Ваўкавыскі раён
Ваўкавыскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Ваўкавыск |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Міхаіл Сіцько[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 69 720[2] |
Шчыльнасьць | 58,4 чал./км² |
Плошча | 1192,85[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 149 м[4] |
Месцазнаходжаньне Ваўкавыскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-15-12 |
Паштовыя індэксы | 231 9хх, 231 8хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ваўкавы́скі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,2 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 69 720 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Ваўкавыск.
Ваўкавыскі раён мяжуе зь Бераставіцкім, Зэльвенскім, Мастоўскім, Сьвіслацкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці і Пружанскім раёнам Берасьцейскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 15 студзеня 1940: утвораны Ваўкавыскі раён.
- 1 студзеня 1998: места Ваўкавыск і Ваўкавыскі раён аб’яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку раённага падпарадкаваньня.[5]
- 13 студзеня 2010 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[6].
Прырода
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэльеф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён разьмешчаны на Ваўкавыскім узвышшы. Пераважаюць вышыні 140—200 м, максымальная — 234 м (усходней места Ваўкавыск).
Карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбольш распаўсюджанымі карыснымі выкапнямі зьяўляюцца крэйда, пяскова-жвіровы матэрыял, гліна, прызначаная для глыбокай керамікі, будаўнічыя пяскі.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5 °С, ліпеня 17,9 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 632 мм Вэгетацыйны пэрыяд працягваецца з 10 красавіка па 29 кастрычніка і складае 194 дзён. У сярэднім у року налічаецца 95 дзён са сьнегавым полагам. Сярэдні паказьнік глыбіні прамярзаньня глебы — да 71 см. Пераважны кірунак ветру ў Ваўкавыскім раёне — заходні і паўднёва-ўсходні.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўная рака Рось (басэйн Нёману) з прытокамі Ваўпянка, Нятупа, Харужаўка, Каласоўшчына.
Расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пад лясамі (пераважна хваёвымі) 23% тэрыторыі раёну. Біялягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня Замкавы лес.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 75 329 чал.[7] (перапіс); 2016 год — 70 737 чал.[8]; 2017 год — 70 371 чал.[9]; 2018 год — 69 720 чал.[2]
Колькасьць насельніцтва раёну складае 80,8 тысячаў чалавек, зь іх у сельскай мясцовасьці жыве 20,5 тысячаў чалавек. Найвялікшыя паселішчы паводле колькасьці жыхароў:
- места Ваўкавыск — 46,4 тыс. чал.;
- мястэчка Рось — 6,1 тыс. чал.;
- мястэчка Краснасельскі — 7,2 тыс. чал.[10]
У раёне жывуць людзі 56 нацыянальнасьцяў і народнасьцяў. Нацыянальны склад насельніцтва паводле перапісу 1999 року:
- беларусы — 58,4%;
- палякі — 28,2%;
- расейцы — 10,6%;
- украінцы, летувісы, габрэі, татары і іншыя — 2,8%.
У раёне дзейнічаюць 11 рымска-каталіцкіх, 12 праваслаўных супольнасьцяў, 1 супольнасьць Хрысьціянаў Веры Эвангельскай, 3 супольнасьці Эвангельскіх Хрысьціянаў-баптыстаў, 1 супольнасьць Адвэнтыстаў Сёмага Дня, 1 супольнасьць Сьведак Еговы.[11]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У раёне працуюць 4 спартовыя школы і 180 спартовых збудаваньняў, траса для правядзеньня эўрапейскіх чэмпіянатаў па мотаспорту.
У сыстэме адукацыі дзейнічаюць 27 дашкольных установаў, 30 агульнаадукацыйных школаў, гімназія, прафтэхвучэльня, пэдагагічны каледж. Сетку культурна-асьветных установаў складаюць дзіцячая школа мастацтваў, 5 дзіцячых музычных школаў з 6 філіямі, раённы мэетадычны цэнтар народнай творчасьці, 34 бібліятэкі, ваенна-гістарычны музэй імя П. І. Баграціёна.
Гаспадарчая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульная плошча сельгасугодзьдзяў складае 73,3 тыс. га, зь іх асушаныя 7 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, цукровыя буракі.
Прадпрыемствы: будаўнічых матэрыялаў (цэмэнт, шыфэр, вапна, азбэста-цэмэнавыя трубы, сылікатная цагліна), дрэваапрацоўчай (драўніна і піламатэрыялы), камбікармавой, харчовай прамысловасьці.
Ваўкавыск — вузел чыгунак на Баранавічы, Масты, Шчучын, Слонім, Ружаны, Пагранічны; аўтадарогі Горадня — Ваўкавыск і Баранавічы — Пагранічны.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Археалягічныя помнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Каменныя могільнікі яцьвягаў (больш за 10 у межах раёну).
- Краснасельскі археалягічны комплекс. Улучае шахты па здабычы крэменю, майстэрні па яго апрацоўцы і разьмешчаныя побач стаянкі эпохі каменнага і бронзавага вякоў каля мястэчка Краснасельскі і суседніх зь ім вёсак. Захаваліся больш за 80 амаль непашкоджаных выпрацовак. На гэтай тэрыторыі знаходзяцца таксама могільнік 3-га тысячагодзьдзя да н. э., селішчы жалезнага веку і сярэдневякоўя. З 1969 року абвешчаны дзяржаўным запаведнікам.
