Перайсьці да зьместу

Севярын Квяткоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Севярын Квяткоўскі
лац. Sieviaryn Kviatkoŭski
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 сакавіка 1973(1973-03-30) (51 год)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст, публіцыст, рэдактар, блогер
Мова беларуская мова[1]
Узнагароды

Севярын Аляксандравіч Квяткоўскі (нар. 30 сакавіка 1973, Менск) — беларускі літаратар, публіцыст, журналіст і рэдактар. Сябра БАЖ, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і ПЭН-цэнтру. Адзін з стваральнікаў грамадскай кампаніі Будзьма беларусамі![2]

Працаваў журналістам на «Радыё 101,2» (1995—1996 гады), у газэтах «Имя» (1995—1996 гады) і Наша Ніва (1996—1999 гады), у Беларускай рэдакцыі Польскага Радыё (1997—1998 гады), на Радыё Рацыя (1999—2002 гады) і Радыё Свабода (2002—2008 гады). У 2008—2012 гадох быў рэдактарам грамадзкага блогу Будзьма беларусамі!. З 2012 году — публіцыст на Радыё Свабода.

У час здушэньня пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня на тры дні арыштоўваўся рэжымам Лукашэнкі, па чым у зьвязку з завядзеньнем крымінальнай справы мусіў пакінуць Беларусь[3].

Дэбютаваў у газэце Наша Ніва ў 1993 годзе імпрэсіямі «На гэтай паперы…», «Момант Мяне», «Парагвай»[4]. Піша апавяданьні, эсэ, імпрэсіі, мініятуры, нарысы, фрашкі, аўтарскія тэксты. Публікуецца ў Нашай Ніве, ARCHE Пачатак, на Радыё Свабода ды іншых інтэрнэт-пляцоўках.

Аўтар кніг «Фрашкі да пляшкі» (2007 год), «Падарунак для Адэлі» (містычны трылер у навэлях; 2012 год). Таксама аўтар ідэі і суаўтар аўдыёкнігі «Народныя фрашкі. Супольны альбом» (2009 год). Аўтар праекту і кнігі «Як стаць беларусам» (2014 год), сатырычнага рамана-комікса «Каларадзкая пушча» (2019 год).

Грамадзкая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьвяртае ўвагу на тое, што расейска-лукашэнкаўская блогерка Вольга Бондарава і летувіскі блогер Жільвінас Світоюс, які атрымаў вядомасьць цкаваньнем гісторыка Ўладзімера Арлова, фактычна займаюцца адной справай — змагаюцца зь беларушчынай[5].

Таксама зьвяртае ўвагу на тое, што частка летувіскага грамадзтва гатовая ня проста цкаваць суседні і карэнны для Віленшчыны этнас, яны гатовыя цкаваць гнаную ў сябе на радзіме супольнасць[6].

  • Ляўрэат прэміі «Залатая Літара» (2007 год) за кнігу «Фрашкі да пляшкі»
  • Ляўрэат прэміі сайту 101blog.net (2007 год) за найлепшы постынг у беларускай блогасфэры за 2007 год.