Перайсьці да зьместу

Смаляны Садак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Смаляны Садак
польск. Smolany Sadek
Смаляны Садак
Мясцовая назва: Vorobjê
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Гайнаўка
Насельніцтва: 22 чал. (2012)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-200
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′55″ пн. ш. 23°36′43″ у. д. / 52.81528° пн. ш. 23.61194° у. д. / 52.81528; 23.61194Каардынаты: 52°48′55″ пн. ш. 23°36′43″ у. д. / 52.81528° пн. ш. 23.61194° у. д. / 52.81528; 23.61194
Смаляны Садак на мапе Польшчы
Смаляны Садак
Смаляны Садак
Смаляны Садак
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Смаляны Садак (па-польску: Smolany Sadek, па-падляску: Vorobjê[2]) — прысёлак вёскі Навасады[3] ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.

Смаляны Садак прылягае да Белавескай пушчы.

Жыхары Смалянога Садку этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Дубінах[4]).

Першымі вядомымі жыхарамі Смалянога Садку (1795 г.) былі стражнікі Белавескай пушчы Даніла Ўрублеўскі (праўдападобна ад ягонай сямі пайшла падляская назва вёскі) ды Якаў Мораз[2]. У міжваенны пэрыяд Смаляны Садак прыналежаў да гміны Масева Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 30 жыхароў (усе праваслаўныя; 29 беларусаў і 1 расеец)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Смаляны Садак быў далучаны да гміны Гайнаўка.

  1. ^ Statystyka ludności na 31 grudnia 2012 r. (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
  2. ^ а б Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław - Warszawa - Kraków - Gdańsk: Ossolineum 1974, s. 186
  3. ^ Smolany Sadek (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 7 траўня 2015 г.
  4. ^ Strona Prawosławnej Parafii w Dubinach (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 7 траўня 2015 г.