило достиг отметки в 400 матчей высшей лиги (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 10 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Падбэскідзе» Бельска-Бяла
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Ліепая»
- Футбалісты клюбу «Віцебск»
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты