Вікіпэдыя:Форум/Архіў 3
Гэта архіў праекту. Калі ласка, не рэдагуйце гэтую старонку. Новыя і старыя дыскусіі пачынайце на бягучай старонцы праекту. |
Здымкі Менскага мэтро
[рэдагаваць крыніцу]Калегі запыталіся зрабіць фотаздымкі станцый Менскага мэтро для артыкулаў у ангельскай і расейскай Вікіпэдыях. У першую чаргу цікавяць здымкі тых станцый, якія яшчэ няма ў Commons. --EugeneZelenko 16:45, 11 студзеня 2007 (UTC)
Канфэрэнцыя польскага аддзяленьня фундацыі Wikimedia
[рэдагаваць крыніцу]Польскія калегі паведамілі: 1 – 3 траўня 2007 году ў Белавескай пушчы ў Польшчы плянуецца правядзеньне канфэрэнцыі. Запрашаюцца ўсе жадаючыя, ў тым ліку ўдзельнікі з іншых краін. Падрабязнасьці правядзеньня пакуль што ўдакладняюцца. --EugeneZelenko 15:28, 13 студзеня 2007 (UTC)
Пераклад move ў сыстэмных паведамленьнях
[рэдагаваць крыніцу]На мой погляд, варта зьмяніць пераклад з перанесьці на перайменаваць. Памятаю, што некалькі разоў адказваў на пытаньне «як перайменаваць артыкул». Гэтак жа перакладаюць у расейскай вэрсіі. --EugeneZelenko 16:48, 9 лютага 2007 (UTC)
- Согласен, так будет лутше. Bocianski 16:58, 9 лютага 2007 (UTC)
- Маё меркаваньне – лепей пакінуць, як ёсьць, бо назва "перанесьці" болей адпавядае сутнасьці дзеяньня, а ў "hint" замест "Move this page" прапісаць "Зьмяніць назву старонкі". А наконт пытаньняў – дык проста дадаць гэта ў "дапамогу". --Bełamp 19:36, 9 лютага 2007 (UTC)
Амбасада
[рэдагаваць крыніцу]Хацеў бы пашырыць амбасаду, зрабіўшы чэскі варыянт. Як я зразумеў, гэта ўскладае на мяне пэўныя абавязкі па ўсталяваньні і падтрыманьні кантактаў з чэскай Вікіпэдыяй. Растлумачце, калі ласка, што канкрэтна трэба будзе рабіць--Vojt V 19:27, 12 лютага 2007 (UTC)
- Наколькі разумею, амбасада — сьпіс удзельнікаў, якія разумеюць мовы, і да якіх могуць зьвяртацца з пытаньнямі ўдзельнікі з іншых праектаў. Адпаведна вялікіх абавязкаў няма. Але пашыраць сувязі варта — напрыклад ствараць артыкулы на беларускія тэмы ў чэскай Вікіпэдыі і на чэскія тэмы тут і г.д. --EugeneZelenko 15:40, 13 лютага 2007 (UTC)
Запыт на запіс вымаўленьня
[рэдагаваць крыніцу]en:User:Zscout370 запытаў запісаць вымаўленьне Беларусь і Рэспубліка Беларусь для en:Belarus. Хто добра валодае гуказапісам і ў каго прыгожы голас — калі ласка, дапамажыце.
Тэхнічныя дэталі — трэба запісаць у фармаце OGG. Назвы файлаў (згодна стандартаў Commons і Wiktionary): Be-Беларусь.ogg і Be-Рэспубліка Беларусь.ogg.
Напэўна, не перашкодзіць запісаць вымаўленьне па-руску.
