Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт
Беларускі тэхналягічны ўнівэрсытэт | |
Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт | |
Дэвіз па-беларуску | Працай, ведамі, навукай. |
---|---|
Заснаваны | 21 чэрвеня 1930 (94 гады таму) |
Тып | урадавы |
Рэктар | Войтаў Ігар |
Факультэтаў | 11 |
Колькасьць студэнтаў | 13 тысячаў |
Колькасьць асьпірантаў | 130 |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Менск, Гомель (да 1946 г.) |
Краіна | Беларусь |
Былыя назвы | Лясны інстытут (да 1934 г.), Беларускі лесатэхнічны інстытут (да 15 чэрвеня 1961 г.) |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | belstu.by |
Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт (БДТУ) — адна з буйных і старэйшых вышэйшых навучальных установаў Рэспублікі Беларусь.
Тут рыхтуюць высокакваліфікаваныя інжынэрныя кадры па наступных напрамках: лясной справе і выкарыстаньні лясных рэсурсаў; хімічных тэхналёгіях і біятэхналёгіі; спэцыялізаванай тэхніцы; машынах і абсталяваньні; аўтаматызаваных сыстэмах кіраваньня; машынабудаваньні, мэтралёгіі, стандартызацыі і сэртыфікацыі; паліграфіі, эканоміцы; энэргетыцы; прафэсійным навучаньні. Як базавая вышэйшая навучальная ўстанова ўнівэрсытэт вызначае разьвіцьцё лясной, хіміка-тэхналягічнай і экалягічнай адукацыі ў краіне.
У структуру ўнівэрсытэту ўваходзяць 10 факультэтаў, 47 катэдраў, 5 філіялаў катэдраў, 5 вучэбна-навукова-вытворчых комплексаў, дзе навучаюцца каля 11 000 студэнтаў, 185 дактарантаў і асьпірантаў. Штогод праходзяць павышэньне кваліфікацыі больш за 400 спэцыялістаў розных галін вытворчасьці. Адначасова з падрыхтоўкай інжынэрных кадраў па 27 спэцыяльнасьцях і 54 спэцыялізацыях ва ўнівэрсытэце праводзіцца падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі праз магістратуру, асьпірантуру і дактарантуру.
Ва ўнівэрсытэце сфармавана 14 навукова-пэдагагічных школаў, створаныя і дзейнічаюць 6 саветаў па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысэртацыяў, на якія прадстаўляюцца да абароны штогод 3-5 доктарскіх і 30-35 кандыдацкіх прац.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 21 чэрвеня 1930 — у Гомелі, згодна пастановы №50 аб’яднанага паседжаньня Савета народных камісараў і эканамічнага Савета БССР быў створаны Лясны інстытут
- 1932 — Лясны інстытут перайменаваны ў Лесатэхнічны інстытут
- 1934 — нарадай ЦВК БССР інстытуту дадзена імя С. М. Кірава. Новая назва — Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава
- 1941 — інстытут эвакуяваны ў Сьвярдлоўск дзе аб’яднаны з Уральскім лесатэхнічным інстытутам
- 1944 — інстытут вяртаецца ў Гомель
- 1946 — інстытут пераведзены ў Менск
- 15 чэрвеня 1961 — паводле загаду №189 Мініст��а вышэйшай адукацыі СССР інстытут пераарганізаваны ў Беларускі тэхналягічны інстытут імя С. М. Кірава
- 20 кастрычніка 1980 — Указам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР БТІ імя С. М. Кірава ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга
- 16 лістапада 1993 — пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь інстытут ператвораны ў Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт
- кастрычнік 2005 — унівэрсытэту нададзены статус вядучай вышэйшай навучальнай установы ў лясным, хімічным і паліграфічным кірунках народнай гаспадаркі Беларусі
- чэрвень 2006 — Саветам кіраўнікоў урадаў Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў прынятая пастанова аб наданьні БДТУ статусу базавай арганізацыі дзяржаваў-удзельникаў СНД па адукацыі ў лясной гаспадарцы і лясной прамысловасьці
Рэктарам БДТУ зьяўляецца Іван Жарскі
