Экіманскі сельсавет
Экіма́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Экімань.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Полацкага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай).
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня 1947 — 22
Цікавыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]21 верасьня 1937 году быў арыштаваны старшыня Экіманскага сельсавету Дзьмітрачонак Мікалай Сямёнавіч. Нарадзіўся ў 1904 годзе ў вёсцы Ўрбанова Ветрынскага раёну Полацкай акругі. Беларус, адукацыя пачатковая. Сябра/кандыдат у сябры УКП(б). Пражываў у в. Экімань Полацкага раёну. 29 кастрычніка 1937 году прыгавораны Камісіяй НКУС СССР і Пракурора СССР да вышэйшай меры пакараньня паводле артыкулу 68 КК БССР як агент замежнай выведкі. Рэабілітаваны 6 верасьня 1957 году Ваенным трыбуналам Беларускай вайсковай акругі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9 С. 538
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 237