EugeneZelenko 15:07, 26 лютага 2007 (UTC)
Бот
[рэдагаваць крыніцу]Што за «атака» адбылася сёньня? З IP 206.47.9.3 пасыпаліся прымітыўныя «артыкулы» кароткага зьместу (паводле альфабэту; хутчэй за ўсё зь нейкага тлумачальнага слоўніку) і на наркамаўцы. Ніякага зьмястоўнага інтарэсу яны ня маюць, але павялічваюць адсотак артыкулаў не на клясычным правапісе!!! — Slaver 10:44, 13 сакавіка 2007 (UTC)
- Слэйвер, Вашу галаву пазітыўныя думкі ніколі не наведваюць? Спачатку пазітыўныя, а толькі потым негатыў? Магчыма, нехта крышку папрацаваў. Наконт "ніякага змястоўнага інтарэсу" раю крышку паразважаць (хвілінку-другую). --Alexander Gouk 11:28, 13 сакавіка 2007 (UTC)
- Якая розьніца, якім правапісам яны напісаныя? Тут што, барацьба правапісаў, хто больш адсоткаў набярэ? Альбо я ня ведаю правілаў? Таксама не разумею, якія прэтэнзыі самога зьместу. Тут і больш кароткія артыкулы ствараюцца. Іншая справа, адкуль гэтыя артыкулы ўзяліся і ці мае наогул сэнс іх рэдагаваць/віфікаваць і г.д.--Vojt V 11:20, 13 сакавіка 2007 (UTC)
- Відаць, прыйдзецца выдаляць. Адсюль: http://slounik.org/e/42 А шкада--Vojt V 11:33, 13 сакавіка 2007 (UTC)
- Я яго пакуль заблякаваў (на тры дні), таму што цяпер ён на літары Н, а калі гэтак увесь слоўнік перапіша, дык ўдвая болей плягіяту выдаляць трэба будзе. Хто ня згодны? --Vojt V 11:37, 13 сакавіка 2007 (UTC)
- Думаю, што блякіроўка была неабходнай мерай. Мабыць і выдаляць трэба адразу па сьпісу, не чакаючы тлумачэньняў «аўтара». --EugeneZelenko 14:07, 13 сакавіка 2007 (UTC)
- Выдаліў пэўную колькасьць, але стаміўся :-) Калі ласка, дапамажыце! --EugeneZelenko 14:48, 13 сакавіка 2007 (UTC)
- Магу прагнаць ботам астатнія артыкулы, праставіць шаблоны (без выдалення, статус не дазваляе) --Alexander Gouk 16:21, 13 сакавіка 2007 (UTC)
- Ну гэта ўжо невыносна. Ня ведаю, дзе гэты пірат знайшоў столькі кампутараў. Я яго ўжо заблякаваў разы 3. Што зь ім рабіць?--Vojt V 07:51, 14 сакавіка 2007 (UTC)
- Запытаў дапамогі на irc://irc.freenode.net/wikimedia-stewards і ў паштовым сьпісе Commons. --EugeneZelenko 14:31, 14 сакавіка 2007 (UTC)
Памылка
[рэдагаваць крыніцу]Пры блякіроўцы: сыстэма прапануе заблякаваць на 1 дзень, 3 дня, .. - 3 дня - гэта па-расейску. Па-беларуску "3 дні". Ня ведаю, як выправіць. Парупцеся, калі ласка.--Vojt V 11:42, 13 сакавіка 2007 (UTC)
- Выправіў у MediaWiki:Ipboptions. --EugeneZelenko 14:10, 13 сакавіка 2007 (UTC)
Арабія Саўдыдаў
[рэдагаваць крыніцу]Спадарства, прашу грамадзкага дазволу на выпраўленьне "Арабіі Саўдыдаў" на "Саудаўскую Арабію", а "Тымора-Лешці" на "Ўсходні Тымор". Калі ў каго ёсьць абгрунтаваныя пярэчаньні - чапаць ня буду. Але я пакуль не знайшоў ніякай гістарычнай падставы для выкарыстаньня гэтых варыянтаў у Вікіпэдыі.--Vojt V 11:52, 18 сакавіка 2007 (UTC)
- Даўно пара. --Alexander Gouk 12:03, 18 сакавіка 2007 (UTC)
- Падтрымліваю. Гэта я зрабіў "Тымора-Лешці", бо так на іхнай мове :), але калі на нашай па іншаму, то выпраўляйце. --MaximLitvin 13:17, 18 сакавіка 2007 (UTC)
- (да Тымор-Лешце) Партугальская мова з'яўляецца адной з афіцыйных моў у краіне, назва на партугальскай мове: República Democrática de Timor-Leste. Таму Тымор я б не спяшаўся выпраўляць. --Alexander Gouk 13:22, 18 сакавіка 2007 (UTC)
- Але ж у нас і не партугальская вікіпэдыя--Vojt V 22:08, 2 красавіка 2007 (UTC)
- (да Тымор-Лешце) Партугальская мова з'яўляецца адной з афіцыйных моў у краіне, назва на партугальскай мове: República Democrática de Timor-Leste. Таму Тымор я б не спяшаўся выпраўляць. --Alexander Gouk 13:22, 18 сакавіка 2007 (UTC)
ААН піша ўсюды "Тымар-Лешці". Дарэчы тое самае пытаньне і зь Мьянмай-Бірмай. --Siarhei Bohdan 10:30, 23 траўня 2008 (UTC)
Выступы на канфэрэнцыі польскага аддзяленьня фундацыі Wikimedia
[рэдагаваць крыніцу]Запыты на выступы на канфэрэнцыі польскага аддзяленьня фундацыі Wikimedia прымаюцца да 20 красавіка. Кантакты:
- Wikimedia Poland Conference 2007 Organization Committee
- Электронная пошта: konferencja@wikimedia.pl
- Тэлефон: (+48) 22 219 56 94
- Факс: (+48) 42 637 47 87
EugeneZelenko 14:33, 6 красавіка 2007 (UTC)
Назва мовы для interwikis
[рэдагаваць крыніцу]Адзін з распрацоўшчыкаў запытаўся пра зьмену назвы мовы be-x-old для interwikis. Зараз be і be-x-old выглядаюць аднолькава.
На мой погляд, для be таксама трэба дадаць удакладненьне, як і ў выпадку нарвэскай мовы.
