Царква Сьвятога Духа (Кодань)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Духа
| |
Царква Сьвятога Духа
| |
Краіна | Польшча |
Вёска | Кодань |
Каардынаты | 51°54′41″ пн. ш. 23°36′40″ у. д. / 51.91139° пн. ш. 23.61111° у. д.Каардынаты: 51°54′41″ пн. ш. 23°36′40″ у. д. / 51.91139° пн. ш. 23.61111° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура і беларуская готыка |
Заснавальнік | Павал Сапега і Іван Сапега |
Дата заснаваньня | 1513 |
Статус | нерухомая славутасьць[d][1] |
Царква Сьвятога Духа | |
Царква Сьвятога Духа на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Духа, Замкавая царква — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Кодні. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы колішняга мястэчка, на беразе ракі Бугу. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер у будынку царквы дзее касьцёл Сьвятога Духа. Твор гатычнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага. Аб’ект Культурнага рэгістру спадчыны Польшчы.
У Замкавай царкве захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай Коданскай, які, паводле паданьня, у 1630 годзе выкраў у Рыме Мікалай Сапега. Таксама тут выстаўлялася створаная ў 1709 годзе на заказ канцлера Яна Фрыдэрыка Сапегі партрэтная галерэя Сапегаў, якая складалася з 79 партрэтаў разьмешчаных у 9 шэрагаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву ў Кодні разам з замкам збудавалі ў 1513—1520 гадох з фундацыі Івана Сапегі і яго сына Паўла. Выкончала ролю дворскай капліцай роду Сапегаў да XIX ст.
У пачатку XVIІ ст. царква прыняла Берасьцейскую унію.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Кодань апынуўся сьпярша ў складзе Аўстрыі, а з пачатку XIX ст. — у складзе Расейскай імпэрыі, у 1817 годзе царкву зачынілі з прычыны дрэннага тэхнічнага стану. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў зьвязку з магчымасьцю адабраньня будынка царквы ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) тут пачаў дзеяць касьцёл.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1875 годзе расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл. Пазьней будынак царквы перадалі Ўрадаваму сыноду.
Найноўшы час
[рэдагаваць | ��эдагаваць крыніцу]У міжваенны пэрыяд па рамонце царква часова служыла ў якасьці парафіяльнай сьвятыні адноўленай каталіцкай славяна-бізантыйскага абраду (уніяцкай) парафіі Сьвятога Міхала Арханёла.
Па 1945 годзе ў будынку царквы дзее філіяльны касьцёл рымска-каталіцкай парафіі Сьвятой Ганны. У 1960-я гады праводзілася грунтоўная рэстаўрацыя помніка.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры готыкі. Да амаль роўнага квадрата асноўнага аб’ёму далучаецца выцягнутая апсыда з паўцыркулярным завяршэньнем. Пэрымэтрам будынак умацоўваецца контрфорсамі паводле той жа схемы, што і Траецкі касьцёл у Ішкальдзі. Да паўночнай сьцяны далучаецца рызьніца (цяпер закрысьція). Уваход вылучаецца паўцыркульнай аркай, акцэнтаванай рэнэсанснай акаймоўкай. Паўднёвая сьцяна праразаецца паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Высокі сьпічасты багата аздоблены атынкаванымі нішамі гатычны франтон ёсьць тыповай прыкметай позьнегатычнай праваслаўнай архітэктуры ў Княстве (Мураванка, Сынковічы). Маляўнічасьць фасада ўзмацняецца паліхромнымі ўстаўкамі з выявамі сьвятых. У пазьнейшы час на скатах франтона надбудавалі фігурныя слупкі. На сьценах царквы перапаленай цэглай выкладаецца ромбападобны арнамэнт.
Унутраная прастора падзяляецца чатырма крыжападобнымі ў пляне слупамі на тры нэфы, перакрытыя сеткападабным скляпеньнем з нэрвюрамі[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1838—1846 гг.
-
Ю. Азямблоўскі, 1842 г.
-
Ю. Крашэўскі, 1843 г.
-
К. Стрончынскі, 1844—1855 гг.
-
К. Стрончынскі, 1844—1855 гг.
-
Ю. Лоскі, 1857 г.
-
1872 г.
-
1876 г.
-
1883 г.
-
1883 г.
-
В. Гразноў, XIX ст.
-
В. Гразноў, XIX ст.
-
В. Гразноў, 1885 г.
-
В. Гразноў, 1885 г.
-
1900 г.
-
1901 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Ф. Гарбачэўскі, 1890 г.
-
Ф. Гарбачэўскі, 1890 г.
-
Ф. Гарбачэўскі, 1891 г.
-
1915—1918 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Партал
-
Скляпеньні
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б рэестар помнікаў культурнай спадчыны
- ^ Кушнярэвіч А. Коданская Святадухаўская царква // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 125.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
|