Перайсьці да зьместу

Уладзімер Сьвяжынскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Сьвяжынскі
Дата нараджэньня 28 красавіка 1945(1945-04-28) (79 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак мовазнавец, літаратуразнаўца, гісторык
Навуковая сфэра гісторыя і мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d] (1978)

Уладзімер Мітрафанавіч Сьвяжынскі (нар. 28 красавіка 1945, вёска Новыя Турасы Вушацкага раёну) — беларускі лінгвіст, літаратуразнаўца і гісторык. Кандыдат філялягічных навук (1978).

Скончыў БДУ ў 1971 годзе. Працаваў у Інтытуце мовазнаўства, з 1993 году — у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя сфэры дасьледаваньняў — мэмуарыстыка XVII ст. як крыніца з палітычнай, ваеннай і культурнай гісторыі Беларусі, праблемы лацінскай і арабскай палеаграфіі, этнакультурная і моўная сытуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім[1].

Найважнейшыя працы: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы», Т. 1—22 (Менск, 1982—2002; у суаўтарстве), «Мова беларускай пісьменнасці XIV—XVIII стст.» (Менск, 1988; у сааўтарстве) і «Мова выданняў Францыска Скарыны» (Менск, 1990; у сааўтарстве); удзельнічаў у падрыхтоўцы да выданьня Кнігі № 28 Мэтрыкі Вялікага Княства Літоўскага (Менск, 2000).

  1. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 559.