Перайсьці да зьместу

Уладзімер Крываблоцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Крываблоцкі
Дата нараджэньня 17 лютага 1952(1952-02-17) (72 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак маляр
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў
Плынь манумэнталізм, жывапіс
Узнагароды Прэмія Ленінскага камсамолу Беларусі (1986)

Уладзі́мер Васі́льевіч Крывабло́цкі (нарадзіўся 17 лютага 1952 году, в. Хвалава, Пружанскі раён, Берасьцейская вобласьць) — беларускі мастак-манумэнталіст, жывапісец.

Скончыўшы чатыры клясы пачатковай школы, паступіў у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка, дзе давялося перавучацца на расейскамоўную адукацыю. Дыплёмнай працай стаў вялізны (два з паловай мэтры ў вышыню) трыптых «Хатынь». Адгэтуль пачалося Ўладзімерава захапленьне манумэнтальным мастацтвам.

Па сканчэньні школы ў 1971 паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (скончыў у 1976). Настаўнікі: Уладзімер Стальмашонак, Гаўрыла Вашчанка, Пётра Сьвентахоўскі[1], Аляксандар Кішчанка[2].

З 1997 выкладчык коледжу мастацтваў у Менску.

Чалец Беларускага саюзу мастакоў[3], пэўны час узначальваў у ім сэкцыю манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Маляваць пачаў яшчэ ў дзяцінстве, свае малюнкі дасылаў у газэту «Піянэр Беларусі» і тройчы перамагаў у конкурсах.

Удзельнік мастацкіх выставаў з 1976 року. Працуе пераважна ў галіне манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва, а таксама ў жывапісе. Асновай творчасьці зьяўляецца Беларусь, яе мінуўшчына, людзі, прырода. Прымаў удзел у рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага тэатру опэры і балету[4], аздабленьні будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі[5].

Уладзімер Крываблоцкі карыстаецца такімі кампазыцыйнымі хадамі, рытмам, сьвятлом, прасторай, змадэляванай сьвятлом і ценем, дзякуючы якім найбольш шчыльна і выразна выяўляецца плястыка твараў, чалавечых целаў.

Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Беларускім гісторыі і культуры, Магілёўскім абласным мастацкім, Віцебскім краязнаўчым музэях.

Узнагароды і прэміі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзед і бабуля па матчынай лініі, а таксама ягоная маці ў часе Другой сусьветнай вайны былі вывезеныя ў Нямеччыну на прымусовыя працы.

Па вайне маці працавала ў калгасе, пасьля з-за хваробы вымушаная была пакінуць працу. Займалася хатняй гаспадаркай, вышывала, ткала. Бацька працаваў у будаўнічай брыгадзе, а ў вольны час іграў у народным тэатры, спрабаваў пісаць п’есы, займаўся пчалярствам, бондарствам.

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У час вучобы ў інстытуце Ўладзімер Крываблоцкі паспрачаўся, што здолее тысячу разоў прысесьці на адной назе. Спрэчку выйграў, здолеўшы прысесьці па пяцьсот разоў на правай і на левай нагах, аднак пасьля гэтага апынуўся ў больніцы. Праз праблемы з сэрцам пазьней ня трапіў на вайсковую службу[10].

Вітраж «Чалавек і прырода», які знаходзіўся ў вэстыбюлі ЦНДІТК (Менск), праз шэсьць рокаў пасьля стварэньня рассыпаўся. Прычынай стала недасканалая тэхналёгія скле��ваньня шкельцаў.

  1. ^ Тацяна Гаранская. Героіка і лірыка. Арыенціры творчасьці Пётры Сьвентахоўскага // Мастацтва. — сьнежань 2011.
  2. ^ Натальля Шаранговіч. Любоў напалам з болем // Мастацтва. — люты 2008.
  3. ^ Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва: мастакі. Беларускі саюз мастакоўПраверана 23 жніўня 2012 г.
  4. ^ Тацяна Мушынская. Вялікі тэатр пасля вялікай рэканструкцыі // Мастацтва. — травень 2009. — № 5/314.
  5. ^ Кристалл души (рас.) Новости. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (10 красавіка 2009). Праверана 9 лютага 2012 г.
  6. ^ Алла Казакова. Любовь с болью пополам // Вечерний Минск. — 7 траўня 1999.
  7. ^ Алла Казакова. «Оставь мне долю плакать над одним…» // Вечерний Минск. — 23 кастрычніка 2002.
  8. ^ От Подкомитета по Государственным премиям Республики Беларусь в области литературы, искусства и архитектуры // Рэспубліка. — 28 красавіка 2004. — № 77 (3517).
  9. ^ Барыс Крэпак. «Будзь самім сабою…» // Культура. — 25-31 кастрычніка 2008. — № 43 (861).
  10. ^ Адам Глёбус. Суайчыньнікі-7 // Наша ніва. — 1999.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]