Перайсьці да зьместу

Шасталы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шасталы
польск. Szastały
Шасталы
Першыя згадкі: 1576
Былая назва: Кошчына
Мясцовая назва: Šastały
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Бельскі
Гміна: Бельск-Падляскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-100
Нумарны знак: BBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°44′42″ пн. ш. 23°5′39″ у. д. / 52.745° пн. ш. 23.09417° у. д. / 52.745; 23.09417Каардынаты: 52°44′42″ пн. ш. 23°5′39″ у. д. / 52.745° пн. ш. 23.09417° у. д. / 52.745; 23.09417
Шасталы на мапе Польшчы
Шасталы
Шасталы
Шасталы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ша́сталы (па-польску: Szastały, па-падляску: Šástały[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.

Побач зь вёскай праходзіць краёвая дарога 66.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міхаіла Арханёла ў Бельску). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Міласэрнасьці ў Бельску-Падляскім[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Шасталы ўпершыню ўзгадваюцца як прадмесьце Бельска ў апісаньні валочнай памеры. Называліся тады Кошчына, а іх жыхары працавалі на 29 валоках зямлі і мелі статус мяшчанаў. У 1779 годзе было тут 41 хатаў мяшчанаў ды 6 хатаў мужыцкіх, а ў 1896 г. колькасьць хатаў дасягла 61. У міжваенны пэрыяд Шасталы прыналежалі да гміны Лубін Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 126 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Шасталы былі далучаныя да гміны Бельск-Падляскі. 13 чэрвеня 1999 г. побач зь мясцовымі могілкамі пачалася пабудова царквы ў гонар Іконы Божае Маці Спарыцелніцы Хлябоў. Пабудова была закончаная ў 2005 годзе.