Пагарскі раён
Выгляд
Пагарскі раён | |
Погарский район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Бранскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Пагар |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Насельніцтва (2009) | 31 995 |
Плошча | 1210 км² |
Месцазнаходжаньне Пагарскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +7 48349 |
Код аўтам. нумароў | 32 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Пагарскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Пагар.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча раёну — 1210 км². Асноўныя рэкі — Судасьць, Вара, Вабля.
Прыродныя рэсурсы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі раёну вядзецца здабыча пяску, гліны, торфу.
Экалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чарнобыльская катастрофа прывяла да пагаршэньня экалягічнага становішча Пагарскага раёну. Практычна ўвесь раён апынуўся ў зоне радыяцыйнага забруджваньня (1—5 Кюры/км²).
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва раёну складае 34,1 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 11,5 тыс. Усяго налічваецца 132 населеныя пункты.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па му��іцыпальнай рэформе (2005) у раёне маецца 1 мескае і 14 сельскіх паселішчаў:
Мескае паселішча:
Сельскія паселішчы:
- Баршчоўскае сельскае паселішча
- Вадзькаўское сельскае паселішча
- Віцямлянскае сельскае паселішча
- Гарадзішчанскае сельскае паселішча
- Гетуноўскае сельскае паселішча
- Грынёўскае сельскае паселішча
- Долбатаўскае сельскае паселішча
- Кісьцерскае сельскае паселішча
- Пасудіцкае сельскае паселішча
- Прырубкінскае сельскае паселішча
- Стэчанскае сельскае паселішча
- Сувораўскае сельскае паселішча
- Чавускае сельскае паселішча
- Юдзінаўскае сельскае паселішча
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Сьв. Мікалая ў в. Балыкіна.
- Царква Сьв. Міхала Арханёла ў в. Бобрык.
- Сядзібна-паркавы комплекс Безбародкаў і царква Сьв. Тройцы ў в. Грынёва.
- Царква Сьв. Дзьмітрыя Салунскага ў в. Дараеўск.
- Царква Сьв. Параскевы Пятніцы ў в. Зарэчнае.
- Царква Сьв. Мікалая ў в. Курава.
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Лобкі.
- Царква Нараджэньня Божай Маці і гарадзішча ў в. Пасудзічы.
- Царква Сьв. Мікалая і гарадзішча радзімічаў «Сінін Мост» у в. Сінін.
- Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Стэчна.
- Дом-музэй беларускага археоляга К. Палікарповіча і музэй «Палеалітычная стаянка» ў в. Юдзінава.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Іван Нікітчанка (1939—2010) — беларускі навуковец у галіне сэлекцыі жывёлаў, чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар сельскагаспадарчых навук (1979), прафэсар (1981)
- Аляксандар Шкурко — навуковец, палярнік
- Яўген Шляхта — доктар мэдычных навук, прафэсар, заслужаны дзяяч навукі РФ, чалец-карэспандэнт РАМН
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пагарскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|