Васілевічы
Васілевічы лац. Vasilevičy | |||||
Адміністрацыя места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XV стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1971 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Рэчыцкі | ||||
Гарадзкі савет: | Васілевіцкі | ||||
Вышыня: | 137 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 3324 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2340 | ||||
Паштовы індэкс: | 247550 | ||||
СААТА: | 3245503000 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°14′50″ пн. ш. 29°49′38″ у. д. / 52.24722° пн. ш. 29.82722° у. д.Каардынаты: 52°14′50″ пн. ш. 29°49′38″ у. д. / 52.24722° пн. ш. 29.82722° у. д. | ||||
± Васілевічы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Васіле́вічы[2] — места ў Беларусі, каля ракі Ведрычу. Уваходзяць у склад Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3324 чалавекі[1]. Знаходзяцца за 45 км на захад ад Рэчыцы, за 86 км ад Гомелю. Чыгуначны вузел (лініі на Гомель, Каленкавічы, Хвойнікі), аўтамабільная дарога злучае места з магістральлю Гомель — Каленкавічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Васілевічы ўпершыню ўпамінаюцца ў XV стагодзьдзі як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва. Паводле Літоўскай мэтрыкі, у 1466 годзе вёскай валодала зямянка Іванава.
На 1560 год, згодна з рэвізіяй Рэчыцкага староства, у Васілевічах знаходзіліся 17 дымоў і 7 службаў; празь вёску праходзіў гасьцінец Рэчыца — Мазыр. Пэўны час маёнткам валодалі Патоцкія, потым Масальскія.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Васілевічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рэчыцкім павеце. У гэты час яны знаходзіліся ў валоданьні графаў Юдзіцкіх. На 1795 год у сяле Васілевічах было 57 двароў, дзейнічала царква Сьвятога Мікалая (у ёй захоўваліся спавядальныя ведамасьці з 1800 году і мэтрычныя кнігі з 1822 году). У 1825 годзе замест старой збудавалі новы драўляны будынак царквы.
На 1857 год у Васілевічах было 92 двары. У 1866 годзе ў сяле адкрылася народная вучэльня, дзейнічала царкоўна-прыходзкая школа. У 1878 годзе на ўскраіне Васілевічаў, дзе залягае найглыбейшы на Палесьсі тарфянік, пачала працаваць мэтэастанцыя дзеля вывучэньня клімату Палесься. У 1882 годзе сяло ўпамінаецца ў кнізе «Живописная Россия»:
Вялікая скарбовая вёска Васілевічы ляжыць на рубяжы непраходных балот, называемых Хмяльніцкімі. Тут тры царквы і касьцёл. Непадалёк ад Васілевічаў знаходзяцца студні, якія называюцца «заўжынамі». Паданьне гаворыць, што іх збудавалі на загад вялікай княгіні Вольгі. Гэта апошнія населеныя пункты. Далей цягнецца панства туманаў, лясоў, балот.[3] | ||
15 лютага 1886 году ў Васілевічах адкрылася чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Гомель, сяло пачало хутка забудоўвацца. У гэты час тут было 116 двароў. На 1890 год Васілевічы былі цэнтрам воласьці, у склад якой уваходзілі 17 паселішчаў з 1085 дварамі. Працавала паштова-тэлеграфная кантора. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі аднайменныя сяло (294 двары) і пасёлак (4 двары). У сяле дзейнічаў юдэйскі малітоўны дом, працавалі хлебазапасны магазын, 5 крамаў, 2 ветравыя і 2 конныя млыны, 2 кузьні і 2 карчмы. У 1904—1913 гадох у Васілевічах працаваў дрэваапрацоўчы завод з паравой машынай; ягоная прадукцыя прадстаўлялася на Сусьветнай выставе ў Бэльгіі ў 1905 годзе, дзе атрымала Вялікі Залаты мэдаль. На 1909 году існавалі аднайменныя сяло (460 двароў) і чыгуначная станцыя (7 будынкаў). 23 верасьня 1911 году пачала працу чыгуначная лінія Васілевічы — Хвойнікі. У 1914 годзе дала першую прадукцыю фабрыка вытворчасьці шпуляў.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Васілевічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У сакавіку 1918 году вёску занялі нямецкія войскі. 30 лістапада таго ж году — бальшавікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Васілевічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[4], аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 26 красавіка 1919 году Васілевічы сталі цэнтрам воласьці Гомельскай губэрні. У пачатку сакавіка — чэрвені 1920 году вёску займалі польскія войскі.