Якія будуць прапановы для be-x-old? EugeneZelenko 14:05, 5 траўня 2007 (UTC)
- Беларуская (клясычны)
- Падтрымліваю варыянт «клясычны» — Slaver 14:24, 5 траўня 2007 (UTC)
- Падтрымліваю. Я таксама за «клясычны» — --Andrei 15:08, 5 траўня 2007 (UTC)
- Падтрымліваю Уже я об этом думал, не не знал, к кому обратиться. «клясычны» достойнее (как для иноземца). Bocianski 15:24, 5 траўня 2007 (UTC)
- Падтрымліваю. Іншая справа, што можа пачацца аргумэнтаваны лямант з боку тых, хто ня лічыць клясычны правапіс клясычным. Плюс аргумэнт зь ISO-кодам "be-tarask"--Czalex 22:33, 5 траўня 2007 (UTC)
- Пакуль што Падтрымліваю, але лічу, што найлепшым разьвязкам было б як у кітайцаў: simplified/спрошчаная і traditional/традыцыйная. --Bełamp 12:13, 6 траўня 2007 (UTC)
- Падтрымліваю клясычны. А клясычны ён хаця б таму, што першы. --Vojt V 15:14, 5 траўня 2007 (UTC)
- Адкуль такія звесткі?:-/ Mienski 12:53, 6 траўня 2007 (UTC)
- Нават калі так, то прычым тут "класіка"? Першы і класічны - розныя паняткі, глядзі любы тлумачальны слоўнік. Калі падумаць, то гэта зусім недарэчнасць атрымліваецца, бо "класічная" можа датычыць толькі лацінскай і грэчаскай (антычным) мовам. --MaximLitvin 13:37, 6 траўня 2007 (UTC)
- А антычныя мовы хто назваў клясычнымі? Таксама нехта назваў, а традыцыя ўмацавалася. А тут клясычным называецца ня мова, а правапіс. Што тут нелягічнага? Проста называецца так...--Vojt V 20:03, 6 траўня 2007 (UTC)
- Іх назвалі так разам з усёй астатняй старажытнагрэчаскай і -рымскай культурай, як класіцызм у архітэктуры. І тыя нехта, хто называў, жылі амаль што ў нашыя дні (па гістарычных мерках) калі старажытнагрэчаская і -рымская культуры былі ўжо амаль 2 тысячагоддзі безумоўнымі і агульнапрызнанымі ўзорамі для пераймання. Вось калі тарашкевіца будзе безумоўным і агульнапрызнаным узорам - тады калі ласка, называйце і нехай ўмацоўваецца. Магу назвацца хоць віцэ-каралём абодвух Індый, але на самой справе не быць ні віцэ, ні каралём, ні абодвух і не Індый наогул, такія "проста назвы" нічога не каштуюць, бо не адлюстроўваюць рэчаіснасці. А назвы ж, калі па добраму, мусяць адлюстроўваюць рэчаіснасць. --MaximLitvin 11:02, 7 траўня 2007 (UTC)
- Я з вамі нязгодны, бо ваш аргумэнт ня мае рэальнай падставы. Якое для нас значэньне мае, хто, як і чаму назваў рымскую і грэцкую культуры клясычнымі? Гэта ня мае ніякага дачыненьня да беларускіх правапісаў. Таму што лёгіка тых, хто гэта ўвёў, не абавязкова ўнівэрсальная для ўсіх выпадкаў. Да таго ж ідзецца тут зусім пра іншую рэч. А клясыцызм - ну гэта наогул міма. Клясыцызм у архітэктуры атрымаў сваю назву не таму, што ён - узор для перайманьня, а таму што ён пераняў клясычныя ўзоры. І называецца ж, бачыце, і нікому не замінае. Так што гэта аргумэнт бадай на карысьць клясычнага правапісу :) --Vojt V 08:12, 8 траўня 2007 (UTC)
- Вы хоць самі зразумелі, што сказалі?:-/ Mienski 09:50, 8 траўня 2007 (UTC)
- 1. Так, я зразумеў, а вы, відаць, не :)
- 2. Вы разумееце, што вашая рэакцыя - гэта не аргумент? :)--Vojt V 15:35, 10 траўня 2007 (UTC)
- :) Вось і я бы тым жа :) Тарашкевіцу назваць "класіцызмам" у беларускай мове гэта будзе вельмі спрэчна, прынамсі не ўсе з гэтым пагадзяцца, чаго не скажаш пра класіцызм у архітэктуры. А значэнне ёсць і вельмі празрыстае, бо "класічнае" на сэнсе набліжаецца да "узорнае" і выпадку тарашкевіцы вельмі суб'ектыўна выглядае. --MaximLitvin 13:37, 8 траўня 2007 (UTC)
- Я ўсяго хацеў зьвярнуць вашую ўвагу на тое, што назваць клясыцызм у архітэктуры клясыцызмам было таксама спрэчна, анахранічна і нелягічна. Але гэта нікому не замінала. Дарэчы, я не прапаноўваў называць тарашкевіцу клясыцызмам.
