Перайсьці да зьместу

Інспэкцыя МПЗ Беларусі па Магілёўскай вобласьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Інспэкцыя МПЗ Беларусі па Магілёўскай вобласьці
Відабласная інспэкцыя
Праўны станвыканаўчая ўстанова
Задачазбор падаткаў
СядзібаЛенінскі раён, Першамайская вул., д. 71[1]
МесцазнаходжаньнеМагілёў
Каардынаты53°54′35″ пн. ш. 30°20′35″ у. д. / 53.90972° пн. ш. 30.34306° у. д. / 53.90972; 30.34306Каардынаты: 53°54′35″ пн. ш. 30°20′35″ у. д. / 53.90972° пн. ш. 30.34306° у. д. / 53.90972; 30.34306
Дзейнічае ў месцахМагілёўская вобласьць
СяброўстваМагілёўскі абласны выканаўчы камітэт
Службовыя мовыбеларуская, расейская
Управа
НачальнікАлена Бода
1-я намесьніцаАлена Куляшова
НамесьнікіГенадзь Гудына, Натальля Шлогава
Начальнік управы апэратыўных захадаўІгар Булацкі[2]
Галоўная ўправаМіністэрства па падатках і зборах Беларусі
Зьвязаныя службыІнспэкцыя МПЗ Беларусі па Бабруйску
Старонка ў сецівеnalog.gov.by/by/imns_mgo_by

Інспэ́кцыя МПЗ Белару́сі па Магілё́ўскай во́бласьці — управа Міністэрства па падатках і зборах Беларусі па Магілёўскай вобласьці.

На 2021 год улучала:

  • кіраўніцтва ў складзе начальніцы, яе 1-й намесьніцы і 2-х намесьнікаў;
  • 7 управаў — 1) уліку падаткаў, што налічвала 2 аддзелы: аналітычны, уліку і спагнаньня плацяжоў, 2) арганізацыйнай кантрольнай працы, 3) камэральнага кантролю, 4) апэратыўных захадаў, што ўлучала 1-ы і 2-і аддзелы, 5) інфармацыйна-растлумачальнай працы, у тым ліку аддзел наўпроставага падаткаабкладаньня і сэктар ускоснага падаткаабкладаньня, 6) падаткаабкладаньня фізычных асобаў, 7) інфармацыйных тэхналёгіяў, што ўлучала службу суправаджэньня інфармацыйных сыстэмаў і аддзяленьне інфармацыйнага забесьпячэньня;
  • 3 аддзелы — 1) юрыдычны, 2) арганізацыйна-кадравай працы, 3) бухгальтарскага ўліку і справаздачнасьці;
  • сэктар інфармацыйнай бясьпекі і спэцпрацы і аддзяленьне арганізацыйна-тэхнічнага забесьпячэньня[3].

Паводле Палажэньня 2017 году, «асноўнымі задачамі інспэкцыі МПЗ па Магілёўскай вобласьці ёсьць:

  1. ажыцьцяўленьне ў межах сваёй кампэтэнцыі кантролю за выкананьнем падатковага заканадаўства, улучна з кантролем за правільнасьцю вылічэньня, своечасовасьцю і поўнась��ю сплаты падаткаў, збораў і іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт, у тым ліку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды, у выпадках, усталяваных заканадаўчымі актамі, заканадаўства аб прадпрымальніцтве, ліцэнзаваньні дзейнасьці ў галіне гульнявога бізнэсу і дэкляраваньня фізычнымі асобамі даходаў і маёмасьці;
  2. ажыцьцяўленьне кантролю за выкананьнем заканадаўства, якое рэгулюе вытворчасьць і абарачэньне алькагольнай, нехарчовай сьпіртазьмяшчальнай прадукцыі, нехарчовагаа этылявага сьпірту і тытунёвых вырабаў, абарачэньне тытунёвай сыравіны;
  3. ажыцьцяўленьне кантролю за дзейнасьцю ў галіне гульнявога бізнэсу і выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні дзейнасьці ў гэтай галіне;
  4. улік належных да сплаты і фактычна сплачаных сумаў падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт;
  5. распрацоўка прапановаў у пытаньнях рэгуляваньня і кіраваньня ў галіне падаткаабкладаньня;
  6. папярэджаньне, выяўленьне і спыненьне парушэньняў заканадаўства ў межах сваё кампэтэнцыі;
  7. стварэньне камфортных умоваў для выкананьняў плацежнікамі падатковых абавязкаў»[4].

Тэрытарыяльныя падразьдзяленьні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2021 год Інспэкцыя МПЗ Беларусі па Магілёўскай вобласьці налічвала 11 тэрытарыяльных інспэкцыяў:

Пры гэтым, 7 з 8 раённых інспэкцыяў, акрамя Магілёўскага раёну, ахоплівалі 2 і больш раёнаў Магілёўскай вобласьці[4].

  1. ^ Агульныя зьвесткі аб Інспэкцыі МПЗ Беларусі па Магілёўскай вобласьці (рас.) // Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, 2021 г. Архіўная копія ад 2021 г. Праверана 22 кастрычніка 2021 г.
  2. ^ Кіраўніцтва Інспэкцыі МПЗ Беларусі па Магілёўскай вобласьці (рас.) // Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, 2021 г. Архіўная копія ад 2021 г. Праверана 22 кастрычніка 2021 г.
  3. ^ Структура Інспэкцыі МПЗ Беларусі па Магілёўскай вобласьці (рас.) // Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, 2021 г. Архіўная копія ад 2021 г. Праверана 22 кастрычніка 2021 г.
  4. ^ а б Палажэньне аб Інспэкцыі МПЗ Беларусі па Магілёўскай вобласьці (Загад МПЗ Беларусі ад 31 жніўня 2017 г. № 77) (рас.) // Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, 28 верасьня 2021 г. Архіўная копія ад 28 верасьня 2021 г. Праверана 22 кастрычніка 2021 г.
  5. ^ Структура падатковых органаў // Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, 2021 г. Праверана 22 кастрычніка 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]