Перайсьці да зьместу

Яраслаў Гжандовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэрсія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі броўзэру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку броўзэру.
Яраслаў Гжандовіч
Jarosław Grzędowicz
Яраслаў Гжандовіч на Pyrkon-е (2014)
Яраслаў Гжандовіч на Pyrkon-е (2014)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 траўня 1965(1965-05-03)[1] (59 гадоў)
Сужэнец Мая Лідзія Касакоўская[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік навуковай фантастыкі
Мова польская мова
Дэбют Прытулак для старых пілётаў (1982)
Значныя творы
  • цыкль Гаспадар Ледзянога саду
  • Попел і пыл
Узнагароды

Ярасла́ў Гжандо́віч (па-польску: Jarosław Grzędowicz; нар. 3 траўня 1965, Уроцлаў, Польская народная рэспубліка) — польскі пісьменьнік-фантаст, журналіст, рэдактар, выдавец.

Жыцьцяпіс

Дэбютаваў у 1982 року апавяданьнем «Прытулак для старых пілётаў», апублікаваным у лодзкім штотыднёвіку «Odgłosy»[2].

У 1990 року разам з Рафалам Зямкевічам, Андрэем Ласкім, Крыштафам Сакалоўскім і Дарыюшам Зенталякам заснаваў літаратурны часопіс «Fenix», а ў 1993—2001 быў ягоным галоўным рэдактарам.

Працаваў фэльетаністам у «Газэце польскай»[3]. Займаўся перакладам коміксаў.

У 2003 року выйшаў зборнік фантастычных апавяданьняў жахаў(d) «Кніга восеньскіх дэманаў», у 2005—2012 — раман «Гаспадар Ледзянога саду» ў 4 тамох, у 2006 — раман «Попел і пыл».

Сябра Таварыства польскіх пісьменьнікаў. Двойчы жаніўся[4].

Узнагароды

Крыніцы

  1. ^ Jarosław Grzędowicz // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  2. ^ Azyl // Odgłosy. — 5 listopada 1982. — № 31 (1284). — С. 12—13.
  3. ^ Jarosław Grzędowicz (пол.). Gazeta Polska. Праверана 31 сакавіка 2022 г.
  4. ^ Maciej Parowski. Wasz cyrk, moje małpy. — Kraków: 2019 Т. 1.

Вонкавыя спасылкі