Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі
Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі | |
Абрэвіятура | РТБД |
---|---|
Дата ўтварэньня | 2000 |
Тып | Тэатар |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Месцазнаходжаньне | Менск, вул. Крапоткіна, д. 44 |
Дырэктар | Уладзімер Карачэўскі |
Мастацкі кіраўнік | Аляксандар Гарцуеў |
Сайт | http://rtbd.by |
Рэспубліка́нскі тэа́тар белару́скай драматургі́і — беларускі драматычны тэатар, месьціцца ў Менску.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Створаны ў 1993 годзе ў Менску як тэатар-лябараторыя беларускай драматургіі «Вольная сцэна». Першапачаткова працаваў на Малой сцэне Купалаўскага тэатру, а потым атрымаў уласнае памяшканьне па адрасе вул. Крапоткіна, 44. Ад пачатку існаваньня тэатру мастацкім кіраўніком быў Валеры Мазынскі, аднак ён загадам міністра культуры быў звольнены ў 2000 годзе па палітычных прычынах[1].
У 2000 годзе Валерам Анісенкам быў створаны фактычна новы тэатар, які атрымаў назву Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі. У канцы 2000-х тэатар патрапіў у пэрыяд крызісу. Дырэктарам быў прызначаны актор тэатру Ігар Сігоў, а мастацкім кіраўніком рэжысэр Купалаўскага тэатру Аляксандар Гарцуеў. У 2014 годзе дырэктарам прызначаны Уладзімер Карачэўскі.
Кіраўніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Валеры Мазынскі — мастацкі кіраўнік тэатру (1993—2000)
- Валеры Анісенка — дырэктар-мастацкі кіраўнік тэатру (2000—2012)
- Ігар Сігоў — дырэктар (2012—2014)
- Аляксандар Гарцуеў — мастацкі кіраўнік (з 2012 году)
- Уладзімер Карачэўскі — дырэктар (з 2014 году)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пшастэк Даніэль (20 студзеня 2013) Беларускія рэфлексіі. artaktivist.org. Праверана 24 кастрычніка 2014 г.