- Я ведаю, што ня ўсе пагодзяцца. Інакш мы б з вамі тут гэта не абмяркоўвалі. Але калі браць паняткі "перашаснае" і "другаснае", што даволі лёгка суаднесьці з нашымі правапісамі, дык мне не здаецца нелягічным назваць "першаснае" клясычным. Спадзяюся, што я зразумела сфармуляваў і ня будзе камунікацыйных праблем :)--Vojt V 15:35, 10 траўня 2007 (UTC)
- Я разумею, што прасторавыя і часавыя ўяўленні дужа цяжкія, але, можа, усё ж пагодзімся, што правапіс, які з'явіўся ў Беларусі ў 199-ых і быў кадыфікаваны ў 2005 г., не зусім і "першасны"? Mienski 06:11, 11 траўня 2007 (UTC)
- Вы хоць самі зразумелі, што сказалі?:-/ Mienski 09:50, 8 траўня 2007 (UTC)
- Я з вамі нязгодны, бо ваш аргумэнт ня мае рэальнай падставы. Якое для нас значэньне мае, хто, як і чаму назваў рымскую і грэцкую культуры клясычнымі? Гэта ня мае ніякага дачыненьня да беларускіх правапісаў. Таму што лёгіка тых, хто гэта ўвёў, не абавязкова ўнівэрсальная для ўсіх выпадкаў. Да таго ж ідзецца тут зусім пра іншую рэч. А клясыцызм - ну гэта наогул міма. Клясыцызм у архітэктуры атрымаў сваю назву не таму, што ён - узор для перайманьня, а таму што ён пераняў клясычныя ўзоры. І называецца ж, бачыце, і нікому не замінае. Так што гэта аргумэнт бадай на карысьць клясычнага правапісу :) --Vojt V 08:12, 8 траўня 2007 (UTC)
- Іх назвалі так разам з усёй астатняй старажытнагрэчаскай і -рымскай культурай, як класіцызм у архітэктуры. І тыя нехта, хто называў, жылі амаль што ў нашыя дні (па гістарычных мерках) калі старажытнагрэчаская і -рымская культуры былі ўжо амаль 2 тысячагоддзі безумоўнымі і агульнапрызнанымі ўзорамі для пераймання. Вось калі тарашкевіца будзе безумоўным і агульнапрызнаным узорам - тады калі ласка, называйце і нехай ўмацоўваецца. Магу назвацца хоць віцэ-каралём абодвух Індый, але на самой справе не быць ні віцэ, ні каралём, ні абодвух і не Індый наогул, такія "проста назвы" нічога не каштуюць, бо не адлюстроўваюць рэчаіснасці. А назвы ж, калі па добраму, мусяць адлюстроўваюць рэчаіснасць. --MaximLitvin 11:02, 7 траўня 2007 (UTC)
- А антычныя мовы хто назваў клясычнымі? Таксама нехта назваў, а традыцыя ўмацавалася. А тут клясычным называецца ня мова, а правапіс. Што тут нелягічнага? Проста называецца так...--Vojt V 20:03, 6 траўня 2007 (UTC)
- Падтрымліваю варыянт «клясычны» — zedlik 19:05, 9 траўня 2007 (UTC)
- Падтрымліваю варыянт "беларуская (клясычная)". Бо Тарашкевіч толькі распрацаваў тыя правілы, якія ў 2005 годзе былі мадэрнізаваныя і прынятыя большасьцю карыстальнікаў. Калі называць клясычную норму "тарашкевіцай", тады і акадэмічную трэба падпісваць, як "наркамаўка". І ўвогуле, чаму гэта хтосьці ўказвае карыстальнікам, як называць іх моўную норму - можам хоць самай слушнай і дасканалай назваць. Тым жа цыганам ніхто не забараняе размаўляць на "раманскай", а мы будзьма пісаць на беларускай КЛЯСЫЧНАЙ --Rulezz 20:01, 5 чэрвеня 2008 (UTC)
- Беларуская (тарашкевіца)
- Падтрымліваю Беларуская (тарашкевіца), бо калі be-tarask, то гэта будзе паслядоўна. А Беларуская (клясычны), то хто вырашыў, что ён класічны і адносна чаго, не проста ж сам па сабе такі нарадзіўся? Атрымліваецца суб'ектыўнае меркаванне. --MaximLitvin 16:47, 5 траўня 2007 (UTC)
- Падтрымліваю Максіма. Mienski 09:06, 6 траўня 2007 (UTC)
- Падтрымліваю Усе галасуюць, то і я, дзеля парадку. Ну, і падумайце, спадарства, якія шанцы "прабіць" ацэначную назву ў нейтральнай Вікіпедыі. Дарэчы, "аргументаваным" бывае не "лямант", а "выказванні". Дзякуй. Yury Tarasievich 15:38, 6 траўня 2007 (UTC)
- Уласная назва ня можа быць ацэначнай па адным сваім вызначэньні. Калі правапіс узору 2005 году, якім карыстаецца гэта праект мае назву "клясычны", то ў Вікіпэдыі, ВОЛЬНАЙ энцыкляпэдыі, і подпіс інтэрвіку павінны быць адпаведным. Пэўна, памылковае пазначэньне нашай Вікіпэдыі не абыйшлося бяз вашай "дапамогі" --Rulezz 20:12, 5 чэрвеня 2008 (UTC)
- іншы
- Гл. прапанову вышэй. --Bełamp 12:13, 6 траўня 2007 (UTC)
- На нарвежскі варыянт не варта спасылацца, там па 100 з нечым гадоў існуюць агульнапрызнаныя назвы. Адначасна, "клясычны" -- па ўсіх прыкметах як groupspeak, так і offensive. 194.158.202.115 14:04, 6 траўня 2007 (UTC)
Вынік?
[рэдагаваць крыніцу]Сёньня заўважыў, што інтэрвікі на be-x-old: выглядаюць як Беларуская (тарашкевіца). --Bełamp 11:27, 12 траўня 2007 (UTC)
- Мяркуючы па журналу, гэта зрабілі самастойна. --EugeneZelenko 13:30, 12 траўня 2007 (UTC)
- Дарэчы, паведамленьне пра гэта ў мэйлінгу: http://lists.wikimedia.org/pipermail/wikipedia-l/2007-May/029601.html --Bełamp 14:25, 12 траўня 2007 (UTC)
- І пры гэтым былі пераназваныя файлы з сыстэмнымі паведамленьнямі, прычым, я так разумею, зь нейкай старой вэрсіі, праз што была згубленая частка перакладаў. --Red_Winged_Duck 13:28, 14 траўня 2007 (UTC)
- У MessagesBe_tarask.php здаецца нічога не сапсавалася. Мабыць прычына ў тым, што трэба яшчэ перайменаваць код у перакладах пашырэньняў, калі нейкія паведамленьні былі перанесеныя туды з MessagesBe_tarask.php. --EugeneZelenko 13:51, 14 траўня 2007 (UTC)
- Як выявілся тое, што бачна тут, залежыць ад абранай мовы, таму ва ўстаноўках трэба пераключыць мову на be-tarask. --Red_Winged_Duck 15:28, 14 траўня 2007 (UTC)
- Слушна. Абнавіў MediaWiki:Sitenotice. --EugeneZelenko 15:35, 14 траўня 2007 (UTC)
be-tarask
[рэдагаваць крыніцу]Запыт на перайменаваньне Вікіпэдыі і моўных файлаў. --EugeneZelenko 14:01, 7 траўня 2007 (UTC)
- ці можам мы яго неяк падтрымаць, выказацца за яго?--Czalex 21:33, 7 траўня 2007 (UTC)
- На мой погляд, не перашкодзіць даслаць ліст у wikipedia-l са спасылкай на bugzilla:9823. --EugeneZelenko 03:30, 8 траўня 2007 (UTC)
Bocianski прапанаваў увесьці агульныя правілы для галасаваньняў (у выпадках, калі не існуюць адмысловыя правілы). Калі ласка, прыміце ўдзел у абмеркаваньні. --EugeneZelenko 14:21, 13 траўня 2007 (UTC)
Інтэрвікі
[рэдагаваць крыніцу]Пры капіяваньні сьпісу інтэрвікаў з іншай Вікіпэдыі, калі ласка, устаўляйце туды тую мову, адкуль сьпіс быў скапіяваны. Бо зараз ужо ёсьць частка артыкулаў са спасылкамі на ўсе магчымыя іншыя мовы, апроч ангельскай. --zedlik 11:20, 22 траўня 2007 (UTC)
- Хорошо об этом не забывать, но это ещё не трагедия. Если автор добавли ссылку на белорусскую статью в других вики, хотя в одной большой, боты будут добавлять в других и исправять на этой. Но есть и другий вопрос. Почему шаблон Link FA не работает? О обычно показует звезду при интервики до статьи награждённой орденом? Bocianski 16:56, 22 траўня 2007 (UTC)
- Наколькі разумею, гэты шаблён патрабуе зьменаў у CSS. Трэба будзе вывучаць MediaWiki:Monobook.css і MediaWiki:Common.css у тых Вікпэдыях, дзе шаблён працуе. --EugeneZelenko 13:41, 23 траўня 2007 (UTC)
- Трэба зьмяніць замяняльную частку шаблёну на
<span id="interwiki-{{{1}}}-fa" />
, а пасьля дадаць стыль
- Трэба зьмяніць замяняльную частку шаблёну на
li.FA {
list-style-image: url("http://upload.wikimedia.org/wikipedia/en/d/d4/Monobook-bullet-star.png");
}
- у любы з гэтых цсс (MediaWiki:Monobook.css, напрыклад). Тады па ідэі ўсё мусіць запрацаваць. --zedlik 23:34, 26 траўня 2007 (UTC)
- Паспрабаваў гэтак зрабіць, але не дапамагло :-(. Мо яшчэ што-небудзь трэба дадаць? --EugeneZelenko 14:14, 27 траўня 2007 (UTC)
- Сапраўды, не заўважыў спачатку. Яшчэ трэба дадаць скрыпт у /w/index.php?title=-&action=raw&smaxage=0&gen=js бо яго там у нас няма.
/** Інтэрвікі на выбраныя артыкулы ***************************************
*
* Апісаньне: Падсьвечвае інтэрвікі на выбраныя артыкулы (або замяняльнікі),
зьмяняючы маркер перад інтэрвікі-спасылкай на зорачку.
