Кгмэрская мова
Кгмэрская мова | |
ភាសាខ្មែរ | |
Кгмэрская мова пасярод іншых аўстраазіяцкіх моваў | |
Ужываецца ў | Камбоджы, Віетнаме, Тайляндзе |
---|---|
Рэгіён | паўднёва-ўсходні Індакітай |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Аўстраазіяцкая сям’я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Камбоджы |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][1] |
Пісьмо | Khmer[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | km |
ISO 639-2(Б) | khm |
ISO 639-2(Т) | khm |
ISO 639-3 | khm |
Кгмэ́рская мова (саманазва: ភាសាខ្មែរ, вымаўл. [pʰiːəsaː kʰmaːe], больш фармальна: ខេមរភាសា, [kʰeɛmaʔraʔ pʰiːəsaː]) — мова мон-кгмэрскай моўнай сям’і, адна з найбуйнейшых аўстраазіяцкіх моваў, зьяўляецца афіцыйнаю моваю ў Камбоджы. Акрамя кгмэраў Камбоджы, на ёй размаўляюць значныя грамады ў Віетнаме ды Тайляндзе, а таксама кгмэрскія эмігранты ў ЗША і Эўропе. Агульная колькасьць носьбітаў мовы ацэньваецца ад 15,7 да 21,6 млн. За выключэньнем віетнамскае мовы зьяўляецца адзінай аўстраазіяцкай мовай, якая мае параўнальна вялікую колькасьць носьбітаў і зьяўляецца моваю большасьці насельніцтва ў пэўнай краіне; паводле колькасьці носьбітаў з усіх аўстраазіяцкіх саступае толькі віетнамскай.
Кгмэрская мова выкарыстоўвае ўласнае кгмэрскае пісьмо, якое паходзіць ад старажытнаіндыйскага пісьма брагмі.
Тыпалягічная характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адрозьніваецца ад іншых мон-кгмэрскіх (у прыватнасьці, віетнамскай) адсутнасьцю таноў ва ўласнай прасодыі.
Асаблівасьцю кгмэрскае мовы ёсьць выкарыстаньне розных словаў у залежнасьці ад статусу суразмоўцы. Розныя варыянты дзеясловаў, назоўнікаў, што пазначаюць часткі цела, ды займеньнікаў ужываюцца ў гутарковай мове між просталюдзінамі, уважлівай мове, калі гавораць пра людзей каралеўскай крыві, і калі гавораць пра духоўнікаў. З прычыны гэтага ў мове аформлена некалькі рэгістраў, якія выкарыстоўваюцца ў залежнасьці ад сытуацыі.
Кгмэрская мова ў асноўным аналітычная, хоць у выключных выпадках ужываюцца прэфіксы ды інфіксы. Парадак словаў у сказе: дзейнік — выказьнік — дапаўненьне (SVO). Прыназоўнікі й іншыя вызначальнікі стаяць пасьля азначаемага слова. У мове няма ні родаў, ні ліку. Колькасьць можа выражацца часьціцамі або маецца на ўвазе паводле кантэксту. Скланеньня дзеяслова таксама няма. Час і спосаб дзеяньня можна выразіць часьціцамі, прыслоўямі або зразумець з кантэксту.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Вікіпэдыя мае вэрсію кгмэрскай мовай |
- ^ а б Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675