Перайсьці да зьместу

Выцесаны човен з Гэнсану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выцесаны човен з Гэнсану ў музэі Дэрбі

Выцесаны човен з Гэнсану — човен бронзавага веку, знойдзены ў жвіравым кар’еры ў Шардлаў, Дэрбішыр. Захоўваецца ў музэі й мастацкай галерэі Дэрбі.

Човен быў адкрыты ў жвіравым кар’еры ў вёсцы Шардлаў на поўдзень ад Дэрбі ў 1998 року. Човен захаваўся амаль цалкам за выняткам нязначных пашкоджаньняў ад каменаломных машынаў. Човен быў датаваны 3500 рокам да н. э. На жаль, ягоная маса была настолькі вялікая, што човен давялося разрэзаць на маленькія часткі, каб мець магчымасьць транспартаваць. Большую частку масы склала вільгаць, якая захавала дрэва ад гніеньня. У «York Archaeological Trust» дрэва цягам 18 месяцаў было высушанае ў рашчыне поліэтыленгліколю, які надаў дрэву моц[1].

Човен быў напоўнены грузам пяшчаньніку, які здабываўся ў Каралеўскай шахце непадалёк. Меркавана камень прызначаўся для ўзмацненьня грэблі ўздоўж ракі Трэнт[1].

Кансэрвацыя чоўну абыйшлася ў £119 000. Цяпер ён захоўваецца ў Дэрбскім музэі.

Празь пяць рокаў у тым самым кар’еры быў знойдзены другі човен, але яго перазахавалі празь неабходнасьць кансэрвацыі[2].

  1. ^ а б Hanson Log Boat (анг.). Derby.gov.uk. Праверана 21 траўня 2011 г.
  2. ^ Second log boat found near Derby (анг.) цытаваньне з «Derby Evening Telegraph» за 24 лістапада 2003. StonePages.com. Праверана 21 траўня 2011 г.