Факультэты і катэдры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лесагаспадарчы факультэт
- Катэдра лесаводзтва
- Катэдра лесаўпарадкаваньня
- Катэдра лесааховы і драўніназнаўства
- Катэдра лясных культур і глебазнаўства
- Катэдра паляўніцтвазнаўства
- Катэдра ляндшафтнага праектаваньня i садова-паркавага будаўніцтва
- Катэдра турызму і прыродакарыстаньня
- Факультэт тэхналёгіі і тэхнікі лясной прамысловасьці
- Катэдра лясных машын і тэхналёгіі лесанарыхтовак
- Катэдра тэхналёгіі дрэваапрацоўчых вытворчасьцяў
- Катэдра дрэваапрацоўчых станкоў і інструмэнтаў
- Катэдра энэргазьберажэньня, гідраўлікі і цеплатэхнікі
- Катэдра матэрыялазнаўства і тэхналёгіі мэталаў
- Катэдра дэталяў машын і пад’ёмна-транспартных прыладаў
- Катэдра лясных дарог і арганізацыі вывазкі драўніны
- Катэдра тэхналёгіі і дызайну вырабаў з драўніны
- Факультэт тэхналёгіі арганічных рэчываў
- Катэдра арганічнай хіміі
- Катэдра тэхналёгіі нафтахімічнага сынтэзу і перапрацоўкі палімерных матэрыялаў
- Катэдра хімічнай перапрацоўкі драўніны
- Катэдра біятэхналёгіі і біяэкалёгіі
- Катэдра фізыка-хімічных мэтадаў сэртыфікацыі прадукцыі
- Катэдра аналітычнай хіміі
- Катэдра бясьпекі жыцьцядзейнасьці
- Катэдра замежных моў
- Факультэт хімічнай тэхналёгіі і тэхнікі
- Катэдра тэхналёгіі неарганічных рэчаў і агульнай хімічнай тэхналёгіі
- Катэдра хіміі, тэхналёгіі электрахімічных вытворчасьцей і матэрыялаў электроннай тэхнікі
- Катэдра машын і апаратаў хімічных і сылікатных вытворчасьцей
- Катэдра працэсаў і апаратаў хімічных вытворчасьцей
- Катэдра агульнай і неарганічнай хіміі
- Катэдра тэхналёгіі шкла і керамікі
- Катэдра хімічнай тэхналёгіі вяжучых матэрыялаў
- Катэдра фізычнай і калёіднай хіміі
- Катэдра тэарэтычнай мэханікі
- Катэдра прамысловай экалёгіі
- Катэдра аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і электратэхнікі
- Катэдра мэханікі матэрыялаў і канструкцый
- Інжынэрна-эканамічны факультэт
- Катэдра эканамічнай тэорыі і маркетынга
- Катэдра мэнэджмэнта і эканомікі прыродакарыстаньня
- Катэдра эканомікі і кіраваньня на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу
- Катэдра статыстыкі, бугальтарскага ўліку, аналізу і аўдыту
- Катэдра вышэйшай матэматыкі
- Катэдра фізычнага выхаваньня і спорту
- Катэдра арганізацыі вытворчасьці і эканомікі нерухомасьці
- Факультэт выдавецкай справы і паліграфіі
- Катэдра беларускай філялёгіі
- Катэдра паліграфічных вытворчасьцей
- Катэдра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналёгіяў
- Катэдра паліграфічнага абсталяваньня і сродкаў апрацоўкі інфармацыі
- Катэдра філязофіі і права
- Факультэт інфармацыйных тэхналёгій
- Катэдра гісторыі Беларусі і паліталёгіі
- Катэдра інжынэрнай графікі
- Катэдра фізыкі
- Катэдра інфармацыйных сыстэм і тэхналёгіяў
- Катэдра інфарматыкі і кампутарнай графікі
- Завочны факультэт
- Інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
- Факультэт грамадзкіх прафэсій
- Факультэт перадунівэрсытэцкай падрыхтоўкі
- Дэканат па працы з замежнымі студэнтамі
Выбітныя выпускнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Іван Цітавец (нар. 1936) — беларускі літаратар, паэт-песеньнік. Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.
- Дзьмітры Кацярыніч (нар. 1957) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусь (2011-2014).
- Станіслаў Галактыёнаў (1937-2011) — савецкі беларускі і амэрыканскі навуковец, адзін з заснавальнікаў малекулярнага мадэляваньня.
Выбітныя выкладчыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксандар Пякарскі (нар. 1952) — беларускі матэматык. Доктар фізыка-матэматычных навук (1991), прафэсар (1993).