Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Шарашоў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Шарашоў |
Каардынаты | 52°33′3″ пн. ш. 24°12′54″ у. д. / 52.55083° пн. ш. 24.215° у. д.Каардынаты: 52°33′3″ пн. ш. 24°12′54″ у. д. / 52.55083° пн. ш. 24.215° у. д. |
Канфэсія | Праваслаўе |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Тып будынка | капліца |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Будаваньне | 1820—1824 гады |
Стан | дзейны |
Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы |
Царква́ Сьвяты́х Апо́сталаў Пятра́ і Па́ўла — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Шарашове. Знаходзіцца на могілках, на гістарычнай Капліцкай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калі ў 1760 року ў Шарашове збудавалі новую Прачысьценскую царкву, стары будынак, 1700 року пабудовы, разабралі і перанесьлі на могілкі на ўскрайку мястэчка.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 рок), калі Шарашоў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. У 1820—1824 роках старую царкву перабудавалі і асьвяцілі ў гонар сьвятых апосталаў Пятра і Паўла. Па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 року расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Ля ўсходняе (алтарнае) сьцяны царквы спачыў заслужаны прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту Міхаіл Бабр��ўскі, які быў настаяцелем у мясцовай парафіяльнай царкве.
Наноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Улетку 1995 року царква загарэлася ад удару маланкі ў суседняе дрэва, аднак агонь не пасьпеў нанесьці значных пашкоджаньняў. Пасьля рамонту паставілі новы прастол, замест купала-бані — маскоўскі купал-цыбуліну, а гістарычны каваны 4-канцовы крыж замянілі на сучасны маскоўскі 8-канцовы.
На 2020 рок набажэнствы адбываюцца ў дзень сьвятых Першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, а таксама ў дні паміну спачылых.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Гэта 1-зрубная пабудова з 3-граннай алтарнай апсыдай, накрытая двухсхільным дахам з вальмамі над алтаром. Шэсьць калёнаў надаюць портыку падабенства да клясыцыстычнага[1]. Галоўны фасад з трыкутным франтонам, на якім разьмяшчаюцца два рамбічныя акенцы, увенчаны 2-яруснай фігурнай вежачкай[2]. Астатнія вокны прастакутныя. У аздабленьні царквы выкарыстоўваецца паліхромная афарбоўка, дэкаратыўная шалёўка, размалёўка на рэлігійныя сюжэты.
Інтэр’ер зальны. Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пракаповіч Н. Летапіс духоўнасці: культавая архітэктура Всё о Ружанах Праверана 27 лістапада 2012 г.
- ^ Алісейчык У. Шарашоўская Петрапаўлаўская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 487.
- ^ Алісейчык У. Шарашоўская Петрапаўлаўская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 488.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, Radzima.org
- Капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (рас.), Глёбус Беларусі
- Праваслаўе. By (рас.)
|