Перайсьці да зьместу

Яўген Тумас: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
 
Радок 1: Радок 1:
{{пісьменьнік}}
'''Яўген Зьмітравіч Тумас''' (псэўд. ''Генадзь Тумаш'', ''Генадзь Тумас''; {{Нарадзіўся|28|7|1940}}, в. [[Кукшавічы]], [[Койданаўскі раён]], [[Менская вобласьць]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]) — пісьменьнік. Чалец [[Саюз пісьменьнікаў Беларусі|Саюзу пісьменьнікаў Беларусі]] з 1991 году.
'''Яўген Зьмітравіч Тумас''' (псэўд. ''Генадзь Тумаш'', ''Генадзь Тумас''; {{Нарадзіўся|28|7|1940}}, в. [[Кукшавічы]], [[Койданаўскі раён]], [[Менская вобласьць]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]) — пісьменьнік. Чалец [[Саюз пісьменьнікаў Беларусі|Саюзу пісьменьнікаў Беларусі]] з 1991 году.



Цяперашняя вэрсія на 14:29, 25 студзеня 2022

Яўген Тумас
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 ліпеня 1940(1940-07-28) (84 гады)
Сужэнец Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, пісьменьнік, паэт

Яўген Зьмітравіч Тумас (псэўд. Генадзь Тумаш, Генадзь Тумас; 28 ліпеня 1940, в. Кукшавічы, Койданаўскі раён, Менская вобласьць, БССР) — пісьменьнік. Чалец Саюзу пісьменьнікаў Беларусі з 1991 году.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасьля заканчэньня Станькаўскай сярэдняй школы працаваў у калгасе (1957—1959). Вучыўся на аддзяленьні беларускай мовы і літаратуры філялягічнага факультэту БДУ (1959—1964). Працаваў у Татаршчынскай сярэдняй школе Койданаўскага раёну (1964—1966), малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР (1974—1976), рэдактарам на Беларускім тэлебачаньні (1970—1973), малодшым навуковым супрацоўнікам (1974—1976), загадчыкам сэктара Літаратурнага музэю Якуба Коласа (1976—1987), з 1987 году намесьнік дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. Сябра Рэспубліканскай Рады ТБМ імя Ф. Скарыны. Уваходзіў у Аргкамітэт БНФ. У 1994—2002 гг. у Беларускім унівэрсытэце культуры. Друкуецца з 1957. На беларускую мову пераклаў творы В. Каратынскага, Я. Лучыны, У. Мэя.

  • Лінкос. (Першая кніга паэта). Мінск. 1970.
  • Родны бераг песняра. Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Мінск. 1982.
  • Лісіца з Расохі. Мінск. 2001.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.