Перайсьці да зьместу

Віленская унія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

     Польшча

     Літва

     Прусія

     Лівонія

     Курляндыя і Сямігалія

Ві́ленская у́нія (па-лацінску: Pacta subiectionis — «Дамова падпарадкаваньня») — міжнародная дамова, заключаная 28 лістапада [ст. ст. 18] 1561 року ў Вільні між Вялікім Княствам Літоўскім і Лівонскаю канфэдэрацыяю. Прадугледжвала пераход Лівоніі да Літоўскай дзяржавы са стварэньнем сьвецкіх дзяржаваў — Лівонскага герцагства ды герцагства Курляндыі і Сямігаліі. Падпісаная Жыгімонтам II Аўгустам, каралём польскім і вялікім князем літоўскім, і лівонскаю знацьцю на чале з Готгардам Кетлерам, апошнім магістрам Лівонскага ордэну, які стаў першым герцагам Курляндыі і Сямігаліі.

Арыгінал напісаны лацінаю. Зьберагаецца ў Інстытуце Гердэра (Марбург, Нямеччына). Адразу пасьля ўкладаньня дамова была перакладзеная нямецакаю, разышлася вялікаю колькасьцю копіяў.

Умовы дагавору:

  1. Сэкулярызацыя земляў, што ўваходзілі ў склад Лівонскай канфэдэрацыі. Ліквідацыя манаскага Лівонскага ордэну і дзяржаваў-біскупстваў.
  2. Стварэньне на сэкулярызаваных землях двух герцагстваў, падзеленых па Зах��дняй Дзьвіне:
    а. Лівонскае герцагства з Рыгаю на поўнач ад Заходняй Дзьвіны;
    б. Герцагства Курляндыі і Земгаліі на поўдзень ад Заходняй Дзьвіны.
  3. Готгард Кетлер станавіўся герцагам Курляндыі і Сямігаліі. Атрымліваў герцагскі тытул, рэгаліі й пашаны, падобныя да тых, якія меў герцаг Прусіі[1].
  4. Абодва герцагствы прымалі пратэкцыю Вялікага Княства Літоўскага й станавіліся ленамі Жыгімонта ІІ Аўгуста.
  5. Герцагствы захоўвалі шырокую аўтаномію. Жыгімонт ІІ Аўгуст гарантаваў іхнім мешканцам:
    а. рэлігійную свабоду на аснове Аўгсбурскага веравызнаньня[1].
    б. пацьверджаньне старых правоў і прывілеяў, а таксама прызнаньне за сваякамі абодвух плоцяў права ўспадкоўваць маёнткі[1].
    в. права займаць урадавыя пасады прадстаўнікам нямецкай нацыі[1].

Віленская унія паслужыла прычынай пачатку сямігадовай Паўночнай вайны.

  1. ^ а б в г Pacta Subiectionis // LVVA, Collection 640, Inventory 4, File 239.
  • Hylzen, Jan August. Inflanty w dawnych swych i wielorakich aż do wieku naszego dziejach i rewolucjach, z wywodem godności i starożytności szlachty tamecznej, tudzież praw i wolności z dawna i teraz jej służących, zebrane i polskiemu światu do wiadomości w ojczystym języku podane przez Jaś. Wielm. Jmci pana Jana Augustyna Hylzena, Kasztelana Inflanckiego, Starostę Brasławskiego … , Wilno: w Drukarni J. K. M. Akademickiej Societatis Jesu, 1750. — S. 112.
  • Янчевецкий, Г. А. Документы к истории присоединения Ливонии к Польше // Сборник материалов и статей по истории Прибалтийского края: в 4 т.. — Рига, 1876—1883. — Т. III (1880). — C. 402—432.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]