* Суправаджальнікі: User:R. Koot
*/
function LinkFA()
{
if (document.getElementById("p-lang")) {
var InterwikiLinks = document.getElementById("p-lang").getElementsByTagName("li");
for (var i = 0; i < InterwikiLinks.length; i++ ) {
if (document.getElementById( InterwikiLinks[i].className + "-fa")) {
InterwikiLinks[i].className += " FA"
InterwikiLinks[i].title = "Гэта выбраны артыкул на іншай мове.";
}
}
}
}
addOnloadHook(LinkFA);
--zedlik 15:33, 27 траўня 2007 (UTC)
- Дадаў у MediaWiki:Common.js, але не працуе :-( --EugeneZelenko 17:02, 27 траўня 2007 (UTC)
- Там пры капіяваньні крыху лішняга зьявілася (проста я думаў пра капіяваньне коду адразу адсюль, а не з выточнага). Таму трэба ў гэтым скрыпце прыбраць
<br><br>
пасьляСуправаджальнікі: [[User:R. Koot]] */
і пасьляgetElementsByTagName("li");
, а таксама</code>
пасьляaddOnloadHook(LinkFA);
. Толькі што праверыў на лякальнай копіі — усё мусіць падхапіцца і працаваць. --zedlik 18:35, 27 траўня 2007 (UTC)
- Там пры капіяваньні крыху лішняга зьявілася (проста я думаў пра капіяваньне коду адразу адсюль, а не з выточнага). Таму трэба ў гэтым скрыпце прыбраць
- Дадаў у MediaWiki:Common.js, але не працуе :-( --EugeneZelenko 17:02, 27 траўня 2007 (UTC)
- Працуе!!! А я і не заўважыў тых тэгаў... Вялікі дзякуй! --EugeneZelenko 14:10, 28 траўня 2007 (UTC)
- Сапраўды, працуе! Ну тады ўсё файна! :) --zedlik 14:43, 28 траўня 2007 (UTC)
закрытие беларуского викицитатника
[рэдагаваць крыніцу]В беларусском викицитатнике в данный момент нет никакого содержания. Поэтому идет дискуссия о его закрытии, ср. m:Proposals for closing projects/Closure of Belorussian Wikiquote. --217.83.112.78 19:02, 25 ліпеня 2007 (UTC) (m:User:Johannes Rohr)
Красная книга Беларуси
[рэдагаваць крыніцу]Прошу прощения за русский язык, т.к. белорусским не владею.
Недавно в украинской Википедии я написал статью Червона книга Республіки Білорусь (Красная книга Республики Беларусь), и в связи с этим столкнулся с рядом трудностей. Не могли бы вы помочь мне? Трудности следующие:
- Проставить интервики-ссылку на беларусскую версию статьи: к сожалению, я не могу найти её в этой Википедии, видимо неправильно пишу название по-белoрусски
- Статьи, к сожалению, пока нет. Есть только Шаблён:Чырвоная кніга Беларусі. --EugeneZelenko 15:21, 18 жніўня 2007 (UTC)
- Скажите, является ли приемлемым для публикации сканов обложек книг, изданных в Беларуси, лицензия, которую мы используем для украинских книг? Её вы можете увидеть на загруженных мной обложках разных изданий КК Беларуси либо на странице шаблона здесь
- Да, конечно, закон об авторских правах РБ содержит аналог fair use (статья 19). Только желательно указать обладателя авторских прав (скорее всего издательство или художник). --EugeneZelenko 15:21, 18 жніўня 2007 (UTC)
В случае возникновения вопросов, замечаний либо пожеланий по доработке статьи в украинской Википедии - пожалуйста, пишите в "обсуждение" моей страницы здесь. Загадзя дзякуй. --Shao 15:08, 18 жніўня 2007 (UTC)
Зоркі БТ
[рэдагаваць крыніцу]Калі ласка, дапамажыце апазнаць айчынных знакамітасьцяў у commons:Category:Concert For Independent Belarus, March 25, 2007. Дзякуй. --EugeneZelenko 17:33, 19 жніўня 2007 (UTC)
ВікіКанфэрэнцыя ў Санкт-Пецярбурзе (17-18 кастрычніка)
[рэдагаваць крыніцу]Падрабязнасьці ў Абмеркаваньне:Галоўная старонка#Інфармацыйнае паведамленьне. --EugeneZelenko 14:33, 30 жніўня 2007 (UTC)
- Шаноўнае спадарства! Я, напэўна, буду ўдзельнiчаць ў гэтым спатканьню. Плянуецца круглы стол "Вікіпэдыя і Беларусь", але ў ім, падобна, будзе не больш, як 1-2 удзельніка. Зрэшты, магу ад iмя беларускае грамадскасьці што-небудзь агучыць! Iльля Марчанка 21:52, 7 кастрычніка 2007 (UTC)
- Цудоўная навіна!
