Перайсьці да зьместу

Рафаэл Леан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рафаэл Леан
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1999(1999-06-10)[1] (25 гадоў)
��ост 188 см
Вага 81 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Мілян
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018
2018—2019
2019—
Спортынг
Ліль
Мілян
3 (1)
24 (8)
175 (50)
Зборныя
2021— Партугалія 37 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2024.

Рафаэ́л Леа́н (па-партугальску: Rafael Leão; нар. 10 чэрвеня 1999 году) — партугальскі футбаліст, левы ўінгер італьянскага клюбу «Мілян» і нацыянальнай зборнай Партугаліі. Лічыцца адным з найлепшых флянгавых гульцоў у сьвеце праз сваё гульнявое майстэрства, дрыблінг і хуткасьць[2][3]. Мае ангольскае паходжаньне.

Яшчэ ў веку 9 гадоў далучыўся да акадэміі лісабонскага «Спортынгу».

Дзякуючы трэнэру Жоржы Жэзушу быў падцягнуты напачатку 2018 году да складу асноўнае каманды. Дэбют Леана ў Прымэйра-лізе прыпаў на 11 лютага 2018 году, калі гулец замяніў Браяна Руіса на апошнюю 21 хвіліну пераможнага матчу супраць «Фэйрэнсі» (2:0)[4][5]. 2 сакавіка заняў месца траўмаванага Сэйду Думбія ў канцы першага тайму матчу супраць «Порту». Футбаліст адзанчыўся голам, зраўнаваўшы лік, але каманды зьведала паразу ў той дзень зь лікам 2:1[6]. 8 жніўня 2018 году Леан далучыўся да францускага клюбу «Ліля» як вольны агент, склаўшы пяцігадовую ўгоду[7]. Пазьней «Спортынг» спрачаўся зь «Лілем», патрабуючы грашовую кампэнсацыю за футбаліста. Партугалец дэбютаваў за новы клюб 30 верасьня 2018 году, замяніўшы Ляіка Рэмі на 78-й хвіліне матчу супраць марсэльскага «Алімпіку», які скончыўся перамогай лільцаў зь лікам 3:0[8]. Сам гулец выдатна правёў сэзон, а клюб фінішаваў на другім месцы.

1 жніўня 2019 году Леан склаў пяцігадовую ўгоду з італьянскім «Мілянам», які выдаткаваў на набыцьцё партугальца 35 мільёнаў эўра у дадатак да 20% ад сумы наступнага продажу гульца[9][10]. Ужо 25 жніўня нападнік дэбютаваў у Сэрыі А, замяніўшы Саму Кастыльеху на 75-й хвіліне матчу супраць «Удынэзэ»[11]. 29 верасьня гулец улучыў свой першы гол за клуб, адзначыўшыся адзіным голам каманды ў матчы супраць «Фіярэнтыны» (1:3)[12]. Зь цягам часу футбаліст стаўся ключавым у гульнявых дзеяньнях каманды. У лютым 2022 году Леан згуляў свой 100 матч у кашулі «Міляну», зьявіўшыся на полі ў матчы супраць «Сампдорыі». Дзякуючы голу партугальца, мілянцы здабылі перамогу ў матчы і ачолілі турнірную табліцу. У траўні таго ж году адзачыўся хет-трыкам у матчы супраць «Сасуолё» (3:0), што прынесла камандзе доўгачаканы тытул чэмпіёнаў краіны[13]. Паводле вынікаў сэзону 2021—2022 гадоў быў абраны найлепшым гульцом чэмпіянату[14]. Пазьней падоўжыў працоўныя пагадненьні з клюбам да 2028 году[15].

5 кастрычніка 2021 году Леан быў выкліканы да нацыянальнай зборнай Партугаліі ў якасьці замены траўмаванага Рафа Сылвы[16]. Праз чатыры дні гулец дэбютаваў у складзе зборнай, замяніўшы ў перапынку матча супраць зборнай Катару Крыштыяну Раналду[17]. Быў улучаны ў заяўку зборнай на чэмпіянат сьвету 2022 году, дзе ўпершыню адзначыўся голам у матчы групавога этапу супраць зборнай Ганы[18].

«Мілян»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]