Начніца вялікая
Начніца вялікая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чатырохногія |
Кляса | Сысуны |
Падкляса | Зьвяры |
Інфракляса | Пляцэнтарныя |
Атрад | Рукакрылыя |
Сямейства | Вечарнікавыя |
Род | Начніца (Myotis) |
Від | Начніца вялікая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Myotis myotis (Borkhausen, 1797) | |
Арэал | |
Арэал | |
Начніца вялікая (Myotis myotis) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых.
Вонкавы выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня цела 62–83 мм, даўжыня хваста 51–60 мм, размах крылаў 35–45 см, вага 16–45 г. Саміцы буйнейшыя за самцоў. Вушы сярэдняй даўжыні, шырокія. Крылы вялікія, шырокія. Верх ад попельна-шэрага да аліўкава-карычневага. Ніз шараваты або палева-белы.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца ў Эўропе і Азіі (Альбанія, Андора, Аўстрыя, Беларусь, Бэльгія, Босьнія і Гэрцагавіна, Баўгарыя, Харватыя, Кіпр, Чэхія, Францыя, Нямеччына, Грэцыя, Ватыкан, Вугоршчына, Ізраіль, Італія [укл. Сыцылія], Ліван, Ліхтэнштэйн, Летува, Люксэмбург, Мальта, Чарнагорыя, Нідэрлянды, Паўночная Македонія, Польшча, Партугалія [укл. Азорскія астравы], Румынія, Сан-Марына, Сэрбія, Славаччына, Славенія, Гішпанія [укл. Балеарскія астравы], Швэцыя, Швайцарыя, Сырыя, Турэччына, Украіна).
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Здабывае ежу на ўскраінах лісьцяных лясоў, адкрытых лісьцяных лясах і пашах. Ён палюе на буйных суставаногіх, якія жывуць на зямлі, такіх як жукі, цвыркуны і павукі, здабываючы іх з зямлі. Ён жыве ў пячорах і будынках, такіх як цэрквы і замкі. Часам утварае невялікія калёніі на дрэвах.
Размнажаюцца ў пачатку лета, калёніі складаюць да некалькіх тысяч саміц, самцы звычайна трымаюцца асобна. Нараджае 1 дзіцяня ў канцы мая — пачатку чэрвеня, цяжарнасьць доўжыцца каля 60 дзён, лактацыя — каля 40 дзён.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Coroiu, I.; Juste, J.; Paunović, M. 2016. Myotis myotis. The IUCN (анг.)
- Wang, H. 2002. Myotis myotis. Animal Diversity Web (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |