Гвінэя-Бісаў
Гвінэя-Бісаў лац. Gvineja-Bisaŭ República da Guiné-Bissau | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Unidade, Luta, Progresso» («Адзінства, моц, прагрэс») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Esta é a Nossa Pátria Bem Amada» | |||||
Афіцыйная мова | партугальская | ||||
Сталіца | Бісаў | ||||
Найбуйнейшы горад | Бісаў | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Малям Бакаі Саньня Карлуш Гомэш | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
136-е месца ў сьвеце 36 125 км² 22,4 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
148-е месца ў сьвеце 1 611 000 44,1/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
165 месца ў сьвеце $848 млн $486 | ||||
Валюта | Франк КФА (XOF) | ||||
Часавы пас | GMT (UTC+0) | ||||
Незалежнасьць — ад Партугаліі |
24 верасьня 1973 | ||||
Аўтамабільны знак | GNB | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .gw | ||||
Тэлефонны код | +245 | ||||
Гвінэ́я-Біса́ў (па-партугальску: Guiné-Bissau) — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да ўзьбярэжжа Атлянтычнага акіяна. Мяжуе з Сэнэгалам і Гвінэяй. Да Гвінэі-Бісаў належаць таксама і ўзьбярэжныя выспы (архіпэляг Бісагас).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Сярэднявеччы на тэрыторыі Гвінэі-Бісаў існавала каралеўства Габу, якое зьяўлялася часткай імпэрыі Малі. Каралеўства праіснавала да XVIII стагодзьдзя. Тэрыторыя Гвінэі-Бісаў стала адным зь першых, дзе распачалася эўрапейская калянізацыя Афрыкі. Партугальцы апынуліся тут у 1446 годзе. У XVII стагодзьдзі гэтыя землі сталі цэнтрам гандлю рабамі. Тэрыторыя Гвінэі-Бісаў знаходзілася пад кіраўніцтвам Партугаліі, але паступова да яе рос інтарэс і з боку Францыі і Вялікабрытаніі.
У 1908—1915 гадах тут адбылася паўстаньне мясцовых жыхароў супраць эўрапейцаў. У 1954 годзе Гвінэя-Бісаў атрымала статус заморскай тэрыторыі Партугаліі.
Вызваленчы рух, які дзейнічаў з 1961 году прывёў да абвяшчэньня незалежнасьці ў 1973 годзе. З 1980 да 1984 году ўлада наляжала Рэвалюцыйнаму савету. Першыя шматпартыйныя выбары адбыліся ў 1994 годзе. Вайсковы пераварот, які адбыўся ў 1998 годзе зруйнаваў хісткую стабільнасьць у краіне, і прывёў да грамадзянскай вайны. Наступныя выбары адбыліся ў 2000 годзе. Прэзыдэнтам стаў Кумба Іяла. У 2003 годзе адбыўся путч. Іяла быў арэставаны. Наступныя выбары адбыліся ў 2004 годзе, празь некалькі месяцаў адбыўся наступны пераварот.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гвінэя-Бісаў — рэспубліка. Прэзыдэнт выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяцігадовы тэрмін. Па ўзгадненьні з асноўнымі партыямі прэзыдэнт назначае прэм’ер-міністра. Заканадаўчая ўлада належыць парлямэнту, які складаецца са ста дэпутатаў.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гвінэя-Бісаў падзеленая на восем кантынэнтальных і адну выспавую акругі. Сталіца выдзеленая ў асобную акругу.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Складаная ўзьбярэжная лінія разламаная вусьцямі рэк. Выспы Бісагас, разьмешчаныя каля ўзьбярэжжа, утварыліся пры затапленьні старажытнай дэльты ракі Жэба. На паўднёвым усходзе краіны знаходзіцца плято Фута-Джалон, вышынёй да 262 м. Ад яго з усхода на захад цягнецца марская нізіна (месцамі забалочаная).
Існуюць карысныя выкапні баксытаў, фасфарытаў, золата, а на шэльфе нафты і прыроднага газу.
Клімат субэкватарыяльны мусонны зь вільготным летам і сухой зімой. Сярэдняя тэмпэратура паветра + 26°С. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў ад 3000 мм на ўзьбярэжжы да 1200 мм на захадзе, дзе часта здараюцца засухі і пылавыя буры.
У краіне ёсьць густая рачная сетка. Асноўныя рэкі гэта Жэба, Кашэў, Карубал, Балана.
Уздоўж узьбярэжжа рас��уць мангравыя лясы, далей ад мора пачынаюцца вечназялёныя лясы. Ня месцы вырубленых лясоў сустракаецца саванна. Лясы займаюць 37% тэрыторыі краіны і штогод зьмяньшаюцца на 1%. З жывёльнага сьвету захаваліся ў асноўным птушкі, млекакормячыя ў асноўным зьнішчаныя чалавекам.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гвінэя-Бісаў належыць да самых бедных краінаў сьвету. Эканоміка была зруйнаваная пад час грамадзянскай вайны 1998—1999 гадоў. У наш час яна заснаваная на сельскай гаспадарцы і рыбнай лоўлі. Зьнешняя запазычынысьць Гвінэі-Бісаў складае прыкладна мільярд даляраў. Бюджэт краіны складаецца зь міжнароднай дапамогі. Асноўны экспартны прадукт, гэта земляны арэх.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва Гвінэі-Бісаў складаецца зь некалькіх народнасьцяў: фульбэ, малінке, манджак, пепель, балантэ. Каля 1% насельніцтва гэта нашчадкі партугальскіх каляністаў.
45% насельніцтва вызнаюць іслам, 8% — хрысьціянства, астатнія прытрымліваюцца мясцовых вераў.
Сярэдняя працягласьць жыцьця складае прыкладна 50 гадоў.