Сямён Шарэцкі
Сямён Георгіевіч Шарэцкі | |
Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Паводле Канстытуцыі 1994 году | |
---|---|
21 ліпеня 1999 — ц. ч. | |
Папярэднік: | Аляксандар Лукашэнка |
3-ці Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь | |
студзень 1996 — 2000 | |
Папярэднік: | Мечыслаў Грыб |
Наступнік: | пасада скасаваная |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
23 верасьня 1936 (88 гадоў) Лаўрышава, Наваградзкі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка |
Партыя: | |
Адукацыя: |
Сямён Гео́ргіевіч Шарэ́цкі (нарадзіўся 23 верасьня 1936 году, в. Лаўрышава Наваградзкага ваяводзтва, цяпер Наваградзкі раён) — беларускі дзяржаўны дзяяч, трэці старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ (1970). Кандыдат эканамічных навук (1972), доктар эканамічных навук (1984), прафэсар (1989). Акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996), чалец-карэспандэнт Расейскай сельскагаспадарчай акадэміі, акадэмік Украінскай акадэміі аграрных навук і Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналёгіяў.
Працоўная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працаваў намесьнікам старшыні (з 1959), старшынём калгасу «Зорка» (з 1963), старэйшым выкладчыкам (1970—1976), загадчыкам катэдрай «Эканоміка і арганізацыя сельскагаспадарчай вытворчасьці» ў ВПШ (з 1976), старшынём калгасу «Чырвоны Сьцяг» Валожынскага раёну Менскай вобласьці (1984—1993).
Палітычная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1993 саветнік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Старшыня створанай ім жа Аграрнай партыі Беларусі (з 1994).
Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь (з 1995). З студзеня па лістапад 1996 году Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь.
Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня, якія не прызналі вынікаў рэфэрэндуму 24 лістапада 1996 г., працягвалі дзейнасьць у выгнаньні.
21 ліпеня 1999 дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь XIII скліканьня, прыхільнікі Канстытуцыі рэдакцыі 1994 году, прызначылі Шарэцкага в. а. прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. З канца ліпеня 1999 Сямён Шарэцкі жыў у Вільні, лічыўся легітымным кіраўніком Беларусі; яму была прадстаўленая дзяржаўная ахова.
Цытаты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Справа ў тым, што ў Расеі, якая павіншавала Лукашэнку з перамогай, нічога не мяняецца да лепшага. А яна — стрыжань усіх дыктатарскіх рэжымаў. Памятаю, у нас у дзяцінстве ў кампаніі былі два хлопцы: невялікага расточку Сяргей і здаравяка Міша. І калі Сяргей з кімсьці задзіраўся, яго папросту маглі скруціць і выкінуць з клубу. Але Міша за яго заўсёды заступаўся, і яго не чапалі. Так і ў Беларусі — ёсьць Расія, якая заўсёды абароніць[1]. | ||
І паглядзіце, якія ў Расеі развагі? Памятаеце, калі Пуціну задалі пытаньне пра прэзыдэнцкія выбары і пра магчымага канкурэнта Мядзьведзева, ён адказаў: маўляў, а мы зь ім сядзем і дамовімся. Пра якую дэмакратыю пасьля гэтага можна казаць? У Амэрыцы такое немагчыма...[1] | ||
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Трагедыя Беларусі, Або што такое сапраўдны лукашызм. Мінск, 1998. -96 с.
- Наш беларускі дом. Лёс нацыі на еўрапейскім скрыжаванні. Мінск: Бацькаўшчына, 1999. -270 с. ISBN: 985-6026-14-8
- Іх лёсы звязаны з Вільняй. Вільня, 2002.
- Абаронім наш дом - Беларусь. Вільня: ULA, 2002.
- Семён Шарецкий. Лукашизм и его преступления. — Сан-Франциско: California Office Service, 2021. — 176 с. — ISBN 978-0-578-85744-2
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Семен ШАРЕЦКИЙ: «Я не горю желанием вернуться...» // ЭМИГРАНТЫ, Народная воля
|
|
- Нарадзіліся 23 верасьня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Сябры Беларускай аграрнай партыі
- Выпускнікі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі
- Лаўрышава
- Нарадзіліся ў Наваградзкім раёне
- Палітыкі Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня
- Старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь
- Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь
- Дзейныя кіраўнікі дзяржаваў