Перайсьці да зьместу

Тэрыторыя астравоў Каралавага мора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэрыторыя астравоў Каралавага мора
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус астраўная група[d] і вонкавая тэрыторыя Аўстраліі[d]
Афіцыйныя мовы ангельская мова
Насельніцтва
Плошча
  • 10 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+10, без значэньня
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Тэрыто́рыя астраво́ў Кара́лавага мо́ра (Coral Sea Islands Territory) уключае ў сябе групу невялікіх і ў асноўным незаселеных трапічных астравоў і рыфаў у Каралавым моры на паўночным ўсходзе ад Кўінзлэнду ў Аўстраліі. Адзіны заселены востраў — гэта востраў Ўіліс. Насельніцтва нясталае: гэта супрацоўнікі мэтэаралягічнай станцыі, якія працуюць вахтавым мэтадам. Агульная плошча марской акваторыі, займаны астравамі — 780 тыс. км². Плошча сушы — менш за 3 км². Астравы разьмяшчаюцца на ўсход і на поўдзень ад Вялікага бар’ернага рыфа, уключаюць астравы Херальд і Бэкон, рыфы Оспрэй, групу астравоў Ўіліс і пятнаццаць іншых груп рыфаў і астравоў. У 1969 годзе астравы былі абвешчаныя тэрыторыяй Аўстраліі. З 1982 году рыфы Ліхоў і Корынга, а з 1987 году — рыфы Элізабэт і Мідлтан Сэйлар абвешчаны нацыянальнымі запаведнікамі Аўстраліі.

  1. ^ Endnote 3—Legislation history // Coral Sea Islands Act 1969