Нобель
Нобель лац. Nobiel | |
укр. Нобель | |
Першыя згадкі: | 1158 |
Краіна: | Украіна |
Вобласьць: | Ровенская |
Раён: | Зарачанскі |
Плошча: |
|
Вышыня: | 140 м н. у. м. |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | 3632 |
Паштовы індэкс: | 34013 |
КОАТУУ: | 5622284001 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°52′5″ пн. ш. 25°45′42″ у. д. / 51.86806° пн. ш. 25.76167° у. д.Каардынаты: 51°52′5″ пн. ш. 25°45′42″ у. д. / 51.86806° пн. ш. 25.76167° у. д. |
Нобель | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Нобель (укр. Нобель) — вёска ва Ўкраіне, на рацэ Прыпяці і беразе возера Нобеля. Цэнтар сельскай рады Зарачанскага раёну Ровенскай вобласьці. Насельніцтва на 2021 год — 272 чалавек. Знаходзіцца за 35 км ад Пагоста Зарэчнага.
Нобель — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Радзіма беларускага літаратара Сяргея Грахоўскага.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія часы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўспамін пра Нобель зьмяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1158 годам. У гэты час тут існаваў замак (горад).
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пазьней Нобель далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе знаходзіўся ў валоданьні тураўска-пінскіх князёў. У XVI стагодзьдзі тут утварыўся манастыр, які стаў цэнтрам культуры і асьветы. У 1524 годзе вялікая княгіня Бона Сфорца надала тутэйшым манахам прывілей на гаспадарчую дзейнасьць.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Нобель увайшоў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Нобель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце Менскай губэрні.
У 1821 годзе ў Нобель перасялілі 17 мяшчанаў з суседняга Пагоста Зарэчнага[1].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Нобель занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 лістапада 1917 году абвяшчалася Ўкраінская Народная Рэспубліка з прэтэнзіяй на Пінскі павет, у тым ліку на Нобель. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай гэтая тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Пінскі павет увайшоў у склад Беларускай ССР[2].
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Нобель апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пінскім павеце Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Нобель у склад УССР. З 2003 году ў вёсцы штогод праводзіцца ўсеўкраінскі фэст гумару «Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі», сымбалем якога стаў тлусты сом.
-
Царква
-
Вуліца і крыж
-
Забудова
-
Возера
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 1030 чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 363 чал.; 1 студзеня 2007 году — 325 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Нобелі працуюць школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каля Нобелю захаваліся рэшткі паселішча часоў мэзаліту[4].
- Гарадзішча «Царкоўная гара»
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква (XIX ст.)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сяргей Грахоўскі (1913—2002) — беларускі паэт, празаік і перакладнік
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 173.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Jelski A. Nobel // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 171.
- ^ ПОСТАНОВА КМУ від 27 грудня 2001 р. N 1761 Про занесення пам’яток історії...
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|