Ёроі тосі
Ёроі тосі (па-японску: 鎧通し) — адзін з традыцыйных мячоў, якія насілі самураі ў фэўдальнай Японіі. Прадстаўляе сабою доўгі нож з большаю таўшчынёю ляза ў зоне верхняга грэбня, ніж танто.
Па памеры вар’яваліся ад 20 да 22 см, але некаторыя асобнікі маглі быць карацей за 15 см. Таўшчыня ляза ў зоне выемкі на пачатку рэжучае канты магла складаць да 1,27 см.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя ёроі тосі зьявіліся ў пэрыяд Сэнґоку (то бок у позьні пэрыяд Мурамаці)[1].
Ужываньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ёроі тосі ўжываліся для пранізваньня брані[2] і для нанясеньня колатых ранаў пры барацьбе ў шчыльным кантакце. Насіліся на ўнутраным боку пояса ззаду або на правым баку[3], зь дзяржальняю, разьмешчанаю наперад і да верхняга краю.
Праз тое, што ёроі тосі насілі справа, гэты клінок выхоплівалі леваю рукою, што абумовіла пашырэньне альтэрнатыўнае назвы гэтае зброі — мэтэдзасі (馬手差)[4], або «выхапляльныя на кані (то бок рукою, што трымае павады, левай рукой) клінок».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The Japanese sword, Kanzan Satō, Kodansha International, 1983. P. 30.
- ^ Ratti Oscar, Westbrook Adele Сакрэты самураяў; Дасьледаваньне баявых мастацтваў фэўдальнае Японіі = Secrets of the Samurai; A Survey of the Martial Arts of Feudal Japan. — С. 260.
- ^ Landy Pierre Японія = Japan. — Nagel Publishers. — С. 68.
- ^ 国語大辞典. — 新装版. — Токіё: Shogakukan, 1988.