8 сьнежня 1926 году Васілевічы вярнулі ў склад БССР. У 1925—1927 гадох тут працаваў лясны тэхнікум, які да гэтага месьціўся ў Гомелі, а потым ў Будзе-Кашалёве. У гэты ж пэрыяд працавалі торфазавод, 2 кузьні, сьлясарная майстэрня, паравы млын, цагельня, смалярня, дрэваапрацоўчая майстэрня, сямігадовая школа, хата-чытальня, лякарня. З 8 сьнежня 1926 да 4 жніўня 1927 году і з 20 лютага 1938 да 16 верасьня 1959 году Васілевічы былі цэнтрам раёну, які да 1954 году ўваходзіў у склад Палескай вобласьці, а з 1954 году — у склад Гомельскай вобласьці. У 1927—1938 гадох і з 1959 году сяло знах��дзіцца ў Рэчыцкім раёне. У 1934 годзе ў Васілевічах пачала працаваць машына-трактарная станцыя. 15 ліпеня 1935 году паселішча атрымала статус мястэчка. У Другую сусьветную вайну з 25 жніўня 1941 да 18 сьнежня 1943 году Васілевічы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.
20 красавіка 1950 году Васілевічы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, а 19 лістапада 1971 году — афіцыйны статус гораду раённага падпарадкаваньня[5].
-
Школа
-
Жыхары
-
Сялянкі
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 956 чал.[6]; 1885 год — 1057 чал.[7]; 1897 год — 1704 чал. у сяле Васілевічах і 20 чал. у пасёлку Васілевічах
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 2564 чал. у сяле Васілевічах і 31 чал. на станцыі Васілевічах; 1959 год — 6,4 тыс. чал.; 1970 год — 6,9 тыс. чал.; 1991 год — 5,8 тыс. чал.; 1995 год — 5,1 тыс. чал.[8]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 4,4 тыс. чал.[9]; 2006 год — 4,4 тыс. чал.; 2008 год — 4,4 тыс. чал.; 2009 год — 3923 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 3353 чал.[11]; 2017 год — 3349 чал.[12]; 2018 год — 3324 чал.[1]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Васілевічах працуюць 2 дашкольныя ўстановы, сярэдняя і мастацкая школы, школа-інтэрнат.
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, кінатэатар.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плян Васілевічаў складаецца з кароткіх шыротных вуліц, зьвязаных 2 магістральнымі вуліцамі. Забудова цагляная і драўляная.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы харчовай (бровар), дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Васілевічы — чыгуначны вузел, лініі на Гомель, Каленкавічы, Хвойнікі. Аўтамабільная дарога злучае места з магістральлю Гомель — Каленкавічы.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Могілкі юдэйскія
- Царква Сьвятога Мікалая (1934)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Чыгуначная станцыя
-
Кінатэатар
-
Школа
-
Царква
-
Будынак у цэнтры места
-
Будынак у цэнтры места
-
Вуліца
-
Брацкая магіла
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юры Захаранка (1952—1999?) — былы міністар унутраных справаў Беларусі і апазыцыйны палітык, зьнік
- Уладзімер Казлоў (нар. 1985) — беларускі лёгкаатлет
- Сьцяпан Лаўшук (нар. 1944) — беларускі літаратуразнавец, пісьменьнік
- Іван Навуменка (1925—2006) — беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец
- Валеры Ціхіня (нар. 1940) — навуковец-праўнік, сябар-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 278.
- ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміц��р Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 320.
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 126.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 319.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 23.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 318.
- ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893.