Перайсьці да зьместу

Абменны курс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Валютны курс»)

Абме́нны курс[1] (валютны курс) — цана грашовай адзінкі адной краіны, выражаная ў грашовых адзінках іншай краіны або міжнароднай валютнай адзінцы (эўра і спэцыяльныя правы запазычваньня).

Служыць каэфіцыентам пераліку адной валюты ў другую пры абмене імі. Патрэбны для ўзаемнага абмену валютамі пры гандлі таварамі, паслугамі і руху капіталу. Выкарыстоўваецца для параўнаньня цэнаў на краёвым і міжнародным рынках, паказьнікаў разьвіцьця краінаў і пераацэнкі рахункаў у замежнай валюце. Галоўныя і найбольшыя банкі краінаў праводзяць расцэнку для яго афіцыйнага ўсталяваньня. Пры прамой расцэнцы замежную грашовую адзінку выражаюць у пэўнай колькасьці айчыннай грашовай адзінкі. У Брытаніі існуе адваротная расцэнка, пры якой фунт стэрлінгаў выражаецца ў пэўнай колькасьці замежнай грашовай адзінкі. Для ўстойлівасьці абменнага курсу дзяржава можа прадпрымаць валютную інтэрвэнцыю[2].

  • Зьменлівы. Вагаецца пад уплывам попыту і прапановы звыш 1%. Дзейнічае ў большасьці краінаў сьвету.
  • Плавальны. Увязвае зьмяненьне з вартасьцю валюты іншай краіны і валютнага кошыка. Ад 1973 году ўведзены між дзяржавамі-ўдзельніцамі Міжнароднага валютнага фонду пасьля скасаваньня залатой вартасьці даляра ЗША. Галоўныя банкі краінаў Эўрапейскай валютнай сыстэмы ўзгадняюць адносныя ваганьні. Падвіды: вольны і кіраваны (праз валютную інтэрвэнцыю дзяржавы).
  • Фіксаваны. Афіцыйна ўсталёўвае суадносіны нацыянальнай валюты на падставе валютнага парытэту адносна даляра ЗША з ваганьнем да 1% вартасьці. Да 1973 году дзейнічаў між дзяржавамі-ўдзельніцамі МВФ[2].

20 жніўня 2001 году Нацыянальны банк Беларусі зацьвердзіў Пастанову № 208 «Аб парадку ўстанаўленьня афіцыйнага курсу беларускага рубля ў дачыненьні да замежных валютаў». У выніку яго сталі вызначаць у выглядзе сярэднеўзважанага пры гандлі на «Беларускай валютна-фондавай біржы» («БВФБ») па даляры ЗША, эўра і расейскім рублі. Ад 1 чэрвеня 2015 году гэтымі 3-ма валютамі на «БВФБ» сталі гандляваць шляхам безупыннага падвойнага аўкцыёну. У выніку банкі сталі падаваць заяўкі на куплю і продаж валюты цягам усяго гандлёвага дня. Задавольваць заяўкі пачалі па ходзе іх падачы пры супадзеньні заяўленых курсаў. Па кожнай валюце на біржы сталі заключаць мноства да��оваў па розных курсах. Нацбанк Беларусі выкарыстоўвае ўтвораны па выніках біржавога гандлю сярэднеўзважаны курс па 3-х валютах ў якасьці афіцыйнага курсу на наступны дзень. Курсы іншых валютаў разьлічваюцца паводле зьвестак галоўных банкаў дзяржаваў, а таксама ангельскага агенцтва «Ройтэрз» (Лёндан) і амэрыканскага «Блумбэрг» (Нью-Ёрк). Вызначаная расцэнка валюты набывае моц на наступны дзень і працягвае дзейнічаць да абнародаваньня наступнай расцэнкі[3]. Нацбанк Беларусі трымаецца плавальнага курсу беларускага рубля, які вызначаецца суадносінамі попыту на замежную валюту і яе прапановы на ўнутраным валютным рынку. Гнуткі абменны курс прызначаецца для паніжэньня ўплыву пры зьнешнім шоку на замежных рынках. Валютная інтэрвэнцыя дапускаецца пры рэзкім ваганьні курсу ў ходзе гандлю на «БВФБ», у тым ліку праз набыцьцё замежнай валюты для папаўненьня валютных запасаў пры ўстойлівым перавышэньні яе прапановы над попытам на ўнутраным валютным рынку[4]. 2 студзеня 2009 г. Нацбанк Беларусі перайшоў да прывязкі курса беларускага рубля да кошыка замежных валют, у склад якога роўнымі далямі ўлучылі амэрыканскі даляр, расейскі рубель і эўра. На 2020 год вага валютаў у кошыку складала 50% для расейскага рубля, 30% для даляра ЗША і 20% для эўра[5]. Нацыянальны банк Беларусі штодзённа ўсталёўваў афіцыйны курс беларускага рубля да спэцыяльных правах запазычваньня ў Міжнародным валютным фондзе (Вашынгтон, ЗША) і да 25 замежных валютаў:

Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля за год[7]
Год Даляр ЗША Эўра* Расейскі рубель Украінская грыўна**
2019 2,0887 2,3342 0,032303 0,075205
2018 2,0402 2,4008 0,032417 0,071555
2017 1,9333 2,1833 0,033126 0,0694
2016*** 1,9998 2,201 0,029845 0,074966
2015 16 253,61 17 827,81 262,37 679,1
2014 10 260,18 13 220,30 266,28 819,77
2013 8 971,06 11 833,72 278,4 1 094,33
2012 8 369,71 10 777,94 267,92 1 024,06
2011 5 605,84 8 050,5 177,31 573,1
2010 2 993,74 4 006,64 98,27 373,81
2009 2 803,27 3 983,41 89,48 338,71
2008 2 149,42 3 045,88 86,5 409,58
2007 2 148,89 2 958,91 83,68 421,73
2006 2 146,28 2 714,88 79,15 418,81
2005 2 155,13 2 684,29 76,12 417,3
2004 2 163,73 2 698,27 75,06 394,69
2003 2 074,9 2 352,59 67,61 377,99
2002 1 803,89 1 704,29 326,17
2001 1 419,82 633,88 48,31 276,42
2000**** 799,77 437,11 31,69 176,18
1999 276 661 155 628 11 682 71 307
1998 43 596 24 751 6 657 35 010
1997 24 995 15 377 4,64 18 954,61
1996 13 608 9 106 2,53
1995 11 525 8 059 2,51 0,067
1994 4 652 2 606 1,49
*Нямецкая марка (1994—2001)
**Карбаванец (1995)
***Дэнамінацыя 1 ліпеня 2016 году ў 10 000 разоў.
****Дэнамінацыя 1 студзеня 2000 году ў 1000 разоў

На 2020 год Нацбанк Беларусі штомесяц ўсталёўваў курс беларускага рубля ў адносінах да 52 замежных валютаў:

  1. ^ Пытаньні, якія часта задаюцца (Што такое валютны курс і яго рэжымы) // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 3 чэрвеня 2020 г.
  2. ^ а б Галіна Краўцова. Валютны курс // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 3. — С. 497. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4
  3. ^ Аб устанаўленьні абменных курсаў // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 3 чэрвеня 2020 г.
  4. ^ Курсавая палітыка // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 3 чэрвеня 2020 г.
  5. ^ Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют і вартасьць кошыка замежных валют // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 3 чэрвеня 2020 г. Праверана 3 чэрвеня 2020 г.
  6. ^ Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, які ўстанаўліваецца штодзённа // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 3 чэрвеня 2020 г. Праверана 3 чэрвеня 2020 г.
  7. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублiкi Беларусь за 2020 год (і іншыя з 1994-га) // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 3 чэрвеня 2020 г. Праверана 3 чэрвеня 2020 г.
  8. ^ Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, які ўстанаўліваецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь штомесячна, з 01.06.2020 // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 1 чэрвеня 2020 г. Праверана 3 чэрвеня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]