Помнікі прыроды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- батанічныя: парк у в. Краскі; 500-рочны дуб у Ваўкавыскім лесьнікоўстве; фрагмэнты паркаў у вёсках Шніпава, Мачульна, Вярэйкі (пачатак ХІХ ст.), Цеалін (ХІХ ст.), Субачы (канец ХІХ ст.).
- геалягічныя: агаленьне верхнямелавых пародаў Рось.
Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гістарычная забудова ў месьце Ваўкавыску (XIX — пач. ХХ стст.)
- Капліца ў месьце Ваўкавыску.
- Касьцёл Сьв. Вацлава ў месьце Ваўкавыску (1846—1848).
- Сядзіба ў месьце Ваўкавыску (XIX ст.).
- Капліца ў в. Воўпа (пач. ХХ ст.).
- Касьцёл Сьв. Яна Хрысьцiцеля ў в. Воўпа (1773).
- Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла ў в. Воўпа (1859).
- Касьцёл Найсьв. Панны Марыі ў в. Вярэйкі (1848).
- Могілкавая капліца ў в. Вярэйкі (XIX ст.).
- Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла ў в. Гнезна (1524—1527).
- Сядзібна-паркавы комплекс Тарасовічаў у в. Гнезна (пач. ХІХ ст.).
- Царква ў в. Дзевяткоўцы (1-ая палова. ХІХ ст.).
- Царква Сьв. Мікалая ў в. Дзятлавічы (1870—1898).
- Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Сьв. Міхала Арханёла ў в. Ізабеліне (XVIII ст.).
- Касьцёл Сьвв. Апп. Пятра й Паўла ў в. Ізабеліне (1778).
- Сынагога ў в. Ізабеліне (XVIII ст.).
- Сядзіба Сегліцаў у в. Краскі (XIX—XX стст.)
- Капліца ў в. Кузьмічы (ХІХ ст.).
- Царква ў в. Лічыцы (канец ХІХ ст.).
- Замчышча ў в. Мсьцібаве (XII—XVIII стст.).
- Касьцёл Сьв. Яна Хрысьцiцеля ў в. Мсьцібаве (1910—1922).
- Былы касьцёл, цяпер царква Сьв. Тройцы ў в. Падароск (XVIII ст.).
- Сядзібна-паркавы комплекс Чачотаў у в. Падароск (XIX ст.).
- Касьцёл у в. Плябанаўцы (канец ХІХ ст.).
- Гаспадарчы двор Патоцкіх у мястэчку Рось (XIX ст.).
- Касьцёл Найсьв. Тройцы ў мястэчку Рось (1801).
- Сынагога ў мястэчку Рось (ХІХ ст.).
- Царква Сьв. Тройцы ў мястэчку Рось (1909).
- Касьцёл Найсьв. Панны Марыі ў в. Рэпля (пач. ХХ ст.).
- Царква ў в. Сядзельнікі (канец ХІХ ст.).
- Сядзібна-паркавы комплекс Грабоўскіх у в. Цеалін (XIX ст.).
- Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Шылавічы (1907—1914).
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сынагога Вялікая ў месьце Ваўкавыск (XIX ст.)
- Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла ў месьце Ваўкавыск (XIX ст.)
- Сынагога ў в. Воўпа (XVII—XVIII стст.)
- Касьцёл у в. Ізабеліне (XVIII ст.)
- Кляштар дамініканаў у в. Канюхі (1735)
- Сядзіба Броніцаў у в. Канюхі (XVIII ст.)
- Сядзіба Ельскіх у в. Косіне (пач. ХІХ ст.)
- Сядзіба Булгарынаў у в. Малая Лапеніца (XVIII ст.)
- Сядзібна-паркавы комплекс Алендзкіх у в. Мачульне (XVIII ст.)
- Касьцёл у в. Мсьцібаве (XVIII ст.)
- Царква Сьв. Георгія ў в. Мсьцібаве (1875)
- Сядзібна-паркавы комплекс Патоцк��х у мястэчку Рось (XVIII ст.)
- Касьцёл у в. Рэпля (XVIII ст.)
- Сядзібна-паркавы комплекс Уладычанскіх ува ўр. Скарбец (XIX ст.)
- Сядзібна-паркавы комплекс Ельскіх у в. Хацькоўцы (XVIII ст.)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ларыса Геніюш (1910, Жлобаўцы —1983) — беларуская паэтка, пісьменьніца, дзяячка нацыянальнага руху
- Станіслаў Жукоўскі — мастак, сябра таварыства перасоўных выставаў (з 1903 року), Саюзу расейскіх мастакоў (з 1907 року)
- Антон Каменскі (1860—1933) — ілюстратар і графік
- Яраслаў Клімуць (1940, в. Вострава — 2022) — беларускі літаратуразнаўца
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://volkovysk.grodno-region.by/ru/biografija-ru/
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (паводле стану на 1 студзеня 2012)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 1 декабря 1998 г. №563 «Об объединении районов и городов областного подчинения, имеющих общий административный центр, в одну административно-территориальную единицу»(недаступная спасылка)
- ^ ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 13 студзеня 2010 г. № 282-ПСР4 Аб узнагароджанні Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка)
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Характеристика района // Волковысский райисполком
- ^ Религия // Волковысский райисполком
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Волковысский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с ISBN 978-985-11-0384-9