Перайсьці да зьместу

Тур’я (правы прыток Нёмана)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Тур’я
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Янчукоў
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Шчучынскі раён
Даўжыня 17 км
Плошча басэйну 107 км²
Нахіл воднай паверхні 3,1 ‰

Ту́р’я — рака ў Беларусі, правы прыток Нёману. Цячэ ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 107 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,1‰.

Асноўныя прытокі — Тураўка і Лука. На рацэ стаяць места Шчучын і гістарычнае мястэчка Ражанка.

Пачынаецца за 0,5 км на захад ад вёскі Янчукоў, цячэ ў межах Лідзкай раўніны, упадае ў Нёман на поўдзень ад вёскі Забор’я. Рэчышча каналізаванае[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 370.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1