- Трэба будзе падумаць, пра што варта пагутарыць. Ад сабе магу прапанаваць наступныя тэмы:
- Як чалавек, які нядаўна захапіўся геаграфічнай прывязкай:
- Заклікаць удзельнікаў іншых Вікіпэдый актыўней удзельнічаць у commons:Commons:Geocoding. Будзе цудоўная, калі кожны возьме шэфства :-) над роднымі мясьцінамі. Напрыклад, параўнаць Беларусь з Украінай/Расеяй на GeoCommons.
- Было бы цікава абмеркаваць стварэньне робата, які абнаўляе каардынаты ў артыкулах (як interwikis). Вядома, шмат пытаньняў, якія каардынаты правільныя і г.д., але праца марудная і някепска было бы аўтаматызаваць
- Стварэньне KML з артыкуламі Вікіпэдыі. Магчыма ўсё ўжо ствараецца, а мы ня ведаем, і трэба толькі дадаваць каардынаты.
- Тэхнічнае супрацоўніцтва:
- Запрасіць дапамогі з пераносам вікіфікатара на нашу глебу :-) Наколькі ведаю, істота даволі капрызная.
- Запрасіць дапамогі ў уладальнікаў робатаў. Напрыклад, стварэньне катэгорый па гадах, накідаў артыкулаў і г.д.
- Калі хто добра ведае PHP і MediaWiki, то не перашкодзіць дапамога са стварэньнем канвэртара кірыліца <-> łacinka.
- EugeneZelenko 14:23, 8 кастрычніка 2007 (UTC)
Лякальны спам-фільтар
[рэдагаваць крыніцу]Ёсьць магчымасьць дадаваць адрасы ў лякальны спам-фільтар. У першую чаргу гэта датычыцца праблемы кітайскага спама (.dm aid). --EugeneZelenko 14:38, 1 верасьня 2007 (UTC)
Шаблён для паведамленьняў
[рэдагаваць крыніцу]Зрабіў {{Паведамленьне}} па аналёгіі з en:Template:Ambox каб быў адзіны стыль ва ўсіх паведамленьнях. Калі няма заўваг, я магу перарабіць усе паведамленьні з ужываньнем гэтага шаблёну. — аляксей 21:07, 3 кастрычніка 2007 (UTC)
- Я толькі за :-) Як за любую стандартызацыю і пасьлядоўнасьць. Яшчэ можна зьвярнуць увагу на тое як зроблены шаблёны бабілёнскай вежы ў Commons. --EugeneZelenko 14:05, 4 кастрычніка 2007 (UTC)
- няма заўваг, за. Я за стандартызацыю. Bocianski 14:19, 4 кастрычніка 2007 (UTC)
Здаецца, перарабіў усе. Вось як гэта выглядае ў артыкулах: 1, 2, 3, 4 — аляксей 20:28, 5 кастрычніка 2007 (UTC)
- Мабыць, рамку дадаць трэба, без яе не прыгожа.
- Рамка ёсьць. У вас, здаецца, старая вэрсія MediaWiki:Common.css загружаецца з кэша. Паспрабуйце абнавіць старонку (Ctrl+Shift+R) — аляксей 10:20, 6 кастрычніка 2007 (UTC)
- Прыгажосьць :-) Вялікі дзякуй! --EugeneZelenko 14:32, 6 кастрычніка 2007 (UTC)
Вось спроба зрабіць новыя шаблёны ліцэнзій: Удзельнік:Alexey/пясочніца#Шаблёны ліцэнзій. Замяніць старыя, ці не? — аляксей 22:06, 9 кастрычніка 2007 (UTC)
- Проста выдатна! — Slaver 08:03, 10 кастрычніка 2007 (UTC)
- Выглядаюць прыгожа :-)
- Але, на мой погляд, ня варта ствараць шаблёны для іншых вольных ліцэнзій (Attribution, СС-XYZ) па наступных прычынах:
- Усе файлы пад гэтымі ліцэнзіямі трэба адразу загружаць на Commons.
- Існуюць некалькі вэрсій ліцэнзій Creative Commons: 1.0, 2.0, 2.5, 3.0 і іх камбінацыі, звычайна ад першай да бягучай вэрсіі, напрыклад 1.0, 2.0, 2.5.
- Пад Attribution часта загру��аюць fair use.
- Лепей будзе перакласьці шаблёны ў Commons.
- На мой погляд, варта сварыць шаблёны для несвабодных файлаў па тыпах: вокладка альбому (en:Template:Non-free album cover), кнігі (en:Template:Non-free book cover), лягатып (en:Template:Non-free logo) і г.д. Ня ведаю, на якой мове рабіць назву, бо выяву могуць загрузіць у іншую Вікіпэдыю, і шанцаў зразумець ангельскую мову болей чым беларускую. Гэта варта зрабіць і па той прычыне, што Wikimedia Foundation абмяжоўвае тыпы несвабодных файлаў, якія могуць выкарыстоўвацца ў Вікіпэдыі, а шаблёны дапамогуць адсартаваць файлы.
