Абстэрнаўскія азёры
Абстэ́рнаўскія азёры — група азёр Беларусі, разьмешчаных на мяжы Браслаўскага і Мёрскага раёнаў Віцебскай вобласьці. Таксама група вядомая пад назвамі Перабродзкая і Мёрская. Азёры належаць да басэйну ракі Вята.
Колькасьць найбольш значных азёраў групы складае 13 вадаёмаў агульнай плошчай 32 км². Агульны аб’ём вады ў азёрах групы складае 140 млн м³. Азёры злучаныя адно з адным сыстэмай мелкаводных забалочаных пратокаў і дрэнуюцца ракой Хараброўка, што бярэ свой пачатак у возеры Набіста, цячэ праз возера Шчоўна і выцякае зь яго пад назвай Вята. Група разьмешчаная паміж адгор’яў Браслаўскай марэннай грады і Полацкай азёрна-ледніковай нізінай.
Да ліку вадаёмаў групы належаць:
- Абстэрна
- Укля
- Набіста
- Важа
- Іказьнь
- Інава
- Падзявы
- Мёрскае
- Чэрас
- Грэцкае
- Асінаўка
- Петкуны
- Горушка
- а таксама Балота Мох (Яльнянскае балота)
На ўсходзе да групы прымыкае гідралягічны заказьнік Балота Мох.
У 1960-х гадох на рацэ Хараброўцы была пабудаваная плаціна. Пасьля гэтага ўзровень вады ў азёрах групы падвысіўся на 80—100 см. Падвышэньне ўзроўню вады паспрыяла «амаладжэньню» азёр і паляпшэньню фізыка-хімічнай якасьці вады.
Абстэрнаўскія азёры маюць рыбапрамысловае значэньне, а таксама выкарыстоўваюцца для адпачынку і турызму.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы. Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |