Войская
Войская | |
трансьліт. Vojskaja | |
Першыя згадкі: | 16 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Войскі |
Насельніцтва: | 837 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225066[1] |
СААТА: | 1240813031 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°24′33″ пн. ш. 23°37′42″ у. д. / 52.40917° пн. ш. 23.62833° у. д.Каардынаты: 52°24′33″ пн. ш. 23°37′42″ у. д. / 52.40917° пн. ш. 23.62833° у. д. |
± Войская | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Во́йская[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 400 м ад левага берагу ракі Крывуля, непадалёк ад яе вытоку, за 15 км на захад ад Камянцу, за 47 км на поўнач ад Берасьця, за 19 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток. Па паўночнай мяжы вёскі праходзіць аўтадарога Высокае — Кобрынь (Р102). Зьяўляецца цэнтрам Войскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- канец XVI ст.: двор ў Берасьцейскім павеце ВКЛ, шляхецкая ўласнасьць.
- 1751—1775: пабудавана драўляная царква Сьвятой Тройцы.
- 1795: у выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у Расейскай імпэрыі.
- 1-я палова XIX ст.: маёнтак і аднайменная вёска ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні, уласнасьць памешчыкаў Бухавіцкіх.
- 1833: паводле 8-й рэвізіі ў вёсцы 2 двары, 18 наяўных сялянскіх душ, 22 дзесяціны ворыўнай зямлі, 6 дзесяцінаў сенакосу. Памешчыку належала 60 дзесяцінаў зямлі.
- 1845: паводле інвэнтару маёнтак знаходзіўся ў закладзе ў двараніна Міхаіла Радзевіча, 121 дзесяціна зямлі. У склад маёнтку ўваходзілі вёскі Войская і Пераходы.
- з 1850-х: сяло, цэнтар воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні.
- 1857: згодна 10-й рэвізіі налічвалася 48 рэвіскіх душ, дзяржаўная уласнасьць.
- 1885: у сяле 13 двароў, 152 жыхары, дзейнічалі валасное ўпраўленьне, школа, карчма. За 4 вярсты ў Лісоўчыцах працаваў цагельны завод.
- 1890: маёнтак належаў Войцаху Багуслаўскаму; у сяле 126 дзесяцінаў сядзібнай і ворыўнай зямлі, 21 дзесяціна лугу; мясцоваму царкоўнаму прыходу належала 93 дзесяцінаў зямлі.
- 1897: паводле перапісу ў сяле 18 двароў, 143 жыхары, царква, народнае вучылішча, валасное ўпраўленьне, хлебазапасная крама, 2 ветраныя млыны, кузьня, карчма.
- 1905: 197 жыхароў, у народным вучылішчы 62 вучні.
- 1921: у выніку Польска-савецкай вайны ў складзе Польшчы.
- 1923: цэнтар гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва, 41 двор, 258 жыхароў.
- 1926—1927: дзейнічаў гурток Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
- 1928: у Ратайчыцкай гміне таго ж павету і ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1939: у выніку Пакту Молатава-Рыбентропа у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: 52 двары, 348 жыхароў, пачатковая школа, хата-чытальня. Цэнтар сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. У склад сельсавету ўваходзілі 13 паселішчаў, 410 двароў, 1887 жыхароў. На тэрыторыі сельсавету (57 км²) працавалі 6 пачатковых школаў, 6 ветраных млыноў.
- 1948: у 7-гадовай школе 74 вучні.
- 1949: арганізаваны калгас імя Чапаева.
- 1954: у Агародніцкім сельсавеце.
- 1960: 238 жыхароў.
- 1964: зноў цэнтар Войскага сельсаве��у.
- 1970: 247 жыхароў, цэнтар калгасу «Беларусь».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 837 жыхароў
- 2005 год — 941 жыхар, 301 двор[3]
- 1999 год — 893 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы працуе сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, амбуляторыя, камбінат бытавога абслугоўваньня, аддзяленьне сувязі, дзіцячы сад, 4 крамы, малітоўны дом эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў, Царква Нараджэньня Маці Божай. Курганны могільнік крывічоў (датуецца XI—XII стст.). Цэнтар калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Белпошта (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 164
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 24
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 24—25.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Войская — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў