Конарт
Конарт лац. Konart | |
Konert | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Cono + Herto |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Кунэрт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Конарт» |
Конарт (Кунэрт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кунард або Кунэрт, пазьней Конэрт (Cunhard, Kunert, Konert[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Конрад, Якун; германскія імёны Cundrud, Konrad, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[3] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[4], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[5][6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Kunart[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: panów Jana i Anny z Konartow Walterów obywatelow kowieńskich małząkow (XVIII ст.)[8]; Joanne Kunart (1743 год)[9].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кунэрты (Kunert) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[10].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 44.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 381.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 150.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 61.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 123.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 151.
- ^ Ragauskaitė A. Kauno miestiečių pavardžių formavimasis XVI—XVIII amžiuje // Acta linguistica Lithuanica. T. 45, 2001. P. 138.
- ^ Dacewicz L. Antroponimia Białegostoku w XVII—XVIII wieku. — Białystok, 2001. S. 165.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 610.