Іван Антановіч
Іван Антановіч лац. Ivan Antanovič | |
3-і міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
13 студзеня 1997 — 4 сьнежня 1998 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Лінг |
Папярэднік: | Уладзімер Сянько |
Наступнік: | Урал Латыпаў |
Пастаянныя прадстаўнікі БССР пры ЮНЭСКА | |
1976 — 1977 | |
Папярэднік: | Віктар Каўбасін |
Наступнік: | У. Макараў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
3 красавіка 1937 (87 гадоў) вёска Дамашы, Наваградзкае ваяводзтва, Заходняя Беларусь, Польская рэспубліка |
Партыя: | Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці |
Адукацыя: | Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (1960) |
Узнагароды: |
Іва́н Іва́навіч Антано́віч (1937; в. Дамашы, цяпер Ганцавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь) — беларускі палітык і дыплямат. Доктар філязофскіх навук (1973), прафэсар (1977), заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1959 г. малодшы, старэйшы навуковы супрацо��нік Інстытуту філязофіі і права (ІФП) Акадэміі навук БССР. З 1967 г. загаднік рэдакцыяй філязофіі і права Беларускай савецкай энцыкляпэдыі. У 1969—1974 гг. супрацоўнік сакратарыяту ААН у Нью-Ёрку (ЗША). З 1974 г. лектар ЦК КПБ, выкладнік БДУ. Быў Пастаянным прадстаўнікам Беларускай ССР пры ЮНЭСКА (1976—1977). Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1980—1985).
26 чэрвеня 1993 г. выступіў у якасьці аднаго з заснавальнікаў Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці. 18 верасьня 1995 году прызначаны намесьнікам Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[3], 13 студзеня 1997 году сам заняў пасаду Міністра [4]. Адначасна меў расейскае грамадзянства[5]. На гэтай пасадзе заставаўся да 4 сьнежня 1998 году, калі быў адстаўлены[6].
1 красавіка 1997 году ўзнагароджаны ордэнам Францішка Скарыны [7].
Пасьля заканчэньня дзяржаўнай службы пераехаў на працу ў Маскву[8].
Погляды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Іван Антановіч лічыць, што польская мова для Беларусі — чужая. Між іншым асудзіў прысутнасьць польскамоўных надпісаў у касьцёле Сымона і Алены ў Менску[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Кто есть кто в Республике Беларусь (пол.) / пер. B. Siegień — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 19. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын (белар.) — Мінск: 1996. — Т. 1. — С. 381. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 18 сентября 1995 г. №382 «О назначении И. И. Антоновича заместителем Министра иностранных дел Республики Беларусь и о присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 13 января 1997 г. №32 «О назначении И. И. Антоновича Министром иностранных дел Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Вольга Міцкевіч. Арабы пускаць грошы на вецер ня будуць // Эўрарадыё, 16 жніўня 2011 г. Праверана 27 траўня 2015 г.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 декабря 1998 г. №589 «Об освобождении И. И. Антоновича от должности Министра иностранных дел Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 1 апреля 1997 г. №221 «О награждении И. И. Антоновича медалью Франциска Скорины»
- ^ Мне сьняцца сны аб Беларусі (І частка) // Зьвязда : газэта. — 15 сакавіка 2007. — № 49 (25914). — ISSN 1990-763x.
- ^ http://nn.by/?c=ar&i=143172
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мне сьняцца сны аб Беларусі (ІІ частка) // Зьвязда : газэта. — 16 сакавіка 2007. — № 50 (25915). — ISSN 1990-763x.
- Антонович Иван, slounik.org (рас.)
|
- Нарадзіліся 3 красавіка
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя мэдалём Францішка Скарыны
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР
- Узнагароджаныя мэдалём „100 ��адоў дыпляматычнай службе Беларусі“
- Нарадзіліся ў Ляхавіцкім раёне
- Беларускія філёзафы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР
- Міністры замежных справаў Рэспублікі Беларусь
- Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі ў ЮНЭСКО
- Выпускнікі Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту