Перайсьці да зьместу

Рэпля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэпля
лац. Repla
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ваўкавыскі
Сельсавет: Вярэйкаўскі
Насельніцтва: 509 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1512
Паштовы індэкс: 231915
СААТА: 4208804119
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°18′41″ пн. ш. 24°12′12″ у. д. / 53.31139° пн. ш. 24.20333° у. д. / 53.31139; 24.20333Каардынаты: 53°18′41″ пн. ш. 24°12′12″ у. д. / 53.31139° пн. ш. 24.20333° у. д. / 53.31139; 24.20333
Рэпля на мапе Беларусі ±
Рэпля
Рэпля
Рэпля
Рэпля
Рэпля
Рэпля
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Рэ́пля[1] — вёска ў Беларусі, каля раці Верацёйкі. Уваходзіць у склад Вярэйкаўскага сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 509 чал. Знаходзіцца за 40 км на паўночных захад ад Ваўкавыску, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Рось, каля аўтамабільнай дарогі МастыВялікая Бераставіца.

Рэпля — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны).

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Рэпля ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі. З 1558 году ёй валодалі Станіслаў Адахоўскі, Мікалай Ясенскі, Іван Карп, Масальскіх, у 1620-я гады перайшла да Сцыпіёнаў, пазьней Юрыя Валовіча.

На 1690 год у Рэплі было 12 двароў, дзеяў касьцёл, працавалі карчма і млын.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл, да 1945 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Рэпля апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні. На 1796 год існавалі аднайменныя фальварак і прыватнае мястэчка ў валоданьні Юзэфа Завадзкага. На 1836 год існавалі прыватны і духоўны фальварак пад назвай Рэплі, дзе было 3 двары, дзеяў касьцёл.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Рэплю занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рэпля абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Рэпля апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Рэпля ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету. На 2001 год тут было 184 двары, на 1 студзеня 2004 году — 177. У 2000-я гады Рэпля атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». 18 кастрычніка 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Рэплеўскага сельсавету вёску перадалі ў склад Вярэйкаўскага сельсавету[3].

  • XIX стагодзьдзе: 1836 год — 53 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1914 год — 107 чал.; 1999 год — 469 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 529 чал.[4]; 1 студзеня 2004 году — 498 чал.; 1 студзеня 2007 году — 582 чал.; 2010 год — 509 чал..

У Рэплі працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, дом культуры, пошта.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл (1732[5], разабраны ў 1900-я)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 132.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 261(недаступная спасылка) (рас.)
  4. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 20.
  5. ^ Krzywicki J. Repla // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 620.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]