- EugeneZelenko 14:04, 10 кастрычніка 2007 (UTC)
- Нешта атрымалася: Удзельнік:Alexey/пясочніца#Шаблёны Fairuse. --аляксей 02:48, 24 кастрычніка 2007 (UTC)
- Вельмі прыгожа! Толькі невялічкае ўдакладненьне: згодна слоўніка «Нашай Нівы» — Вокладка альбома. Бяру на сабе павышаныя вікіпэдычныя абавязацельствы укараніць у жыцьцё {{Вокладка альбома}} :-) --EugeneZelenko 13:28, 24 кастрычніка 2007 (UTC)
Яшчэ было б добра перарабіць Шаблён:Штат ЗША ў стылі ўсіх шаблёнаў. --Red_Winged_Duck 10:38, 24 кастрычніка 2007 (UTC)
- Перарабіў: {{Штат ЗША}}
- Я таксама дадаў некаторыя парамэтры з ангельскай вікі ~ аляксей 20:31, 3 лістапада 2007 (UTC)
Я зараз раблю шаблёны для абароненых старонак, але ня ведаю як лепш (і карацей) назваць шаблён для няпоўнай абароны старонкі (semi-protected). Можа {{Паўабарона}} ? --аляксей 21:02, 3 лістапада 2007 (UTC)
- Лепшага варыянта прыдумаць не магу :-(. Напэўна {{Паўабарона}} будзе карацей за абарона ад рэдагаваньня ананімнымі і новымі ўдзельнікамі :-) --EugeneZelenko 14:24, 4 лістапада 2007 (UTC)
- Яшчэ варыянт: {{Частковая абарона}}, а для move-protected {{Абароненыя ад пераносу}}. Можа так лепш?
- На мой погляд, так гучыць лепей. --EugeneZelenko 18:41, 11 лістапада 2007 (UTC)
- І яшчэ адно пытаньне: Ці патрэбна дадаваць старонкі з гэтымі шаблёнамі ў катэгорыі (напр. Катэгорыя:Вікіпэдыя:Абароненыя старонкі), калі існуе Спэцыяльныя:Абароненыя старонкі?
- аляксей 18:11, 11 лістапада 2007 (UTC)
- Мяркую, што не, бо існуе Спэцыяльныя:Абароненыя старонкі. --EugeneZelenko 18:41, 11 лістапада 2007 (UTC)
Лякалізацыя кнопак у акне рэдагаваньня
[рэдагаваць крыніцу]Александр Сигачёв прапанаваў спосаб лякалізацыя кнопак для тлустага і назілённага тэксту ў акне рэдагаваньня. Мае думкі пашлі яшчэ далей :-). Але вернемся да тэмы: трэба намаляваць адпаведныя выявы. Можа хто возьмецца? --EugeneZelenko 15:33, 21 кастрычніка 2007 (UTC)
- Вось нешта атрымалася: Выява:Wiki-button-bold-be.png Выява:Wiki-button-italic-be.png — аляксей 18:12, 21 кастрычніка 2007 (UTC)
- На мой погляд, вельмі добра. Вялікі дзякуй!
- Яшчэ можна лякалізаваць кнопку для спасылак. Напрыклад, Сп.
- Прапаную загружаць выявы на Commons. Магчыма яшчэ каму-небудзь спатрэбяцца. Дарэчы там нават ёсьць commons:Category:ButtonToolbar.
- Таксама знайшоў падобнае абмеркаваньне: ru:Википедия:Форум/Изображения#Русификация кнопок на панели инструментов.
- EugeneZelenko 18:23, 21 кастрычніка 2007 (UTC)
- Загрузіў на Commons: commons:Image:Wiki-button-bold-be.png commons:Image:Wiki-button-italic-be.png commons:Image:Wiki-button-link-be.png аляксей 20:33, 21 кастрычніка 2007 (UTC)
- Зьмяніў MediaWiki:Monobook.js — працуе :-) Яшчэ раз, вялікі дзякуй! --EugeneZelenko 13:55, 22 кастрычніка 2007 (UTC)
- Загрузіў на Commons: commons:Image:Wiki-button-bold-be.png commons:Image:Wiki-button-italic-be.png commons:Image:Wiki-button-link-be.png аляксей 20:33, 21 кастрычніка 2007 (UTC)
Дапамога для radzima.org
[рэдагаваць крыніцу]Radzima.org патрабуецца дапамога валантэраў у перапрацоўцы існуючага коду а таксама стварэньня новых сэрвісаў. Падрабязнасьці — на галоўнай старонцы. --EugeneZelenko 14:53, 8 лістапада 2007 (UTC)
Здымкі фільму ў Лошыцы
[рэдагаваць крыніцу]Можа хто ведае, які фільм (пра часы Грамадзянскай вайны) здымалі ў Лошыцы ў сярэдзіне верасьня гэтага году (Фотаздымкі)? Дзякуй. --EugeneZelenko 16:00, 30 лістапада 2007 (UTC)
Сьвяткаваньне 940-годзьдзя Менску
[рэдагаваць крыніцу]Калі ласка, дапамажыце апазнаць айчынных знакамітасьцяў у commons:Category:940 anniversary of Minsk. Дзякуй. --EugeneZelenko 17:08, 19 сьнежня 2007 (UTC)